Зембін

Барысаўскі раён, Мінская вобласць, Беларусь, 222133. 

Шырата – 54.35915, даўгата – 28.21581.

Кропка на гугал мапе

Аграгарадок Зембін,

Адлегласць да ўсіх іншых кропак нашага маршрута ў кіламетрах

Барысаў – 29 км

Любча –199 км

Смілавічы – 106 км

Навагрудак – 243 км

Ізабелін (Падароск) – 347 км

Крынкі – 403 км

Беласток – 435 км

Орля – 458 км

Тыкоцін – 465 км

Мясцовыя гіды і краязнаўцы ў Зембіне

Па экскурсію звяртайцеся ў мясцовы Музей народнай славы (Адрас: вул. Ленінская 1, а/г Зембін, Барысаўскі раён, Мінская вобласць; Тэлефон: +375 17 777-51-18). А яшчэ можна выправіцца ў шпацыр па Зембіну з краязнаўцам Алесем Панцялеем, які шмат гадоў даследуе гісторыю былога мястэчка, а таксама яго яўрэйскую спадчыну.

Музеі ў Зембіне

Філіял Барысаўскага аб’яднанага музея “Музей Народнай славы ў а/г Зембін”

Музей знаходзіцца ў будынку мясцовага Дома культуры (уваход з адваротнага боку). Асноўная экспазіцыя ў ім прысвечана Барысаўшчыне ў Другой сусветнай вайне. Тут жа знаходзіцца Мастацкая галерэя Надзеі Хадасевіч-Лежэ (Надзя Лежэ) – знакамітай беларуска-французкай мастачкі-авнгардысткі. У памяць аб сваёй маці, якая нарадзілася ў Зембіне, Надзя Лежэ падаравала некалькі сваіх мазаік і рэпрадукцыі карцін мястэчку. Гэтыя скарбы вартыя таго, каб іх пабачыць!

На жаль, у музеі няма інфармацыі пра жыццёвы і творчы шлях беларускага яўрэйскага паэта Ізі Харыка, які паходзіў з Зембіна. Можна пабачыць толькі яго партрэт сярод тых, хто быў рэпрэсаваны ў 1937 годзе.

Адрас: вул. Ленінская, 1, а/г Зембін, Барысаўскі раён, Мінская вобласць.

Тэлефон: +375 17 777-51-18.

Каардынаты: 54.358872, 28.218147.

Сельская бібліятэка № 21 а/г Зембін

У мясцовай бібліятэцы, якая знаходзіцца таксама ў Доме культуры, ёсць некалькі кніг Ізі Харыка. У ёй захоўваецца і спраўдная бібліяграфічная рэдкасць – праца Джофа Сіфрына (Geoff Sifrin) з Яганэсбурга (ЮАР), чые бацькі і сваякі паходзілі з Зембіна. Кніга мае назву “Да Гершна: Расповеды жыхароў Зембіна” (To Gershn: Tales Of People Of Zjembin) і выдадзена на англійскай мове. Каб даведацца аб гэтых кнігах, пагартаць, а можа і пачытаць іх, звярніцеся да бібліятэкаркі Наталлі Аляксандраўны Казак. Адсканаваныя ўрыўкі ёсць у нашым даведніку.

Адрас: вул. Ленінская, 1, а/г Зембін, Барысаўскі раён.

Тэлефон: +375 17 777-52-96.

Каардынаты: 54.358759, 28.218086.

Культавыя яўрэйскія будынкі і месцы сілы ў Зембіне

Месца былой сінагогі. Прыблізны адрас: каля вул. Савецкай, 1. На галоўнай, рынкавай, плошчы да Другой сусветнай вайны існавала сінагога. На жаль, ад будынка захаваўся толькі падмурак, на якім стаіць крама будаўнічых матэрыялаў, і план-дакумент абмераў сінагогі ў 1894 годзе.

Каардынаты: 54.357783, 28.218410.

Міква. Недалёка ад руінаў касцёла побач з ракой Зембінкай. Будынак міквы з цэглы і камянёў быў пабудаваны ў другой палове ХІХ стагоддзя. Да нядаўняга часу ў будынку і прыбудове да яго працавала лесапілка, цяпер у закінутым стане.

Каардынаты: 54.359803, 28.215093.

Яўрэйскія могілкі. На заходнім ускрайку Зембіна, у канцы вуліцы Ізі Харыка, справа ад шашы (недалёка ад цаглянога завода). На могілках захаваліся дзесяткі мацэў ХІХ – пачатку ХХ стагоддзя.

Каардынаты: 54.3542267, 28.2140917.

Месца, дзе стаяў дом Ізі Харыка. Вул. Савецкая, недалёка ад Свята-Міхайлаўскай царквы. У Зембіне нарадзіўся і вучыўся ў хедэры Ізі (Іцхак-Лейб) Харык – беларускі яўрэйскі паэт, які пісаў на мове ідыш, грамадскі дзеяч і член-карэспандэнт Акадэміі навук БССР (з 1936 года). Быў растраляны ў ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года ў сутарэннях менскай унутранай турмы НКУС (разам з больш за 100 дзеячамі беларускай культуры, мастацтва і навукі). Пра арышт і апошнія дні жыцця Ізі Харыка можна пачытаць па спасылцы.

Пасмяротна рэабілітаваны 13 чэрвеня 1956 года. З 1998 года адна з цэнтральных вуліц Зембіна носіць імя Ізі Харыка. На жаль, у 2001 годзе, нягледзячы на мемарыяльную шыльду, дом Ізі Харыка быў знесены. Ад яго застаўся толькі падмурак, парослы дрэвамі і кустарнікам.

Каардынаты: 54.357771, 28.219622.

Дадатковую 

Мемарыял у Зембінскім гета. Зав. Пралетарскі, 9. Мемарыяльны комплеск у памяць аб 927 яўрэях, расстраляных 18 жніўня 1941 года. Пра гэтую трагедыю ў сваёй кнігзе “Памяць на крыві: яўрэі ў гісторыі горада Барысава” (1998) піша краязнаўца Аляксандр Разенблюм,які цяпер жыве ў Ізраілі. З вытрымкамі з яго кнігі можна пазнаёміцца па спасылцы.

Каардынаты: 54.360291, 28.220862.

Архітэктурныя адзінкі і іншыя цікавыя месцы ў Ізабеліне і Падароску, якія можна паглядзець па дарозе

Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі. Вул. Ленінская, паміж дамамі 19 і 21. Мураваны касцёл на месцы колішняга драўляна быў пабудаваны ў Зембіне ў 1798-1808 гадах. Пры кляштары была школа і вялікая бібліятэка, знішчаная падчас вайны 1812 года. У ХІХ ст. манастыр быў адабраны ў вернікаў і канфіскаваны ў казну Расійскай імперыі. У пачатку ХХ стагоддзя быў адноўлены як касцёл і адрэстаўраваны.

У 1932 годзе савецкая ўлада зноў зачыніла касцёл. З таго часу будынак паступова руйнаваўся і да 2022 года ад яго заставаліся франтальная сцяна са скульптурай Дзевы Марыі пад крыжам, і горы цэглы паміж рэшткамі сцен унутры. У ноч з 9 на 10 красавіка 2022 года частка бакавой сцяны і франтона касцёла абвалілася. Улады не аднавілі сцяну: 25 лістапада 2022 года франтон быў цалкам разабраны.

Каардынаты: 54.361704, 28.219377.

Каталіцкія могілкі. За рэшткамі касцёла. Звярніце ўвагу на надмагілле Адама Манюшкі – ўдзельніка паўстання 1863-1864 года. Пасля задушэння паўстання ён быў узяты пад нагляд паліцыі. Ад канфіскацыі маёнтка Замошша выратавала тое, што Манюшка перапісаў яго на жонку Эмілію. 

Каардынаты: 54.361704, 28.219377.

Свята-Міхайлаўская царква. Вул. Савецкая, 11. Царква, пабудаваная ў 1904-1908 гадах з цэглы ў рэтраспектыўна-рускім стылі, знаходзіцца ў цэнтры вёскі непадалёк ад праваслаўных могілак. Пасля Другой сусветнай вайны калгасам “Зара камунізму” храм быў прыстасаваны пад склад для сельгаспрадукцыі і малатарню. Найвялікшы ўрон будынак царквы зазнаў у 1965 годзе падчас здымак аднаго з ваенных эпізодаў фільма “Пераклічка” (рэжысёр Мікіта Міхалкоў). Дзякуючы ахвяраванням, у тым ліку пры значнай фінансавай дапамозе футбольнага клуба БАТЭ з Барысава, храм быў адбудаваны ў 2010-2014-я гадах.

Каардынаты: 54.357397, 28.220972.

Транспарт да Зембіна

Даезд з Барысава да Зембіна:

Грамадскі транспарт

Аўтобус “АВ Барысаў – Зембін”

Пн. – Пт.: 5:40.

Аўтобус “АВ Барысаў – Корсакавічы”

Аўт. – Чц.: 5:50. Аўт., Чц., 17:00.

Аўтобус “АВ Барысаў –Ніўкі”

Аўт., Чц.: 6:20, 15:00.

Аўтавакзал “АВ Барысаў – Броды”

Пн., Аўт., Чц., Пт.: 19:00.

Аўтавакзал “АВ Барысаў – АС Плешчаніцы”

Пн. – Нядз.: 7:10, 14:10.

Аўтавакзал “АВ Барысаў – Ніўкі”

Пн. – Пт.: 11:00.

Даведка аўтавакзала ў Барысаве:

+375 17 773-02-22; +375 17 776-45-17.

Таксі 

Адлегласць паміж Барысавам і Зембінам складае 29 кіламетраў. Вы можаце даехаць на “Яндекс-такси” ці прыватным таксі. Тэлефануйце па наступных нумарах: 107, 135, 152, 157, 184, +375 17 776-69-50, +375 29 779-50-07, +375 17 776-69-38, +375 29 575-51-57.

Даезд з Зембіна да Барысава:

Грамадскі транспарт

Аўтобус “АВ Наваполацк – АВ Бабруйск” з прыпынкам у Барысаве.

Штодзень: 12:05.

Аўтобус “АС Бягомль – АВ Барысаў”

Сб., Нядз.: 11:34. Пт., Сб., Нядз.: 19:53.

Аўтобус “АС Плешчаніцы – АВ Барысаў”

Пн. – Нядз.: 11:13, 17:33.

Таксі

Вы можаце вярнуцца ў Барысаў на “Яндекс-такси” ці прыватным таксі. Тэлефануйце па наступных нумарах: 107, 135, 152, 157, 184, +375 17 776-69-50, +375 29 779-50-07, +375 17 776-69-38, +375 29 575-51-57.

Харчаванне (кавярні, крамы)

У Зембіне няма кавярні ці рэстарана.

Можна завітаць у краму “Продукты” па адрасе вул. Савецкая 1, а/г Зембін, Барысаўскі раён, Мінская вобласць.

Адпачынак (хостэлы, гатэлі і гд)

У Зембіне няма гатэтяў, таму прапануем вам спыніцца ў Барысаве (глядзіце кантакты ў адпаведным раздзеле).


(Інфраструктурную іфармацыю падрыхтавалі: Вікторыя Лапанік, Ксенія Церашкова)


Іншыя лакацыі маршрута

Барысаў

Горад Барысаў, Барысаўскі раён, Мінская вобласць, 222511. Шырата – 54.21443, даўгата – 28.50844. Кропка на

Зембін

Барысаўскі раён, Мінская вобласць, Беларусь, 222133. Шырата – 54.35915, даўгата – 28.21581. Кропка на

Смілавічы

Гарадскі пасёлак Смілавічы, Чэрвенскі раён, Мінская вобласць, 223216. Шырата – 53.749413, даўгата – 28.0123005.