Вясельны танец (1926). Мендэль Горшман. Арыгінал знаходзіцца ў Астраханскай дзяржаўнай карціннай галерэі імя Дагадзіна (Расія).
Этнаграфічнае мастацтва Мендэля Горшмана, ураджэнца горада Барысава –

адна з найцікавейшых знаходак нашай экспедыцыі. Калі разгарнуць малюнкі, што запампаваныя тут у добрай якасці, можна заўважыць, як майстарскі і вельмі дакладна адлюстраваны характар і сацыяльны кантэкст яўрэйскага танца. І галоўнае – аўтар здолеў перадаць у сваіх скетчах пластычную інтанацыю страчанага сёння і мала даследаванага ідышскага танцавальнага жэста. Малюнкі зробленыя у 1926-28 гадах у беларускіх штэтлах. Таксама ў калекцыі ёсць іншыя працы мастака прыкладна таго ж часу. Больш пра Мендэля Горшмана можна даведацца тут.

Shetlfest атрымаў правы на публікацыю лічбавых копій твораў Горшмана для мэтаў праекта ў сваіх акаўнтах. Арыгіналы знаходзяцца ў Астраханскай дзяржаўнай карціннай галерэі імя Дагадзіна (Расія) і Нацыянальным Мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь.