Дзённiк экспедыцыi: 11 липеня 2021

Мазальтов, мы стартанулi!

Дзень першы. Фота 1. Штэтлфэст пачынае сваё вялікае падарожжа па былым яўрэйскім мястэчкам Беларусі і Польшчы
Штэтлфэст пачынае сваё падарожжа па былых яўрэйскіх мястэчках Беларусі і Польшчы

Спякотным ліпеньскім днём беларуская частка каманды Штэтлфэст сабралася ў Барысаве, каб пазнаёміцца адно з адным і з яўрэйскай гісторыяй горада, які апынуўся першай кропкай маршрута.

Спачатку пабачылі будынкi двух былых барысаўскiх сiнагог у Старым горадзе.

Дзень першы. Фота 3. Былая Вялікая харальная сінагога. Нашы дні. г. Барысаў, вул. III Iнтэрнацыянала, 49
Былая Вялікая харальная сінагога. Нашы дні. г. Барысаў, вул. III Iнтэрнацыянала, 49

Потым наведалi Барысаўскi краязнаўчы аб’яднаны музей. Экспанатаў на нашу тэму там няшмат, але яны ёсць, і дастаткова цікавыя гісторыі пра дарэвалюцыйны і міжваенны Барысаў расказвае супрацоўніца.

Гід распавядае пра вядомых яўрэяў-фатографаў Барысава і паказвае фота пачатка ХХ стагоддзя. Барысаўскi краязнаўчы аб'яднаны музей. г. Барысаў, пр-т Рэвалюцыі, 67
Гутарка пра вядомых яўрэйскіх фатографаў Барысава. Фотаздымкі пачатку ХХ стагоддзя. Барысаўскi краязнаўчы аб’яднаны музей. г. Барысаў, пр-т Рэвалюцыі, 67
Дзень першы. Фота 5,6 (Павел Ганчар). Рэчы, якія могуць многае расказаць пра яўрэйскую культуру горада мінулага стагоддзя
На фотаздымках гараджане мінулага стагоддзя
Дзень першы. Фота 5,6 (Павел Ганчар). Рэчы, якія могуць многае расказаць пра яўрэйскую культуру горада мінулага стагоддзя
Рэчы, якія расказваюць пра Барысаў і ягоных жыхароў. (Фота Паўла Ганчара)

Пасля наведвання музея мы завіталі ў сядзібу, што прыкладна сто год таму належыла памешчыку Каладзееву. Гэта, бадай, адзіная ў Барысаве экспазіцыя, прысвечаная яўрэйскай гісторыі горада. Тут ёсць некалькі экспанатаў з фондаў музея, а таксама асабістыя рэчы і дакументы жыхароў.

Дзень першы. Фота 7,8. Працоўная група ўважліва слухае гіда і разглядае цікавыя экспанаты адной з заляў. Дом-сядзіба І.Х.Каладзеева. г. Барысаў, вул. 30 гадоў УЛКСМ, 8
Міні-экскурсія па яўрэйскай экспазіцыі ў сядзібе Каладзеева
Працоўная група ўважліва слухае гіда і разглядае цікавыя экспанаты адной з заляў. Дом-сядзіба І.Х.Каладзеева. г. Барысаў, вул. 30 гадоў УЛКСМ, 8
Разглядаем экспанаты

Увечары мы накіраваліся вячэраць і адпачываць у сядзiбу Бiвак (больш дэталёва пра гэтае месца чытайце ў раздзеле Турыстам). Дарэчы, нас стомленых падбадзёрваў любы напой, што падаваўся найсмачнейшым з фірмовага кубачка Штэтлфэст.

Той самы коцік і кубачак Штэтлфэст
Кубачкі Штэтлфэст з прымаўкамі, перакладзенымі з ідыша на беларускую