Тыкоцін

Горад Тыкоцін, Беластоцкі павет Падляскага ваяводства, Польшча, 16-080.

Miasto Tykocin, Powiat białostocki, Województwo podlaskie, Polska, 16-080.

Шырата – 53.2062669, даўгата – 22.7740605.

Кропка на гугл мапе

Адлегласць да ўсіх іншых кропак нашага маршрута ў кіламетрах

Барысаў – 463 км

Зембін  – 465 км

Любча – 268 км

Смілавічы – 402 км

Навагрудак – 243 км

Ізабелін (Падароск) – 145 км

Орля – 85 км

Крынкі – 30 км

Беласток – 31 км

Мясцовыя гіды і краязнаўцы

Па гіда звяртайцеся ў Музей у Тыкоціне (Адрас: ul. Kozia, 2, Tykocin, Powiat białostocki, Województwo podlaskie, Polska; Тэлефон: +48 85 718-16-13).

Музеі

Музей у Тыкоціне: Філіял Падляшскага музея ў Беластоку (Muzeum w Tykocinie: Oddział Muzeum Podlaskiego w Białymstoku)

Музей у Тыкоціне, разам з Музеем гісторыі польскіх яўрэяў POLIN у Варшаве і Музеем у Старой сінагозе ў Кракаве, адносіцца да музеяў з найбольш каштоўнымі калекцыямі і выствамі па іўдаіцы ў Польшчы. Рэзідэнцыяй музея з’яўляецца адрэстаўраваная Вялікая сінагога і перабудаваны Талмудычны дом, размешчаны побач.

У галоўнай зале ў шкляных вітрынах можна пабачыць багатую калекцыю гістарычных рытуальных прадметаў. У тым ліку – падсвечнікі для шабату, ханукальныя лампады, талеркі для седэра, бесамінкі, кубкі для кідуша, мезузы, фрагмент скрутка Торы і іншыя экспанаты, якія паходзяць з розных куткоў Польшчы.

Толькі адзінкавыя прадметы ўжытку, якія ёсць у музеі, належылі тыкоцінскім яўрэям: чатыры суботнія падсвечнікі, паўтара дзясятка ханукальных навершаў, фрагмент ханукальнай лампады і некалькі кніг. У асобнай вітрыне выстаўлены памятныя рэчы, ахвяраваныя Аўрамам Капіцам – адным з нямногіх мясцовых яўрэяў, якія перажылі Другую сусветную вайну.

У былой жаночай галерэі ладзяцца часовыя выставы на яўрэйскую тэматыку. У вежы сінагогі ўладкаваны пакой равіна і памяшканне з накрытым сталом для пасхальнай вячэры. Падрабязней – па спасылцы.

У суседнім Талмудычным доме працуюць пастаянныя экспазіцыі: “Галерэя жывапісу Зыгмунта Буйноўскага”, “Кабінет Глогера” (этнографу і экскурсазнаўцу, аўтару Старапольскай энцыклапедыі, які жыў у суседнім маёнтку Ежава), “Былая аптэка ў мястэчку”.

Гэтая частка музея ахоплівае ўсю гісторыю Тыкоціна ад позняга Сярэднявечча да другой паловы ХХ стагоддзя. Цэнтральнымі элементамі экспазіцыі з’яўляюцца шляхецкі салон, прысвечаны гісторыі роду Браніцкіх герба “Грыф”, а таксама інсталяцыя, якая нагадвае пра першапачатковае прызначэнне будынка – яўрэйскую духоўную школу. Кульмінацыяй экспазіцыі з’яўляецца пакой, прысвечаны гісторыі горада ў гады Другой сусветнай вайны.

Тэлефон: +48 85 718-16-13.

Адрас: ul. Kozia, 2, Tykocin, Powiat białostocki, Województwo podlaskie.

Спасылка: http://muzeum.bialystok.pl/muzeum-w-tykocinie

Каардынаты: 53.2066379, 22.7671271.

Музей Тыкоцінскага замка (Zamek w Tykocinie).Будынак адноўлены ў пачатку XXI стагоддзя на падмурку каралеўскага замка XVI стагоддзя, які быў заснавана каралем польскім і вялікім князем літоўскім Жыгімонтам Аўгустам. Зараз у будынку – музей, рэстарацыя і гасцініца.

На экскурсіі па экспазіцыі, залах і падзямеллі, распавядаюць пра гісторыю Тыкоцінскага замка. Так, у Шкляным пакоі можна пабачыць рэканструяваную кафляную печ, адну з самых вялікіх у былой Рэчы Паспалітай. Турэмная вежа замка – найвышэйшая аглядная кропка ў наваколлі, з яе можна назіраць за жыццём замкавых буслоў.

Тэлефон: +48 85 718-73-72.

Адрас: ul. Puchalskiego, 3, Tykocin, Powiat białostocki, Województwo podlaskie.

Спасылка: https://zamekwtykocinie.pl/zwiedzanie

Каардынаты: 53.2131065, 22.7683072.

Культавыя яўрэйскія будынкі і месцы сілы

Вялікая сінагога (Wielka synagoga), зараз музей. Вул. Козяя, 2 (Kozia, 2).Пабудавана ў 1642 годзе на месцы былой драўлянай сінагогі. У XVII – XVIII стагоддзях сінагога стала буйным яўрэйскім інтэлектуальным асяродкам. А сам Тыкоцін – адным з найважнейшых яўрэйскіх цэнтраў Польшчы: яго абшчына лічылася “другой па значнасці пасля Кракаўскай”. Падрабязней з гісторыяй яўрэйскай абшчыны можна пазнаёміцца па спасылцы.

Сінагога дзейнічала да Другой сусветнай вайны. Пасля масавага забойства яўрэяў у Тыкоціне 25 і 26 жніўня 1941 года немцы пачалі ліквідацыю яўрэйскай маёмасці. Вялікую сінагогу ператварылі ў склад: туды звозілі рэчы з яўрэйскіх дамоў. У пасляваенны час у будынку па-ранейшаму размяшчаліся склады, але ўжо для штучных угнаенняў. У 1965 годзе ў сінагозе здарыўся пажар, які цалкам знішчыў будынак, бібліятэку і архіў яўрэйскай абшчыны. У 1974-1978 гадах быў праведзены капітальны рамонт і кансервацыя сінагогі.

У ходзе кансервацыйных работ, праведзеных у 1970-я гады, быў рэканструяваны інтэр’ер сінагогі, у тым ліку біма, алтарная гардэробная і жаночыя пакоі. Захаваўся дэкор сцен і часткі бімы ў выглядзе паліхромных дошак з тэкстамі малітваў на іўрыце і арамейскай мовах у багата дэкараваных бардзюрах. Самы стары надпіс з фрагментам Псалма Давіда датуецца 1662 годам і знаходзіцца над аркай бімы з вонкавага боку з поўначы. З 1977 года ў ёй знаходзіцца музей.

Гайд па сінагозе на англійскай мове можна знайсці тут, па-польску тут.

За музеем дагэтуль захаваліся старыя яўрэйскія дамы на вуліцах Козяя (Kozia), Качоўская (Kaczowska) і Пілсудскага (Pilsudskiego).

Каардынаты: 53.2066379, 22.7671271.

Малая сінагога (Mała synagoga), таксама вядомая як Талмудычны дом (zwana również Domem Talmudycznym), зараз музей. Вул. Козяя, 2 (Kozia, 2). Каля плошчы Малы рынак і Вялікай сінагогі. Сінагога была пабудавана ў 1772-1798 гадах. Побач з малітоўнай залай размяшчаліся таксама памяшканні для талмуда і кагальнай школы. Падчас Другой сусветнай вайны немцы цалкам спустошылі сінагогу. Пасля заканчэння вайны будынак сінагогі доўгія гады знаходзіўся ў поўным разбурэнні. З 1977 года ўваходзіць у музейны комплекс разам з Вялікай сінагогай.

Каардынаты: 53.2066379, 22.7671271.

Яўрэйскія могілкі (cmentarz żydowski). Па дарозе з Тыкоціна ў Кермусы ў некалькіх сотняў метраў ад сінагогі на захад у квартале паміж вул. Халендры (Holendry) і 27 траўня (27 Maja). Гэта адны з самых старых яўрэйскіх могілак у Польшчы і найстарэйшы з захаваўшыхся яўрэйскіх некропаляў на Падляшшы. Могілкі існуюць з XVI стагоддзя, калі ў 1522 годзе паводле прывілея канцлера Вялікага Княства Літоўскага Альбрэхта Гаштольда ў Тыкоціне была заснавана яўрэйская абшчына.

Акрамя тыкоцінскіх яўрэяў, да сярэдзіны XVIII стагоддзя тут хавалі і яўрэяў з Беластока. Старыя яўрэйскія могілкі былі спустошаны ў Другую сусветную вайну. Па распараджэнні нямецкіх акупацыйных улад могілкавая сцяна была знесена, а мацэвы выкарыстоўваліся для будаўніцтва дарог. На могілках у вайну праводзілі расстрэлы яўрэяў і палякаў.

Да нашых дзён захавалася каля сотні надмагілляў, большасць з іх даносіцца да ХІХ стагоддзя. Найбольш старая з ацалеўшых мацэў датавана XVIII стагоддзем. З паўночнага і ўсходняга бакоў засталіся рэшткі даваеннай бетонная сцяны. Дзясятак здабытых мацэў, некаторыя з якіх былі перароблены ў тачыльныя кругі, захоўваюцца на складзе мясцовага музея.

29 снежня 1989 года могілкі занесены ў спіс нерухомых помнікаў. Цяперашнім уладальнікам участка з’яўляецца “Фонд захавання яўрэйскай спадчыны ў Варшаве”. У 2015 годзе, дзякуючы гранту яўрэйскай абшчыны Варшавы, “Фонд дакументацыі яўрэйскіх могілак” правёў даследаванне 66 надмагілляў. База дадзеных з апісаннем мацэў і іх здымкамі дасяжная па спасылцы.

Гісторыю гэтых яўрэйскіх могілак на польскай мове, іх план 1912 года і сучасныя здымкі асобных мацэў можна знайсці па спасылцы, а тут можна пазнаёміцца з вытрымкамі з успамінаў розных часоў па-польску.

Каардынаты: 53.2046576, 22.757076.

Мемарыял на месцы забойства тыкоцінскіх яўрэяў (miejsce wymordowania Żydów z Tykocina). У лесе каля вёскі Лапухова (Łopuchowo), недалёка ад Тыкоціна. Да нямецкай акупацыі яўрэйская абшчына Тыкоціна налічвала каля 2 500 чалавек. 25-26 жніўня 1941 года Зондэркаманда СС з Беластока вывезла ў Лапухоўскі лес (прыкладна за 6 км) і знішчыла амаль усё яўрэйскае насельніцтва горада.

На месцы масавых забойстваў устаноўлены чатыры помнікі. Першы, – польскі помнік камуністычных часоў, не ўзгадвае яўрэяў. Яшчэ два пастаўлены амерыканскімі яўрэямі. Чацвёрты быў узведзены намаганнямі мясцовага жыхара Аўрама Капіцы, які цудам выратаваўся ў тыя страшныя часы. На гэтым помніку ёсць зорка Давіда і надпісы на іўрыце.

Успаміны пра трагедыю тыкоцінскіх яўрэўяў можна пачытаць на польскай мове па спасылцы.

Каардынаты: 53.1783522, 22.6951643.

Архітэктурныя адзінкі і іншыя цікавыя месцы, якія можна паглядзець па дарозе

Рынкавая плошча (rynek). Плошча Стары рынак (plac Stary rynek). Рынкавая пошча існавала з моманту заснавання Тыкоціна, а цяперашні выгляд набыла ў XVIII стагоддзі. Цэнтр плошчы ўпрыгожвае двухметровая статуя гетмана Стэфана Чарнецкага (1763 год), якая з’яўляецца адным з найстарэйшых помнікаў свецкай асобе ў Польшчы. Плошчу атачаюць гістарычныя драўляныя будынкі і касцёл Святой Святой Тройцы.

Каардынаты: 53.2073098, 22.77193.

Касцёл Святой Тройцы (kościół Świętej Trójcy). Вул. 11 Лістапада, 2 (ul. 11 Listopada, 2). Фарны касцёл найсвяцейшай Тройцы ў Тыкоціне і кляштар місіянераў заснаваны гетманам Янам Клеменсам Браніцкім. Касцёл узводзілі ў два этапы: будаўніцтва пачалося ў 1742 годзе, а вежы былі пабудаваны ў канцы 1748 года. Касцёл у стылі позняга барока замыкае ўсходнюю сцяну Вялікага рынка ў Тыкоціне.

Трохнефавы інтэр’ер касцёла ўпрыгожаны насценнымі паліхроміямі 1749 года, выкананымі Себасцьянам Экштэйнам. Галоўны алтар у стылі барока-ракако з’явіўся каля 1750 года і ўпрыгожаны пазалотай і багатым аздабленнем. Над ганкам – хоры-балкон з арганамі ў стылі ракако, якія былі пабудаваны каля 1760 года. У касцёле захоўваецца келіх, якім карыстаўся папа Ян Павел ІІ на імшы падчас сваёй пілігрымкі ў Ломжу ў 1991 годзе.

Навіны парафіі і расклад службаў глядзіце па спасылцы.

Каардынаты: 53.207617, 22.774003.

Каталіцкія могілкі парафіі Найсвяцейшай Тройцы (cmentarz parafii Trójcy Przenajświętszej). Знаходзяцца на ўсходнім выездзе з горада паміж вуліцамі Цмертарнай (ul. Cmentarna) і 11 Лістапада (ul. 11 Listopada). Некропаль заснаваны пробашчам Тыкоцінскага місіянерскага дома ксяндзом Анджэем Цыканоўскім у пачатку 1795 года на зямлі, ахвяраванай Брацтвам Святога Ружанца. Першыя пахаванні адбыліся 12 лютага 1795 года. На гэтых могілках пахаваны, у тым ліку, пробашчы і святары з Кангрэгацыі місіянераў і ордэна бернардзінцаў, якія мусілі пакінуць Тыкоцін пасля паўстання 1863 года. На некропалі захавалася капліца сям’і Глогераў.

Каардынаты: 53.2049114, 22.7902944.

Комплекс кляштара бернардзінцаў (zespół klasztorny bernardynów). Вул. Кляшторна, 4 (ul. Klasztorna, 4). Кляштар бернардзінцаў у Тыкоціне, асвечаны ў гонар Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі, быў заснаваны ў 1479 годзе Марцінам Гаштольдам, ваяводам кіеўскім, а затым трокскім. У XVIII стагоддзі воды ракі Нараў пашкодзілі пабудовы кляштара і прымусілі перанесці яго на новае месца.

Новы кляштар быў заснаваны ў 1771 годзе гетманам Янам Клеменсам Браніцкім у паўднёвай частцы Тыкоціна (цяпер вул. Кляшторная). Будынкі былі ўзведзены на месцы сядзібы Жыгімонта Аўгуста з выкарыстаннем некаторых яе элементаў. Задумвалі пабудаваць і касцёл, аднак гэты план не быў рэалізаваны. На яго месцы, у цэнтры двара, у 1861 годзе на з’явілася статуя ў гонар Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі.

Толькі ў 1791 годзе ва ўсходнім крыле познебарочнага кляштара была асвечана капліца, а ў 1837 годзе на яе месцы ўзведзены невялікі касцёл. У 1853 годзе пабудавана мураваная двухпавярховая класічная брама-званіца. У 1864 годзе кляштар бернардзінцаў, які на той час налічваў 13 айцоў і братоў, быў ліквідаваны царскім указам і перайшоў у прыватную ўласнасць.

Зараз будынак належыць біскупскай курыі ў Ломжы. У 1970-я гады тут быў створаны Дом састарэлых для святароў з Ломжынскай дыяцэзіі, а ў 1998 годзе – Дом сацыяльнай апекі, прызначаны для псіхічна хворых жанчын. Дададтковая інфармацыя на польскай мове і здымкі па спасылцы.

Каардынаты: 53.203611, 22.770833.

Дом ветэранаў (zakład dla inwalidów wojennych). Вул. Пашвентна, 1 (Poświętna, 1). Гэта самы стары мураваны будынк у Тыкоціне і найстарэйшы ў Польшчы дзяржаўны дом састарэлых. Дом ветэранаў пабудаваны ў 1633-1636 гадах па фундацыі тыкоцінскага старасты Крыштафа Весялоўскага. Унутры – жылыя пакоі, гаспадарчыя памяшканні і капліца. На працягу доўгіх часоў будынак быў апошнім прытулкам для старых жаўнераў Рэчы Паспалітай, якія праз службу не мелі ўласнага дома. Цяпер у будынку – рэстаран і гасцініца (кантакты ёсць у адпаведных раздзелак даведніка).

Тыкоцінскі замак (zamek w Tykocinie). Вул. Пухальскага, 3 (ul. Puchalskiego, 3). Замак знаходзіцца ўжо за горадам – на паўночным беразе ракі Нараў. Замак у Тыкоціне вядомы з XV стагоддзя, быў пашыраны ў 1550-1582 гадах у стылі рэнесансу і перабудаваны ў 1611-1632 гадах у бастыённую крэпасць, адну з самых магутных у Рэчы Паспалітай.

У замку знаходзіліся галоўны арсенал Рэчы Паспалітай, прывезеная з Вільні бібліятэка і скарбніца. Чатыры земляныя бастыёны з унутранымі драўлянымі ўмацавальнымі канструкцыямі, злучаныя курцінамі, займалі плошчу больш за 6 га. У 1657 годзе замак быў часткова ўзарваны шведскім гарнізонам (гэтыя падзеі Генрык Сянкевіч апісаў у рамане “Патоп”). У 1705 годзе кароль Аўгуст ІІ Моцны заснаваў у замку ордэн Белага Арла – вышэйшую ўзнагароду Рэчы Паспалітай.

Існуючы зараз замак – рэканструкцыя пачатку XXI стагоддзя на падмурку каралеўскага замка XVI стагоддзя. Падчас археалагічнага вывучэння пад падмуркам замка выяўлены  і ранейшыя сляды абарончай крэпасці XIV стагоддзя.  Зараз у будынку – музей, рэстарацыя і гасцініца. Уладальнікам замка з’яўляецца прадпрымальнік з Беластока.

Каардынаты: 53.2131065, 22.7683072.

Драўляная сядзіба (dworek drewniany). Плошча Чарнецкага, 10 (plac Czarnieckiego, 10). Помнік драўлянага дойлідства быў узведзены ў 1885 годзе. Дом знаходзяцца пад апекай фонда “Цэнтр даследаванняў гісторыі і культуры мястэчак”.

Каардынаты: 53.2079014, 22.7714986.

Транспарт

Паглядзець расклад грамадскага транспарта з Беластока ў Тыкоцін і адваротны шлях, а таксама набыць квіткі на неабходныя дні можна на гэтым сайте.

Харчаванне (кавярні, крамы)

Тыкоцін – папулярнае турыстычнае месца, таму тут шмат кавярняў і рэстарацый на любы густ:

Tejsza

Раім завітаць у рэстаран Tejsza пры былой сінагозе, дзе гатуюць яўрэйскія і польскія стравы.

Адрас: ul. Kozia, 2, Tykocin, Województwo podlaskie, Powiat białostocki.

Тэлефон: +48 85 718-77-50.

Каардынаты: 53.2067255, 22.7650939.

Zamkowa

Адрас: ul. Puchalskiego, 3, Tykocin, Województwo podlaskie, Powiat białostocki.

Тэлефон: +48 85 718-73-72.

Спасылка: https://zamekwtykocinie.pl/restauracja

Каардынаты: 53.2131065,22.7683072.

Alumnat

Адрас: ul. Poswietna, 1, Podlaskie, Tykocin, Województwo podlaskie, Powiat białostocki.

Тэлефон: +48 85 718-16-49.

Спасылка: http://alumnat.eu

Каардынаты: 53.2079526, 22.7718129.

Opowiesci Z Narwi

Тэлефон: +48 66 019-12-51.

Адрас: pl. Stefana Czarnieckiego, 9, Tykocin, Województwo podlaskie, Powiat białostocki.

Спасылка: https://www.facebook.com/profile.php?id=100063787410327

Каардынаты: 53.2068008, 22.7714858.

Karczma Rzym

Тэлефон: +48 85 718-74-44.

Адрас: ul. Kiermusy, 12, Tykocin, Województwo podlaskie, Powiat białostocki.

Спасылка: http://kiermusy.com.pl

Кардынаты: 53.204108, 22.710281.

Restaurant Villa Regent

Тэлефон: +48 85 718-74-76.

Адрас: ul. Sokolowska, 3, Tykocin, Województwo podlaskie, Powiat białostocki.

Спасылка: https://villaregent.eu/restauracja

Каардынаты: 53.2070414, 22.7658395.

Zlota Kawiarenka

Тэлефон: +48 79 344-44-78.

Адрас: ul. Zlota, 11, Tykocin, Województwo podlaskie, Powiat białostocki.

Спасылкі: https://www.facebook.com/zlotakawiarenka

Каардынаты: 53.207351, 22.7674648.

Адпачынак (хостэлы, гатэлі і гд)

Przystanek Tykocin

Тэлефон: +48 51 377-57-50.

Адрас: ul. Choroszczanska 25, Tykocin, Województwo podlaskie, Powiat białostocki.

Спасылка: https://przystanektykocin.pl

Каардынаты: 53.205792, 22.773649.

Kiermusy Dworek nad Lakami

Тэлефон: +48 50 160-75-66.

Адрас: ul. Kiermusy, 12, Tykocin, Województwo podlaskie, Powiat białostocki.

Каардынаты: 53.2041133, 22.7082207.

Alumnat Restauracja i Noclegi

Телефон: +48 60 094-13-51.

Адрас: ul. Poswietna 1, Podlaskie, Tykocin, Województwo podlaskie, Powiat białostocki.

Спасылкі: http://alumnat.eu

Каардынаты: 53.2079526, 22.7718129.


(Інфраструктурную іфармацыю падрыхтавалі: Вікторыя Лапанік, Ксенія Церашкова)


Іншыя лакацыі маршрута

Барысаў

Горад Барысаў, Барысаўскі раён, Мінская вобласць, 222511. Шырата – 54.21443, даўгата – 28.50844. Кропка на

Зембін

Барысаўскі раён, Мінская вобласць, Беларусь, 222133. Шырата – 54.35915, даўгата – 28.21581. Кропка на

Смілавічы

Гарадскі пасёлак Смілавічы, Чэрвенскі раён, Мінская вобласць, 223216. Шырата – 53.749413, даўгата – 28.0123005.