Беласток
Горад Беласток, Беластоцкі павет, Падляскае ваяводства, Польшча, 15-062.
Miasto Białystok, Powiat białostocki, Wojewodztwo podlaskie, Polska, 15-062.
Шырата – 53.135278, даўгата – 23.145556.
Кропка на гугал мапе
Адлегласць да ўсіх іншых кропак нашага маршрута ў кіламетрах
Барысаў – 434 км
Зембін – 435 км
Смілавічы – 372 км
Любча – 237 км
Навагрудак – 213 км
Ізабелін (Падароск) – 114 км
Крынкі – 47 км
Орля – 59 км
Тыкоцін – 31 км
Мясцовыя гіды і краязнаўцы
Музеі
Музей памяці Сібіры (Muzeum Pamięci Sybiru)
Музей памяці Сібіры размешчаны ў адным з даваенных вайсковых складоў, у непасрэднай блізкасці ад чыгуначнай веткі былога Палескага вакзала. У 1940-1941 і ў 1944 гадах менавіта тут савецкія вайскоўцы грузілі ў вагоны жыхароў Беласточчыны, каб дэпартаваць іх у Сібір. Адсюль у 1943 годзе немцы вывезлі ў канцлагер у Трэблінцы яўрэяў з Беластоцкага гета.
Арыгінальны рускі таварны вагон, які з’яўляецца сімвалам тых трагічных падзей, сёння стаіць унутры будынка музея на пуцях, якія цягнуцца ўздоўж старога дэпо. Ён выконвае ролю брамы, праз якую наведвальнікі ўваходзяць на выставу. У будынку былога склада, узведзенага з бетону і чырвонай цэглы, размешчана асноўная экспазіцыя музея.
Музей з’яўляецца адзінай установай у Польшчы і, магчыма, у свеце, цалкам прысвечаным людзям, якія з канца XVIII да сярэдзіны ХХ стагоддзя былі адпраўлены ўглыб Расіі і дэпартаваны ў Савецкі Саюз. Музей таксама распавядае гісторыі тых палякаў, хто да 1917 года актыўна ўдзельнічаў у засваенні вялізных тэрыторый Сібіры.
Падрабязней даведацца пра пастаянную экспазіцыю (па-польску), а таксама паглядзець здымкі можна па спасылцы. Для пераходу на Youtube-канал праекта, дзе змяшчаюцца ўспаміны, лекцыі, гсітарычныя матэрыялы, скарыстайцеся гэтай спасылкай. На відэаэкскурсію па музею разам з беларускім гісторыкам Ігарам Мельнікавым можна выправіццатут.
Тэлефон: +48 85 672-36-01.
Адрас: ul. Węglowa 1, Białystok, Powiat białostocki, Wojewodztwo podlaskie.
Сайт: https://sybir.bialystok.pl
Каардынаты: 53.1435228, 23.1732519.
Беластоцкі асяродак культуры / Цэнтр імя Людвіка Заменгофа (Białostocki Ośrodek Kultury / Centrum im. Ludwika Zamenhofa)
Цэнтр імя Людвіга Заменгофа, ураджэнца Беластока і стваральніка эсперанта, найбольш папулярнай са сканструяваных міжнародных моў, створаны з нагоды правядзення Сусветнага кангрэса эсперантыстаў у 2009 годзе. Цэнтр Заменгофа прапануе наведвальнікам пастаянную экспазіцыю “Беласток маладога Заменгофа” і шматлікія часовыя выставы, канцэрты, кінапаказы і тэатральныя пастаноўкі.
З 12 мая 2010 года ў будынка цэнтра імя Людвіга Заменгофа працуе Эсперанта-біябліятэка, філіял Падляскай бібліятэкі імя Лукаша Гарніцкага ў Беластоку. Гэта першая ў Польшчы публічная бібліятэка са зборамі на мове эсперанта ці прысвечанымі эсперанта. Центр мае мультымедыйны архіў вуснай гісторыі горада і раёна Mediateka CLZ. У калекцыю ўвайшлі ўспаміны “сведкаў гісторыі” – жыхароў Беласточчыны і Падляшша, якія тычацца перыяду з канца ХІХ стагоддзя да нашых дзён, а таксама фотаздымкі і дакументы.
Тэлефон: +48 85 676-73-67.
Адрас: ul. Warszawska 19, Białystok, Powiat białostocki, Wojewodztwo podlaskie.
Спасылка: https://www.centrumzamenhofa.pl
Каардынаты: 53.1336941, 23.1675702.
Падляскі музей ў Беластоку / Галоўны корпус (Muzeum Podlaskie w Białymstoku / Siedziba główna)
У Падляскім музеі шмат філіялаў, а яго Галоўны корпус знаходзіцца ў будынку ратушы. Пастаянная экспазіцыя налічвае больш за 120 работ найвыдатнейшых польскіх і замежных мастакоў, якія дзейнічалі на працягу апошніх 250 гадоў. Экспазіцыя – своеасаблівы агляд гісторыі жывапісу, ілюстраваны працамі такіх мастакоў, як Марчэла Бачарэлі, Ян Хрціцэль Лампі, Юзэф Грасі, Міхал Багорыя Скотніцкі і Пётр Міхалоўскі.
Важную групу складаюць карціны мастакоў, звязаных з дваром Яна Клеменса Браніцкага. Упрыгожаннем галерэі з’яўляюцца карціны польскіх жывапісцаў, якія атрымалі адукацыю ў Мюнхенскай акадэміі. Сапраўдны шэдэўр у гэтай групе – “Ад’езд у карэце” Альфрэда Веруша-Кавальскага. Шматграннасць жывапісных накірункаў першых дзесяцігоддзяў ХХ стагоддзя прадстаўлена палотнамі вучняў пейзажнай школы Яна Станіслаўскага, віленскіх мастакоў і Станіслава Ігнацыя Віткевіча.
Тэлефон: +48 85 740-77-31.
Адрас: Ratusz, ul. Rynek Kościuszki, 10, Białystok, Powiat białostocki, Wojewodztwo podlaskie.
Спасылка: http://muzeum.bialystok.pl
Каардынаты: 53.1323369, 23.1563188.
Гістарычны музей / Філіял Падляскага музея ў Беластоку (Muzeum Historyczne / Oddział Muzeum Podlaskiego w Białymstoku)
Музей знаходзіцца ў будынку пачатку ХХ стагоддзя ў стылі мадэрн – былым Цытронскім палацы. Тут сабраны багатыя архіўныя і іканапісныя зборы, якія распавядаюць пра мінулае Беласточчыны і Падляшша. Ёсць таксама нумізматычны кабінет з калекцыяй манет, медалёў і каштоўных папер.
Музей валодае адзінай у краіне калекцыяй памятных рэчаў, звязаных з рассяленнем татараў у польска-літоўска-беларускім памежжы. У пастаяннай экспазіцыі ёсць макет Беластока ў стылі барока, які прадстаўляе гарадскую планіроўку горада ў XVIII стагоддзі. Падрабязней пра пастаянныя выставы на польскай мове можна пачытаць тут, пра часовыя тут.
Тэлефон: + 48 85 748-21-19.
Адрас: ul. Warszawska, 37, Białystok, Powiat białostocki, Wojewodztwo podlaskie.
Спасылка: http://muzeum.bialystok.pl/muzeum-historyczne/wydarzenia
Каардынаты: 53.1320751, 23.170153.
Музей скульптуры Альфонса Карнага / Філіял Падляскага музея ў Беластоку (Muzeum Rzeźby Alfonsa Karnego / Oddział Muzeum Podlaskiego w Białymstoku)
Біяграфічны музей Альфонса Карнага размешчаны ў гістарычнай драўлянай віле генерала фон Дрызена ў Беластоку. У ім сабраны работы выбітнага польскага скульптара, а таксама праводзяцца выставы сучаснага мастацтва ў галіне жывапісу, скульптуры, графікі, фатаграфіі, а таксама адукацыйныя мерапрыемсты і праекты з асаблівым акцэнтам на патрэбы людзей з парушэннямі зроку і слыху і з інтэлектуальнай недастатковасцю.
Мастаку нарадзіўся ў 1901 годзе ў Беластоку, але працаваў у Варшаве, таму лічыцца адным з найярчэйшых прадстаўнікоў “Варшаўскай школы скульптуры”. У спадчыне Карнага пераважаюць рэалістычныя вобразы знакамітых асоб. Калекцыя налічвае некалькі дзясяткаў партрэтаў. Пастаянныя экспазіцыі: “Партрэты вялікіх палякаў”, “Майстэрня скульптара”, “Гісторыя творчага жыцця”, “Старажытнае і сучаснае мастацтва з калекцыі мастака”.
Тэлефон: +48 85 732-73-92.
Адрас: ul. Świętojańska, 17, Białystok, Powiat białostocki, Wojewodztwo podlaskie.
Спасылка: http://muzeum.bialystok.pl/muzeum-rzezby-alfonsa-karnego
Каардынаты: 53.1247657, 23.164325.
Музей гісторыі медыцыны і фармацэўтыкі (Muzeum Historii Medycyny i Farmacji)
Музей створаны пры Медыцынскім ўніверсітэце Беластока. У гістарычных інтэр’ерах былога палаца Браніцкіх можна спазнаць сакрэты медыцыны, працэс фарміравання лекавых традыцый на працягу стагоддзяў, адчуць пах і атмасферу аптэкі мяжы ХІХ-ХХ стагоддзяў. Кароткую відэаэкскурсію па-польску можна паглядзець па спасылцы.
Тэлефон: + 48 85 748 -54-67, + 48 85 748-54-05.
Адрас: Uniwersytet Medyczny w Białymstoku, ul. Jana Kilińskiego, 1, Białystok.
Спасылка: https://www.umb.edu.pl/en/muzeum_historii_medycyny_i_farmacji
Каардынаты: 53.1305664, 23.1629884.
Культавыя яўрэйскія будынкі і месцы сілы
Пяскоўская сінагога (synagoga Piaskower). Сінагога ў раёне Пяскі ўзведзена ў 1891-93 гадах на месцы старой драўлянай сінагогі 1820 года, якая была разабрана да 1890 года. Новая сінагога была пабудавана ў 1893. У будынку дзейнічала і рэлігійная школа “Талмуд Тора”.
Падчас Другой сусветнай вайны немцы спустошылі сінагогу. Пасля заканчэння вайны ў сінагозе размяшчаўся цэнтр яўрэйскай абшчыны, а потым з 1948 годзе – Грамадска-культурнае таварыства яўрэяў Польшчы. Будынак быў закінуты ў 1968 годзе. Пасля рэканструкцыі ў ім размясціліся аддзел аховы працы і грамадскі цэнтр.
Пасля пажару ў 1989 годзе кампанія Wersal Podlaski адрамантавала яго пад офісы. Зараз былая сінагога з’яўляецца сядзібай Беластоцкага таварыства эсперантыстаў і Цэнтрам імя Людвіка Заменгофа. Падрабязней па-польску чытайце тут, па-англійску тут.
Сінагога Бейт Шмуэль (synagoga Beit Szmuel). Вул. Браніцкага, 3 (ul. Branickiego, 3). Знаходзілася на вуліцы Браніцкага, 3 (ul. Branickiego, 3). Сінагога была пабудавана ў 1902 годзе з цэглы ў маўрытанскім стылі. Названа ў гонар равіна з Беластока, вядомага сіянісцкага дзеяча Самуіла Лейбавіча Магілевера.
Падчас Другой сусветнай вайны нацысты спалілі сінагогу, але сам будынак захаваўся. Пасля вайны быў перабудаваны пад кінатэатр і спартыўную залу. Пазней у ім знаходзіўся навучальны цэнтр беластоцкай паліцыі. У цяперашні час у ім знаходзіцца штаб-кватэра спартыўнага клуба “Гетман”.
Пасля ўсіх рэканструкцый будынак страціў першапачатковы выгляд. З боку двара прыбралі шэсць арыгінальных паўкруглых вокнаў у апсідзе, дзе раней размяшчаўся Сінагогальны каўчэг. На адной са сцен размешчана мемарыяльная дошка на польскай і іўрыце, якая абвяшчае: “Тут была Іудзейская сінагога імя вялікага равіна Шмуэля Магілевера”. Больш інфармацыі па па-польску па спасылцы, па-англійску тут.
Былая старая пяскоўская сінагога (stara synagoga Piaskower). Старая пяскоўская сінагога знаходзілася на сённяшняй вуліцы Пекнай (przy dzisiejszej ulicy Pięknej). Сінагога была пабудавана ў 1820 годзе. У 1890 годзе была знесена, а ў 1893 годзе на яе месцы была ўзведзена новая мураваная сінагога.
Сінагога Цытронаў (synagoga Cytronów). Знаходзілася на вуліцы Варыньскага, 24А (ul. Waryńskiego, 24А). Пабудавана ў 1936-1939 гадах па ініцыятыве і на сродкі фабрыканта Шмуэля Цытрона (Szmuel Cytron). Цагляны будынак у стылі мадэрнізм меў багатае ўпрыгажэнне: кесонная столь з экзатычных гатункаў дрэва, мноства карцін на біблейскія тэмы, карціны з жывёламі і раслінамі. У малельнай зале быў арыгінальны кандэлябр на 150 свечак.
Сінагога была ўрачыста адкрыта ў прысутнасці гарадскіх улад і губернатара Беластоцкага ваяводства незадоўга да пачатку Другой сусветнай вайны. Падчас нацысцкай акупацыі сінагога апынулася на тэрыторыі гета і была часткова разбурана. Пасля вайны да 60-х гадоў была галоўнай сінагогай у Беластоку.
У 1979 годзе абрынулася драўляная столь былой галоўнай малельнай залы з рэшткамі паліхрома. У 90-я гады ХХ стагоддзя пад падлогай былі знойдзены мапы і фрагменты богаслужэбных кніг, якія былі перададзены ў гістарычны музей. З 1993 года ў будынку адкрыта мастацкая галерэя Слендзінскіх (Galeria im. Sleńdzińskich). Больш інфармацыі пра былую сінагогу па-польску – па спасылцы, па-англійску – тут.
Былая сінагога “Нер Тамід Бэт Мідраш”(“Вечны агонь свечак”) (synagoga Nomer Tamid). Знаходзілася на вуліцы Сураскай (ul. Suraska). Першая сінагога была пабудавана ў Беластоку ў першай чвэрці XVII стагоддзя. Як сведчаць гістарычныя крыніцы, каля 1700 года беластоцкі пробашч аддаў у арэнду яўрэям участак зямлі будаўніцтва сінагогі. Дакладная дата пабудовы невядомая. Мяркуецца, што будынак быў узведзены ў 1711, 1715 або ў 1718 гадах. Да нашых дзён будынк не захаваўся. Фотаздымак сіногі і яе гісторыя на польскай мове – па спасылцы, па-англійску – тут.
Былая старая сінагога (synagoga stara). Знаходзілася на вуліцы Божніцкай, пазней – Сураскай (ul. Suraska, 1). Знесена ў пачатку ХХ стагоддзя. Сінагога была пабудавана ў 1764 годзе па ўзоры старой тыкоцінскай сінагогі. Сінагогу часткова фундавала жонка гетмана Браніцкага. З-за кепскага стану будынак быў разабраны ў 1906-1908 гадах. На яго месцы ў 1913 годзе была ўзведзена Вялікая сінагога.
Каардынаты: 53.130556, 23.157222.
Былая Вялікая сінагога (Wielka synagoga). Вул. Сураская, 1 (ul. Suraska, 1). Пабудавана ў 1909-1913 гадах, па праекце Самуэля (Шлома) Якава Рабіновіча на месцы старой сінагогі. Сродкі на будаўніцтва былі сабраны ад продажу кашэрнага мяса, а таксама праз прыватныя ахвяраванні.
У перыяд паміж Першай і Другой сусветнай войнамі, у дні польскіх нацыянальных святаў, у службах бралі ўдзел і гарадскія ўлады: мэр і губернатар ваяводства. Апошні афіцыйны равін Беластока, Доктар Гедалі Розенман, загадаў у канцы службы, пасля выканання габрэйскага гімна Ха-Тыква (зараз афіцыйны гімн дзяржавы Ізраіль), спяваць нацыянальны польскі гімн “Яшчэ Польшча не загінула” (Jeszcze Polska nie zginela).
Была спалена ў гады Другой сусветнай вайны. Раніцай 27 чэрвеня 1941 года 309 батальён нямецкай паліцыі парадку, атачыўшы гарадскую плошчу ля Вялікай Сінагогі, прымусіў жыхароў выйсці са сваіх дамоў. Некаторых адразу расстралялі ля сцяны сінагогі. Каля 2000 чалавек замкнулі ў сінагозе і падпалілі яе. Пасля немцы закідалі гранатамі дамы ля сінагогі. Пажар захапіў увесь квартал. У той дзень загінула каля 3000 яўрэяў.
У жніўні 1995 годзе на месцы знішчанай сінагогі быў адкрыты помнік. Ён мае форму разбуранага купала з памятнай дошкай з надпісам: “Наша святая, цудоўная святыня стала ахвярай агню 27 чэрвеня 1941 года. Там нямецкія забойцы спалілі жывымі 2000 яўрэяў”. Па спасылцы здымкі сінагогі і яе гісторыя па-польску:, па-англійску – тут.
Каардынаты: 53.130556, 23.157222.
Былая Харальная сінагога, вядомая таксама як сінагога Заблудоўскіх (synagoga Chorszul, zwana Zabłudowskich). Знаходзілася на вуліцы Бялоўны (ul. Białówny). Харальная сінагога (на ідышы “Хоршул”) ўзведзена ў 1834 годзе па ініцыятыве Марэка Заменгофа, бацькі стваральніка эсперанта Людвіка. Сям’я Заблудоўскіх была буйным спонсарам гэтага двухпавярховага мураванага будынка.
Назва “Хоршул” адносіцца да хору, уведзенага ў раскошна аздобленым інтэр’еры сінагогі ў канцы 1850-х гадоў. Знешне будынак быў сціплы, з характэрнымі паўцыркульнымі вокнамі малітоўных залаў. У міжваенны перыяд сінагога займала другое месца па памеры і значнасці сярод сінагог Беластока. Харальная сінагога была спалена ў 1943 годзе падчас ліквідацыі гета. Інфармацыя па-польску – тут, па-англійску – тут.
Каардынаты: 53.133467, 23.157519.
Былая палкавая сінагога (synagoga Pułkowa). Існавала на вуліцы Надрэчнай (ul. Nadrzeczna). Сінагога знаходзілася на вуліцы Надрэчнай фасадам да вуліцы Мікалаеўскай (цяпер вул. Сянкевіча). Трохпавярховы мураваны будынак з класічным фасадам быў узведзены ў 1861 годзе. Агульнаўжывальная назва “палкавая сінагога” адносіцца да выступлення палкавога аркестра на адкрыцці сінагогі. Выкарыстоўвалася і іншая агульнапрынятая назва – “Севастопальскае месца” (“Sewastopol Szpot”). Сінагогу затапіла рака Белая (Biała), якая працякала па вуліцы Надрэчнай, адсюль асацыяцыя з Севастопальскай крэпасцю.
Сінагога была трэцяй па значнасці габрэйскай славутасцю ў горадзе. У міжваенны перыяд гэта была любімая сінагога польскіх жаўнераў яўрэйскага паходжання. Немцы ўзарвалі будынак у 1941 годзе разам з савецкімі салдатамі, якія забарыкадаваліся ўнутры. Звесткі пра сінагогу па польску – па спасылцы, па-англійску – тут.
Яўрэйскія могілкі (cmentarz żydowski).Вул. Усходняя (ul. Wschodnia). Могілкі былі заснаваны прыкладна ў 1890 годзе, пасля закрыцця старых могілак на вуліцы Каліноўскага. Знаходзяцца на тэрыторыі былой вёскі Багноўка (цяпер вул. Усходняя), у паўночнай частцы горада, побач з каталіцкімі і праваслаўнымі могілкамі. Гэта адзіныя захаваўшыяся яўрэйскія могілкі ў Беластоку, і ў той жа час, адны з самых вялікіх яўрэйскіх могілак у Польшчы (каля 12,5 гектараў). Апошняе пахаванне тут адбылося ў 1969 годзе.
На цаглянай сцяне могілак захавалася каля 6 тысяч мацэў з надпісамі на іўрыце, польскай, ідыш, нямецкай і рускай мовах. У частцы могілак, размешчанай ля галоўнага ўваходу, размешчана мноства багата арнаментаваных мацэваў, крыху далей – магілы з больш сціплым афармленнем.
У цэнтральнай частцы яўрэйскіх могілак знаходзіцца охель беластоцкага равіна Хаіма Герца Гальперна (памёр у 1919 годзе), пабудаваны ў 1922 годзе. Тут захаваўся абеліск у памяць ахвяр чэрвеньскага пагрому 1906 годзе, пабудаваны перад Другой сусветнай вайной. Больш інфармацы па-польску, а таксама здымкі можна знайсці па спасылцы. Па-анлійску – па гэтай спасылцы.
Каардынаты: 53.15, 23.195917.
Былыя яўрэйскія могілкі (cmentarz żydowski). Вул. Жабя (ul. Żabia).Гэта адны з нямногіх яўрэйскіх могілак у Еўропе, заснаваных падчас Другой сусветнай вайны ў гета (іншыя прыклады: могілкі ў Аўгустове, Легіёнава і Кельцах). Могілкі былі заснаваныя ў жніўні 1941 года ў Беластоцкім гета. Да 1943 года тут адбываліся рэгулярныя пахаванні загінуўшых у гета. Большасць надмагільных помнікаў былі вельмі простыя: пакрытыя дзёрнам або каркасам з чатырох дошак пахаванні, спераду была дошка, якая імітавала мацэву.
Там жа ў агульных магілах былі пахаваныя ўдзельнікі паўстання ў Беластоцкім гета і каля 900 ахвяраў ліквідацыі гета. Апошняе вядомае пахаванне адбылося ў 1948 годзе. Пасля заканчэння вайны на могілках былі ўсталяваны чатырохметровы абеліск і маўзалей, а таксама надмагіллі.
У 1971 годзе, нягледзячы на шматлікія пратэсты, мясцовыя ўлады вырашылі закрыць некропаль. Астанкі загінуўшых эксгумавалі і перанеслі ў агульную магілу, на якой усталявалі сціплы абеліск. Былі разбураны мацэвы, помнік і маўзалей, разабрана агароджа. Зараз на месцы былых могілак знаходзіцца сквер. У 1993 годзе ў 50-ю гадавіну паўстання ў беластоцкім гета быў адноўлены памятны абеліск. Здымкі і гісторыя некропаля па-польску – тут, па-англійску – тут.
Каардынаты: 53.138000, 23.150000.
Былыя яўрэйскія могілкі (сmentarz żydowski w Białymstoku). Вул. Бема (ul. Bema). У 1830 годзе на мяжы горада, на цяперашняй вуліцы Бема, былі заснаваны “Халерныя” яўрэйскія могілкі, каб забяспечыць дастатковую колькасць месцаў для пахавання ахвяр эпідэміі халеры ў 1830-я гады. Загінуўшых (каля 1000 чалавек) пахавалі ў агульных магілах. Могілкі дзейнічалі і пасля эпідэміі, былі зачынены ў 1892 годзе. Частка мацэў з гэтых могілак была перанесена на яўрэйскія могілкі на вуліцы Усходняй.
У ХХ стагоддзі могілкі былі цалкам спустошаны і канчаткова знесены ў 1964 годзе. Зараз на тэрыторыі былых габрэйскіх могілак знаходзіцца рынак і будынак ZUS (аддзел сацыяльнага страхавання), пабудаваны ў 2007 годзе, а таксама паркоўка. Побач уладкаваны сквер з дарожкамі ў выглядзе зоркі Давіда і дошкай з архіўным фота. Здымкі і гісторыя па-польску – па-спасылцы, па-англійску –тут.
Каардынаты: 53.126089, 23.146031.
Былыя яўрэйскія могілкі (stary cmentarz żydowski). Вул. Каліноўскага, (ul. Kalinowskiego). Некропаль на вуліцы Каліноўскага, быў заснаваны ў XVIII стагоддзі: верагодна, у 1761 ці 1764 годзе. Могілкі былі зачынены ў 1890 годзе, аднак у 1941 годзе на іх яшчэ хавалі людзей. Першапачаткова мелі алеі і падзяляліся на ўчасткі. Гэта было месца пахавання равінаў і іншых важных членаў беластоцкай яўрэйскай абшчыны. Сярод пахаваных тут – равін Кальман (памёр у 1789 годзе), хасідскі равін Мойжэш Вольф (памёр у 1830 годзе), багаты гандляр і мецэнат Ісаак Заблудоўскі (памёр у 1865 годзе).
Падчас Другой сусветнай вайны могілкі былі знішчаны. Пасля вайны іх тэрыторыю засыпалі зямлёй і разбілі Цэнтральны парк (Park Centralny). Нягледзячы на тое, што тэрыторыя займае 2 га, да нашых дзён захаваліся толькі два надмагільныя помнікі. Адзіная захаваўшаяся магіла была перанесена на могілкі па вуліцы Усходняй у верасні 2007 года. Здымкі і гісторыя па-польску – па спасылцы, па-англійску – тут.
Каардынаты: 53.130278, 23.152222.
Што пачытаць і паглядзець дадаткова пра яўрэйскую гісторыю Беластока?
З гісторыяй яўрэйскай абшчыны горада можна пазнаёміцца па-польску тут, а па-англійску тут. Гід-дапаможнік па яўрэйскім Беластоку па-польску знойдзеце па спасылцы, па-англійскутут. Даследаванне “Гісторыя, памяць, талерантнасць. Вывучэнне мультыкультуралізму і краязнаўства”, падрыхтаванае ў рамках праграмы “Маршрут яўрэйскай спадчыны ў Беластоку” на польскай мове дасяжнае па спасылцы. Фільм, які распавядае пра яўрэйскае жыццё ў Беластоку напярэдадні Другой сусветнай вайны (1939 год), глядзіце па спасылцы.
Архітэктурныя адзінкі і іншыя цікавыя месцы, якія можна паглядзець па дарозе
Палац Браніцкіх (pałac Branickich). Вул. Кілінскага, 1. (ul. Kilińskiego, 1). Рэзідэнцыя кароннага гетмана Клеменція Браніцкага ў Беластоку пабудавана ў стылі барока ў сярэдзіне XVIII стагоддзя як “падляшскі Версаль”. Па раскошы і вытанчанасці аздаблення не саступаў каралеўскаму палацу ў Вілянуве. Палац быў спалены падчас Другой сусветнай вайны. У 1946-1960 гадах палац быў перабудаваны і вернуты да яго архітэктуры ў XVIII стагоддзі. Цяпер тут знаходзіцца рэктарат Беластоцкага медыцынскага ўніверсітэта.
Каардынаты: 53.130558, 23.164983.
Кафедральны сабор Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі (Bazylika archikatedralna Wniebowzięcia Najświętszej Maryi Panny). Плошча Яна Паўла II, 1 (Plac Jana Pawła II, 1). Папярэднікам цяперашняга сабора быў рэнесансны касцёл, пабудаваны ў 1617-1626 гадах. У канцы ХІХ стагоддзя колькасць прыхаджан вырасла да 12000 чалавек, у той час як у старым храме змяшчалася толькі 1000 вернікаў. Каталікам у часы Расійскай імперыі не дазволілі будаваць новы касцёл. Аднак быў атрыманы дазвол на павелічэнне старога фарнага касцёла.
У 1900 годзе побач са старым касцёлам пачалі будаваць неагатычны касцёл па праекце Юзэфа Пія Дзеконьскага. 17 верасня 1905 годзе касцёл быў асвечаны віленскім біскупам. Ён з’яўляецца галоўным касцёлам Беластоцкай архідыяцэзіі і набыў статус базілікі ў 1985 годзе рашэннем папы Яна Паўла ІІ.
Каардынаты: 53.1325, 23.1627.
Ратуша (ratusz). Вул. Рынак Касцюшкі (ul. Rynek Kościuszki, 10). Ратуша пабудавана ў 1761 годзе ў стылі барока па фундацыі Яна Клеменса Браніцкага. У будынку ратушы ніколі не засядаў гарадскі магістрат, ён выконваў гандлёвыя функцыі. У 1868 годзе на вежы ратушы змясцілі гадзіннік, а ў 1898 годзе яе прыстасавалі ў якасці пажарнай каланчы.
Падчас савецкай акупацыі ратуша была разабрана. Пасля смерці Сталіна было вырашана адбудаваць ратушу. Працы па адбудове былі распачаты ў 1954 годзе. Сёння тут месціцца Галоўны корпус Падляскага музея.
Каардынаты: 53.1323369, 23.1563188.
Базыліка Святога Роха (Bazylika Świętego Rocha). Вул. Святога Роха, 1 (ul. Świętego Rocha, 1). Пабудаваны паміж 1927-1946 гадамі у стылі мадэрн па праекце вядомага польскага архітэктара, прафесара Оскара Сасноўскага. Афіцыйная назва – Касцёл-помнік аднаўлення незалежнасці (Kościoł-Pomnik Odzyskania Niepodległości). Касцёл стаіць на гары Святога Роха на месцы, дзе раней былі рымска-каталіцкія могілкі, заснаваныя ў 1839 годзе.
Каардынаты: 53.134583, 23.144583.
Касцёл Святога біскупа мучаніка Станіслава (kościół Świętego Stanisława Biskupa Męczennika). (ul. Wiadukt, 2B). Храм пабудаваны ў 1895 годзе як гарнізонная царква Святога Серафіма Сароўскага ў царскіх казармах 11-га Харкаўскага ўланскага палка. У 1919 годзе казармы занялі польскія войскі, а царкву ператварылі ў гарнізонны касцёл. У пасляваенны час разбураны храм быў адноўлены.
Каардынаты: 53.100028, 23.131928.
Касцёл Найсвяцейшай Панны Марыі і Свягога Станіслава біскупа мучаніка (kościół Imienia Najświętszej Maryi Panny i Świętego Stanisława Biskupa Męczennika). Вул. Школьная, 2А (ul. Szkolna, 2A). Першапачаткова будынак, у якім знаходзіцца храм, належаў чыгунцы і затым быў перададзены мясцовай праваслаўнай абшчыне. У 1901 годзе у ім была адкрыта невялікая царква Святых Кірыла і Мяфодзія. У 1919 годзе будынак перайшоў каталікам, а праваслаўнаму прыходу было дазволена аднавіць дзейнасць капліцы Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі на мясцовых могілках.
Каардынаты: 53.124531, 23.084658.
Касцёл Святога Войцеха біскупа мучаніка ў Беластоку, былы евангелічны касцёл Святога Яна Хрысціцеля (kościół Świętego Wojciecha Biskupa Męczennika w Białymstoku, dawniej kościół ewangelicko-augsburski Świętego Jana Chrzciciela). Вул. Варшаўская, 46A (ul. Warszawska, 46A). Былая евангелічная царква Святога Яна Хрысціцеля, будынак якой быў пабудаваны ў 1909-1912 гадах у неараманскім стылі з чырвонай цэглы. У 1944 годзе перададзены каталіцкаму касцёлу.
Каардынаты: 53.130278, 23.17375.
Касцёл Найсвяцейшага Сэрца Езуса (kościół Najświętszego Serca Pana Jezusa). Вул. Траўгута, 25 (ul. Traugutta, 25). Будынак першапачаткова ўваходзіў у комплекс казарм 64-га Казанскага пяхотнага палка. Ён быў узведзены пасля 1888 года як гарнізонны праваслаўны храм у неавізантыйскім стылі. Пасля 1918 года казармы перайшлі да 42-га палка пяхоты Войска Польскага. У той час царква, сур’ёзна пашкоджаная падчас Першай сусветнай вайны, была ператворана ў вайсковы рымска-каталіцкі касцёл. Падчас Другой сусветнай вайны будынак зноў быў разбураны, а затым адноўлены.
Каардынаты: 53.140833, 23.185556.
Царква Усіх Святых (сerkiew Wszystkich Świętych w Białymstoku). Вул. Высоцкага, 1 (ul. Wysockiego, 1). У 1887 годзе на ўскрайку Беластока былі адкрыты новыя могілкі прыхода Святога Мікалая. На іх тэрыторыі была ўзведзена драўляная капліца. 31 мая 1892 года быў закладзены вуглавы камень новага мураванага храма, які быў асвечаны 19 мая 1894 года. 16 чэрвеня 1982 года пры могілкавай царкве створаны прыход Усіх Святых.
Каардынаты: 53.150417, 23.184083.
Помнік праваслаўным жыхарам Беластока, забітым і зніклым без вестак у 1939-1956 гады (pomnik prawosławnych mieszkańców Białostocczyzny zabitych i zaginionych w latach 1939-1956). Пры вул. Фабрычнай, 13 (przy ul. Fabryczny ,13). Помнік прысвечаны ўсім праваслаўным вернікам, якія ў 1939-1956 гады загінулі ў Беластоцкай вобласці падчас барацьбы ў шэрагах Чырвонай Арміі і польскага войска, у час савецкіх дэпартацый, у выніку тэрору нямецкай акупацыйнай улады і з боку жаўнераў Арміі Краёвай і Нацыянальнага ваеннага саюза. Помнік знаходзіцца на тэрыторыі праваслаўнай парафіі Святога Духа ў Беластоку.
Каардынаты: 53.147, 23.121861.
Транспарт
Паглядзець расклад цягнікоў з Варшавы ў Беласток і на адваротны шлях, а таксама набыць білеты на неабходныя дні можна тут і тут Білеты на аўтобус па гэтай спасылцы.
Харчаванне (кавярні, крамы)
Выбраць кавярню ці рэстаран у Беластоку можна па спасылцы.
Адпачынак (хостэлы, гатэлі і гд) У Беластоку шмат варыянтаў адпачынку. Выбраць і забраніраваць хостал, гатэль, ці апартаменты на неабходныя дні можна па спасылках тут і тут.
(Інфраструктурную іфармацыю падрыхтавалі: Вікторыя Лапанік, Ксенія Церашкова)