Навагрудак
Каардыната месца
Горад Навагрудак, Навагрудскі раён, Гродзенская вобласць, 231400. Шырата – 53.59706, даўгата – 25.82268.
Кропка на гугл мапе
Адлегласць (у кіламетрах) да ўсіх іншых кропак нашага маршрута па аўтатрасе
Барысаў – 231 км
Зембін – 234 км
Смілавічы – 169 км
Любча – 26 км
Ізабелін (Падароск) – 139 км
Крынкі – 182 км
Беласток – 213 км
Орля – 236 км
Тыкоцін – 243 км
Мясцовыя гіды і краязнаўцы ў Навагрудку
Па звычайныя экскурсіі можна звяртацца ў мясцовыя музеі. Напрыклад, у Навагрудскі гістарычна-краязнаўчы музей (Адрас: вул. Гродзенская, 2, г. Навагрудак, Навагрудскі раён, Гродзенская вобласць; Тэлефон: +375 159 74-59-08; +375 159 74-49-16; +375 159 74-59-18). Спіс яго экскурсій і музейных заняткаў можна пачытаць па спасылцы.
А вось па яўрэйскую спадчыну і гарадскія цікавосткі Навагрудка і Любчы рэкамендуем звязацца з Тамарай Вяршыцкай. Пра яе кантакты можна запытацца ў краязнаўчым музеі (адрас і тэлефон вышэй), ці Музеі яўрэйскага супраціўлення (Адрас: вул. Мінская, 66, г. Навагрудак, Навагрудскі раён, Гродзенская вобласць; Тэлефон: +375 159 74-49-16).
Музеі ў Навагрудку
Навагрудскі гістарычна-краязнаўчы музей
У музейнай экспазіцыі прадстаўлена гісторыя і культура Навагрудчыны ад узнікнення горада да сярэдзіны ХХ стагоддзя. Зборы налічваюць каля 22 000 прадметаў музейнага значэння, у тым ліку 14 калекцый. Акрамя экскурсій у музеі можна замовіць прагляд кінахронікі: з кадраў старога Навагрудка на вас будуць глядзець яго жыхары. Пасля можна выйці з будынка і пашукаць ракурсы, з якіх былі зроблены гэтыя кадры.
Адрас: вул. Гродзенская, 2, г. Навагрудак, Навагрудскі раён, Гродзенская вобласць.
Тэлефон: +375 159 74-59-08; +375 159 74-49-16; +375 159 74-59-18.
Каардынаты: 53.599042, 25.823992.
Спасылка: http://navagrudak.museum.by/be
https://www.facebook.com/novogrudok.museum/
Музей яўрэйскага супраціўлення
Музей адкрыўся ў 2007 годзе. Мемарыяльная экспазіцыя прысвечана супраціўленню яўрэяў Навагрудчыны ў гады Халакоста. Яна распавядае аб трагедыі, якая забрала жыцці 5 100 навагрудскіх яўрэяў, і аб беспрэцэдэнтным супраціўленні нацыстам тых, хто заставаўся ў жывых пасля чатырох акцый знішчэння. Падрабязней пра яе можна пачытаць па спасылцы.
Праект быў задуманы і рэалізаваны пад кіраўніцтвам Тамары Вяршыцкай. Якая таксама з’яўляецца прадусаркай (у са-прадусарстве з Майклам Каганам (Michael Kagan) дакументальнай стужкі “Кніга праклёнаў” (Book of Curses), створанай паводле дзённіка, напісанага ўзнікам навагрудскага гета Бен’яміна Берковіча. Тэкст гэтага дзённіка можна пачытацьпа-руску
і па-англійску.
Стужку можна паглядзець тут праз пароль 1247. Спасылкі на тэкст і відэа ўзятыя з сайта http://navagrudak.museum.by.
Адрас: вул. Мінская, 66, г. Навагрудак, Навагрудскі раён, Гродзенская вобласць.
Тэлефон: +375 15 974-49-16.
Каардынаты: 53.598658, 25.840183.
Спасылка: https://m.facebook.com/pg/jewishnovogrudok
Музей макетаў на вольным паветры “Страчаная спадчына”
У музея няма адраса: ён знаходзіцца каля аўтобуснага прыпынка “Дом быта”, што на 1-м завулку Леніна. У музеі пад адкрытым небам можна пабачыць макеты архітэктурных помнікаў Навагрудчыны, якія не захаваліся да нашага часу. Гэта найбольш значныя аб’екты наваградскай архітэктуры розных гадоў. Сярод экспанатаў ёсць рэканструкцыя Вялікай навагрудскай сінагогі.
Каардынаты: 53.596123, 25.823842.
Музея міні-макетаў “Страчаная спадчына”
Музей пад адкрытым небам, пра які распавядалі вышэй, – працяг музея міні-макетаў “Страчаная спадчына”, які знаходзіцца ў Навагрудскай раённай бібліятэцы. Тут прадстаўлены макеты вузкакалейнай чыгункі Наваельня-Любча, Палац Храптовіча ў Шчорсах. Вы ўбачыце плошчу Навагрудка пачатку мінулага стагоддзя.
Супрацоўнікі бібліятэкі правядуць захапляльнае падарожжа па Рынкавай плошчы. Яны раскажуць і пакажуць на макетах, дзе былі банкі, гасцініцы, гандлёвыя галерэі, крамы, яўрэйскі раён Рацело. Пачуеце цікавыя гісторыі з жыцця жыхароў Навагрудка тых часоў.
Адрас: вул. 1 Мая, 1, г. Навагрудак, Навагрудскі раён, Гродзенская вобласць.
Тэлефон: +375 159 76-64-80, +375 159 76-67-89, + 375 15 976-67-19.
Каардынаты: 53.600095, 25.826861.
Спасылка: https://novcrb.grodno.by/strachanaya-spadchyna-muzei-mini-maketa%d1%9e-gistarychnyh-abekta%d1%9e-navagrudchyny
Дом-музей Адама Міцкевіча
Літаратурна-мемарыяльны музей месціцца ў доме, дзе ад нараджэння жыў славуты паэт Адам Міцкевіч. Гэта не толькі біяграфічная экспазіцыя, але і музей “пад адкрытым небам”. Тут адноўлена шляхецкая сядзіба пачатку ХІХ стагоддзя: дом, флігель, клець, калодзеж, альтанка. У доме-музеі праводзяць музычныя і літаратурныя імрэзы, а таксама танцавальныя касцюмныя мерапрыемствы ў стылі ампірных часоў. А самыя папулярныя сувеніры, па словах мясцовых гандляроў, – гэта магніцікі з выявай Міцкевіча і Наваградскага замка.
Адрас: вул. Леніна, 1, г. Навагрудак, Навагрудскі раён, Гродзенская вобласць.
Тэлефон: +375 15 973-42-12.
Каардынаты: 53.598133, 25.82803.
Спасылка: http://mickiewicz.museum.by
Карцінная галерэя Кастуся Качана
Прыватная карцінная галерэя Кастуся Качана месціцца ў самым цэнтры горада, побач з уваходам на тэрыторыю замчышча. Самога мастака называюць “песняром мястэчка”. Чаму? Завітайце ў госці – і запытайцеся! Мы гэта зрабілі і засталіся задаволеныя сустрэчай і размовамі, а таксама гарбатай з хатним печывам. У галерэі таксама часам ладзяцца імпрэзы. Для наведванняў галерэя працуе па суботах і нядзелях з 11:00 да 18:00.
Адрас: вул. Замкавая, 9, г. Навагрудак, Навагрудскі раён, Гродзенская вобласць.
Тэлефон: +375 29 346-03-23, +375 29 676-90-38.
Каардынаты: 53.600127, 25.825774.
Спасылка: https://ru.kachangallery.com
Культавыя яўрэйскія будынкі і месцы сілы ў Навагрудку
Яўрэйскія могілкі. Садовы завулак, насупраць дамоў 8, 10 і 12. Прыкладна ў канцы XV стагоддзі на адным з пагоркаў ў Навагрудку былі закладзены яўрэйскія могілкі, значная частка якіх захавалася да нашых дзён. З канца ХІХ – пачатку ХХ стагоддзя тут існавалі металічныя вароты ў выглядзе аркі, якая абапіралася на высокія бетонныя слупы. На варотах размяшчалася некалькі таблічак з надпісамі.
З заснаваннем у сярэдзіне 1950-х гадоў новых агульнагарадскіх могілак, яўрэйскія могілкі былі закрыты. Неўзабаве былі разбураны ўваходныя вароты, а адна з частак пагорка была выкарастана пад гаражнае будаўніцтва. На сённяшні дзень могілкі займаюць тэрыторыю каля 1,5 га. На яўрэйскіх могілках захавалася каля 700 надмагільных помнікаў. Тэксты на іх напісаны, за невялікім выключэннем, на яўрэйскай мове.
Найстарэйшыя з дайшоўшых да нашага часу помнікаў на гэтых могілках датуюцца XVIII стагоддзем, наймалодшы – 1957 годам. У 1997 годзе вакол яўрэйскіх могілак была ўстаноўлена агароджа, а на вяршыні гэтага ўзвышша – помнік у памяць пахаваных тут яўрэяў Навагрудка, а таксама яўрэяў Навагрудчыны, якія памерлі або загінулі ўдалечыні ад родных мясцін. Тэкст на помніку напісаны на трох мовах: беларускай, англійскай і іўрыт.
Падрабязней пра могілкі можна даведацца ў кнізе даследчыка Навагрудчыны Мікалая Гайбы “Могілкі і пахаванні ў Навагрудку: Краязнаўчы нарыс” (2000). З яе ўрыўкам можна пазнаёміцца на сайце краязнаўцы.
Каардынаты: 53.594940, 25.833197.
Навагрудская сінагога: страчаная спадчына. Сінагога Навагрудка была адкрыта ў 1648 годзе, калі яўрэйская абшчына выкупіла будынак у караімаў. Сінагога размяшчалася амаль ў цэнтры горада – адразу за касцёлам Святога Міхаіла. Вуліца, на якой месцілася сінагога, спачатку называлася Яўрэйскай, у польскія часы яна стала Касцельнай, а потым – Савецкай. Саму ж сінагогу ў стылі барока называлі Вялікай сінагогай ці Вялікай халоднай сінагогай.
Вялікая сінагога Наваградка перажыла дзве сусветныя войны, усе рэвалюцыі і працягвала працаваць “за польскім часам”. Пасля Другой Сусветнай вайны будынак быў пераўтвораны ў склад. Гісторыя Вялікай халоднай сінагогі скончылася 2 ліпеня 1964 года, калі яна была ўзарвана. Цяпер на гэтым месцы – вялікая паркоўка.
Падрабязней пра сінагогу чытайце тут і тут. Рэканструяваны макет сінагогі можна пабачыць у музеі “Страчанай спадчыны”. Відэакскурсію па Навагрудскай харальнай сінагозе глядзіце па спасылцы.
Каардынаты: 53.596269, 25.823749.
Вядомыя будынкі, што належылі навагрудскім яўрэям. Адрасы: плошча Леніна, 5 – дом Лейпунера, 7 – дом Ізраэліты і Клубка, 10 – дом Дзеляціцкага.
Архітэктурныя адзінкі і іншыя цікавыя месцы ў Навагрудку, якія можна паглядзець па дарозе
Навагрудскі замак. Вул. Малы замак, 2. Унікальны помнік гатычнай архітэктуры XIII-XVI стагоддзяў, рэзыдэнцыя гаспадароў Вялікага Княства Літоўскага. Уваходзіў у лінію фартыфікацыяў Ліда – Крэва – Меднікі – Трокі. Знаходзіцца ў цэнтры Навагрудка на Замкавай гары. У XVI стагоддзі Навагрудскі замак быў сямівежавым і лічыўся адным з самых магутных для свайго часу.
У час вайны 1654-1667 гадоў замак пацярпеў значны ўрон. Канчатковы ўдар па замкавых сценах быў нанесены ў час Паўночнай вайны. Да пачатку XX стагоддзя ад верхняй часткі замка засталіся толькі тры вежы: Дазорная, Шчытовая і Касцельная. У гады Першай Сусветнай вайны абвалілася паўднёвая сцяна Шчытовай вежы. Толькі ў 1921 годзе руіны замка паспрабавалі ўзяць пад ахову, а ў 1922-30 гады ў ім правялі частковую кансервацыю ўцалелых сцен. Да нашых дзён захаваліся толькі руіны Шчытовай (Шчытоўкі) і Касцельнай вежаў, падмуркі і рэшткі сценаў.
Каардынаты: 53.601454, 25.827796.
Фарны касцёл Перамянення Божага. Вул. 1 мая, 17.Першапачатковы касцёл быў пабудаваны ў 1395 годзе ў гатычным стыле падчас праўлення вялікага князя Вітаўта. У 1422 годзе ў ім вянчаліся польскі кароль Ягайла і Соф’я Гальшанская. Касцёл быў перабудаваны ў пачатку XVIII стагоддзя ў стылі сармацкага барока. У 1799 годзе ў ім быў ахрышчаны Адам Міцкевіч. Мясцовы ксёнз праводзіць экскурсію на касцёлу.
Каардынаты: 53.601374, 25.830285.
Барысаглебская царква. Вул. Паштовая, 10. Храм пабудаваны па фундацыі князя Канстанціна Астрожскага ў 1517-1519 гадах на падмурках царквы XII стагоддзя. Доўгі час царква была кафедральным саборам праваслаўных мітрапалітаў Вялікага Княства Літоўскага. Затым перайшла ва ўласнасць базіліянскага ордэна ўніятаў. У выніку рэканструкцыі 1624-1632 гадоў да яе фасаду прыбудавалі дзве вежы. У XIX стагоддзі зноў пераўтворана ў праваслаўную царкву. Пасля Другой сусветнай вайны будынак царквы выкарыстоўваўся як архівасховішча. Адноўлена і адкрыта для набажэнстваў у 1990-х гадах.
Каардынаты: 53.600203, 25.824146.
Свята-Мікалаеўскі: былы францысканскі касцёл Святога Антонія. Вул. Гродзенская, 4, 6. Кляштар ордэна францысканцаў існаваў у Навагрудку ўжо ў 1323 годзе, а драўляны касцёл ордэна быў пабудаваны ў 1434 годзе. Мураваныя касцёл і кляштар францысканцаў пабудаваны ў другой палове XVIII стагоддзя (1780 год). У 1831 годзе кляштар быў скасаваны, у 1846-м барочны касцёл перабудаваны ў Мікалаеўскую царкву (у гонар святога – патрона расійскага імператара). Будынак быў капітальна перабудаваны пасля пажару 1852 году і набыў элементы руска-візантыйскага стылю.
Каардынаты: 53.598732, 25.82349.
Касцёл Міхаіла Арханёла. Вул. Савецкая, 2.Кляштар ордэна дамініканцаў у Навагрудку фундаваны ў 1624 годзе Крыштафам Хадкевічам. Першапачатковы драўляны касцёл быў асвечаны ў гонар Святога Яцка. Каля 1724 годзе на яго месцы пабудавалі мураваны касцёл. Тытул святыні змяніўся ў другой палове XVIII стагоддзя, калі касцёл адбудавалі пасля пажару 1751 года. З таго часу храм прысвечаны Святому Міхалу Арханёлу. Пасля пажару 1831 года значна перабудаваны касцёл набыў сучасны выгляд. Дамініканская школа была зачынена ў 1834 годзе, а кляштар – на пачатку 1853 года. У 1948 годзе касцёл быў зачынены і прыстасаваны пад склад мэблі, пасля пажару будынак быў пакінуты ў руінным стане. У 1992-м вернуты каталікам.
Каардынаты: 53.597289, 25.824739.
Мячэць. Вул. Леніна, 28.Мячэць у Навагрудку вядома з XVI стагоддзя. Драўляны будынак, які дайшоў да нашага часу, пабудаваны ў 1855 годдзе. За савецкім часам была закрыта і перабудавана ў жылы дом. У такім стане знаходзілася да 1994 года, пакуль не была вернута вернікам. У 1997-м мячэць аднавіла дзейнасць. Адкрыццё прымеркавалі да 600-годдзя пасялення татараў на Беларусі.
Каардынаты: 53.593811, 25.826106.
Гандлёвыя рады. Вул. Мінская, 3.Узведзены з цэглы на рыначнай плошчы горада ў 1812 годзе па тыпавым праекце, складзеным у Санкт-Пецярбургу. У 1953 годзе ў мэтах прыстасавання пад прамысловы магазін часткова перабудаваны. У наш час таксама выкарыстоўваюцца як гандлёвая ўстанова. Большы корпус гандлёвых радоў, які размяшчаўся ў цэнтры плошчы, не захаваўся.
Каардынаты: 53.599160, 25.826591.
Забудова Замкавай вуліцы і плошчы Рынку. Пл. Леніна. Вылучаецца жылая забудова вуліцы Замкавай і Гандлёвай плошчы (сучасная плошча Леніна) XIX – пачатку XX стагоддзя. У другой палове XIX стагоддзя на вуліцы Замкавай былі ўзведзены дамы 3, 7, 9, 13, 15, якія ўтвараюць своеасаблівы ансамбль з рысамі барока і позняга класіцызму.
Будынак ваяводства. Вул. Міцкевіча, 11. Пабудаваны ў 1920-1930-я гады.
Каардынаты: 53.593853, 25.822109.
Дом ваяводы. Вул. Міцкевіча, 9. Пабудаваны каля 1925 года. Цяпер – будынак райвыканкама.
Каардынаты: 53.594810, 25.823142.
Вакзал: будаваўся як чыгуначны, цяпер аўтобусны. Вул. Міцкевіча, 19. Пабудаваны ў 1915 годзе.
Каардынаты: 53.591962, 25.819037.
Трансфер да Навагрудка
Найлепшы варыянт наведаць лакацыю нашага маршрута, Любчу (гіперспасылка на лакацыю) – спыніцца менавіта ў Навагрудку. Паміж імі усяго 25 км, і аўтобусы ходзяць штодзённа. Даведацца пра расклад руху можна на аўтавакзале ў Навагрудку.
Даведка аўтавакзала ў Навагрудку:
+375 15 974-26-08.
У Навагрудку няма чыгуначнай станцыі, таму дабірацца сюды з Мінска прапануем праз Ліду ці Баранававічы на цягніку, а далей – аўтобусам.
Іншы варыянт – дабірацца з Мінска на двух аўтобусах праз яшчэ адно цікавае мястэчка – Карэлічы, якое знаходзіцца зусім побач Навагрудка.
Калі вы збіраецеся ў Навагрудак з боку Гародні, то лепш гэта зрабіць праз Ліду, якую злучае з Гародняй чыгунка.
Даведка аўтавакзала ў Карэлічах:
+375 15 967-22-74.
Даведка Мінскага цэнтральнага аўтавакзала:
+375 17 251-14-11
Сайт беларускай чыгункі: https://www.rw.by
Аўтобусы і таксі ў Навагрудак
Ліда – Навагрудак, адлегласць 52 км:
Аўтобусы: Штодзённыя аўтобусныя рэйсы.
Даведка лідскага аўтавакзала: +375 15 454-76-76.
Таксі: Вы можаце скарыстацца “Яндекс-такси” ці прыватным таксі. Трымайце іх нумары – 152, 184, 7900, 158.
Баранавічы-Навагрудак, алдлегласць 59 км
Аўтобусы: Ёсць штодзённыя аўтобусныя рэйсы.
Даведка аўтавакзала ў Баранавічах: 114, +375 16 364-18-25.
Таксі: Вы можаце даехаць з “Яндекс-такси” ці на прыватным таксі. Вось некаторыя іх нумары – 161, 7007,7021, 157, 155, 161.
Карэлічы – Навагрудак, адлегласць 26 км
Аўтобусы: Аўтобусныя рэйсы паміж гарадамі па панядзелках, пятніцах, суботах, нядзелях.
Таксі: На момант напісання гайда ў Карэлічах была толькі адна служба таксі. Тэлефон: +375-29-545-61-15.
Маршруткі з Мінска
Шмат у якія беларускія мясціны з Мінска можна патрапіць на маршрутцы “Атлас”.
Спасылка https://atlasbus.by
Харчаванне, крамы ў Навагрудку
Кавярня “Kaviarnia”
Атмасфернае невялічкая кавярня з арыгінальнымі рэцэптамі кавы і прысмакаў знаходзіцца ў гістарычным будынку, мае сімпатычны інтэр’ер. Ёсць летняя тэраса.
Адрас: пл. Леніна, 4, г. Навагрудак, Навагрудскі раён, Гродзенская вобласць.
Тэлефон: +375 29 322-45-15.
Каардынаты: 53.598887, 25.824211.
Спасылка: https://www.instagram.com/kaviarnia_av/?igshid=1qy4oc9696qux
Кавярня-рэстаран “Рым”
Гістарычнае месца, што не змяняла назву доўгія гады, але на момант нашага наведвання гораду – зачыненае. Пра будынак і ягонае аздабленее цікава распавядае наш гід падчас шпацыру па цэнтры Навагрудка. Адрас: пл. Леніна, 9, г. Навагрудак, Навагрудскі раён, Гродзенская вобласць.
Тэлефон: +375 15 972-09-70.
Каардынаты: 53.599454, 25.825208.
Кавярня “Легенда”
Смачныя гарачыя стравы можна знайсці тут, у самым цэнтры Навагрудка. Але вас можа расчараваць пост-савецкі інтэр’ер і не вельмі гасціннае абслугоўванне.
Адрас: вул. Паштовая, 1/2, г. Навагрудак, Навагрудскі раён, Гродзенская вобласць.
Тэлефон: +375 44 737-77-33.
Каардынаты: 53.599053, 25.824229.
Кавярня “Молодёжное”
Нягледзячы на назву, месца больш падобнае на буфет са столікамі на аўтастанцыі пачатку 2000-х.
Адрас: вул. Савецкая, 29, г. Навагрудак, Навагрудскі раён, Гродзенская вобласць.
Тэлефон: +375 159 72-05-68.
Каардынаты: 53.753794, 26.062965.
Спасылка: http://nkshp.by
Рэстаран і кафетэрый “Світязь”
Сапраўдная машына часу: савецкі стыль ітнэр’ераў і адпаведны сервіс.
Адрас: вул. Савецкая, 3, г. Навагрудак, Навагрудскі раён, Гродзенская вобласць.
Тэлефон: +375 159 72-12-36.
Каардынаты: 53.597300, 25.825397.
Кавярня “Гараж”
Звыклая еўрапейская кухня і прыстойны інтэр’ер. Працуе да гадзіны ночы, а па пятніцах, суботах і нядзелх – да трэцяй раніцы. Меню можна паглядзець на сайце http://www.skushay.by
Адрас: вул. Міцкевіча, 65, г. Навагрудак, Навагрудскі раён, Гродзенская вобласць.
Тэлефон: +375 29 349-06-71.
Каардынаты: 53.583153, 25.804744.
І яшчэ некалькі не даследваных намі кавярняў:
Кавярня“Кофейня”
Адрас: вул. Францыска Скарыны, 32, г. Навагрудак, Навагрудскі раён, Гродзенская вобласць.
Каардынаты: 53.588600, 25.799363.
Кавярня “Кухня у Петровны”
Ведаем, што пельмені (у тым ліку) смажаныя, а таксама чэбурэкі дакладна прысутнічаюць у меню.
Адрас: вул. Драздовіча, 9А, г. Навагрудак, Навагрудскі раён, Гродзенская вобласць.
Тэлефон: +375 44 513-22-94.
Каардынаты: 53.585639, 25.796929.
Кавярня “Колибри”
Адрас: вул. Міцкевіча, 3, г. Навагрудак, Навагрудскі раён, Гродзенская вобласць.
Тэлефон: +375 44 561-95-85.
Каардынаты: 53.595601, 25.823339.
Прадуктовыя крамы ў Навагрудку:
“Копеечка”, вул. Савецкая, 1А, г. Навагрудак, Навагрудскі раён, Гродзенская вобласць.
“Маяк”, вул. Мінская, 17, г. Навагрудак, Навагрудскі раён, Гродзенская вобласць.
“Пони”, вул. Леніна, 7, г. Навагрудак, Навагрудскі раён, Гродзенская вобласць.
“Хит! Экспресс”, вул. Свярдлова, 37, г. Навагрудак, Навагрудскі раён, Гродзенская вобласць.
“Евроопт маркет”, вул. Савецкая, 17, г. Навагрудак, Навагрудскі раён, Гродзенская вобласць.
Адпачынак у Навагрудку
Гатэль “Гражына”
Камфортны гатэль у старым будынку ў цэнтры: сімпатычныя нумары з высокай столлю.
Сняданкаў няма, але ёсць кухня з ўсім неабходным, і прыгожая тэраса пад дахам. Найлепшы нумар – з гаўбцом. Замаўляйце для рамантычнага адпачынку – не пашкадуеце.
Адрас: вул. Паштовая, 5, г. Навагрудак, Навагрудскі раён, Гродзенская вобласць.
Тэлефон: +375 29 125-10-68.
Каардынаты: 53.599267, 25.823977.
Гатэль ”Новогаз”
Больш падыходзіць для тых, хто прыехаў у камандыроўку. Месціцца на ўскрайку горада ў прамзоне, але са сняданкамі.
Адрас: вул. Валчэцкага, 44, г. Навагрудак, Навагрудскі раён, Гродзенская вобласць.
Тэлефон: +375 15 94-52-09.
Каардынаты: 53.596508, 25.811723.
Спасылка https://hotel-novogas.business.site/?utm_source=gmb&utm_medium=referral
Не даследваныя намі месцы адпачынку:
Гатэль “Крокус”
Адрас: вул. 1 Мая, 57/1, г. Навагрудак, Навагрудскі раён, Гродзенская вобласць.
Тэфефон: +375 159 74-30-00.
Каардынаты: 53.604348, 25.841728.
Гатэль “Guest House in Novogrudok”
Адрас: вул. 17-га верасня, 36, г. Навагрудак, Навагрудскі раён, Гродзенская вобласць.
Тэлефон: +375 29 304-97-73.
Каардынаты: 53.606987, 25.818030.
(Інфраструктурную іфармацыю падрыхтавалі: Вікторыя Лапанік, Ксенія Церашкова)