Дзённiк экспедыцыi: 13 ліпеня 2021

Наш трэці дзень экспедыцыі часткова прайшоў у дарозе. З Барысава праз Смілавічы мы патрапілі ў Навагрудак.

Анлайн-сустрэча з супрацоўніцай Прасторы Хаіма Суціна ў Смілавічах

Сустрэліся са Смілавічамі мы ранкам у анлайне, каб паслухаць гісторыю стварэння вельмі паспяховага турыстычнага аб’екта Прастора Хаіма Суціна і абмеркаваць шляхі патэнцыйнага турыстычнага развіцця ў былых мястэчках. Нас цікавіла, якім чынам атрымалася зрабіць з асобы сусветна вядомага мастака, што нарадзіўся ў Смілавічах, брэнд.

Удзельнікі экспедыцыйнай групы ў музеі Прастора Хаiма Суцiна
Удзельнікі экспедыцыйнай групы ў музеі Прастора Хаiма Суцiна
Удзельнікі экспедыцыйнай групы ў музеі Прастора Хаiма Суцiна
Удзельнікі экспедыцыйнай групы ў музеі Прастора Хаiма Суцiна

Гэты музей працуе каля дзесяці год і добра вядомы за межамі Беларусі. “Ева” Хаіма Суціна была прызнаная самай дарагой карцінай Беларусі. Нас не пакідае пытанне – ці магчыма было б зрабіць з асобы Ізі Харыка такі ж брэнд для Зембіна і прыцягнуць увагу турыстаў, павялічыць колькасць наведвальнікаў, развіць інфраструктуру? Ці імя сусветна вядомага мастака, чые працы прадаюцца за вялікія грошы не роўнае вершам, напісаным на ідышы і перакладзеным на некалькі моваў?

Прастора Хаiма Суцiна. Зала «Парыжскае кафэ», г.п. Смілавічы, вул. Рэвалюцыйная, 20
“Ева” Хаіма Суціна ў залі “Парыжскае кафэ”, Смілавічы, вул. Рэвалюцыйная, 20

Ураджаннi каманды Штэтлфэст:
Адна з залаў з рэпрадукцыямі карцін Хаіма Суціна аформлена ў стылі парыжскага кафэ са столікамі, дзе наведвальнікаў музея частуюць кавай.
Вельмі ўразілі карціны Царфіна! Нам сказалі, што яны валодаюць лекавымі ўласцівасцямі – супакойваюць нэрвовую сістэму. Яны зашыфраваныя, таму трэба глядзець уважліва.
Ніколі не бачыў столькі Царфіна адначасова. Там 11 арыгіналаў яго карцін! А яшчэ ён займаўся малюнкам на тканінах.
Нашчадкі яўрэяў з усяго свету прыязджаюць, проста людзі неабыякавыя і дапамагаюць музею вельмі: нехта фартэпіяна туды аддаў прыгожае, вялікую калекцыю літаратуры пра яўрэяў сабралі…

Мы яшчэ пасьпелі завітаць у Мінск, каб пакінуць падарункі нашым сябрам. Хтосьці дапамог нам у выбары вобраза для лагатыпа праекта. А хтосьці сваёй дзейнасцю паспрыяў нашай цікавасці да мястэчак. Гаворка пра вядомага беларускага збіральніка, даследчыка і папулярызатара беларускай народнай танцавальнай культуры Міколу Козенку. У апошні дзень экспедыцыі мы разам з польскімі сябрамі вывучым і станьчым беларускі танец “Жыдовачка”, запісаны Міколам Козенкам у Барысаўскім раёне яшчэ ў далёкія 1980-я гады.

Вядомы беларускі збіральнік, даследчык і папулярызатар беларускай народнай танцавальнай культуры Мікола Аляксеевіч Козенка з кубачкам Штэтлфэст
Этнахарэограф Мікола Козенка з кубачкам Штэтлфэст

Нас чакаў абед у кавярні Ліхтарык 1876 у Міры. Гэтае месца знаходзіцца ля рынкавай плошчы, што захавала тыповы выгляд цэнтра мястэчка.

Наша працоўная група каля кафе «Ліхтарiк 1876», г.п. Мір, пл. 17 Верасня, 13
Наша працоўная група каля кафе Ліхтарiк 1876, г.п. Мір, пл. 17 Верасня, 13

Нарэшце, шалом Навагрудак. Для адпачынку паміж палявымі выправамі мы выбралі ўтульны гатэль Гражына, што месціцца ў самым цэнтры горада ў старым будынку і з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю. Навагрудак, як лакацыя, таксама ўваходзіў у нашыя даследчыя планы, бо мы ведалі, што горад мае цікавую яўрэйскую гісторыю і дагэтуль амаль кожны дом побач галоўнай плошчы пазначаны шыльдай “Былая яўрэйская маёмасць”. Нам было цікава, ці захоўваюць гараджане памяць пра гэта. Бо менавіта ў гэты час нашыя польскія сябры даследвалі такі ж “яўрэйскі” Беласток.

Дзень трэці. Фота 7. Той самы гатэль «Гражына», г. Наваградак, вул. Паштовая, 5
Той самы гатэль Гражына, г. Наваградак, вул. Паштовая, 5

Сцежка яўрэйскай спадчыны і наведванне яўрэйскіх могілак уваходзілі ў планы польскай часткі экспедыцыйнай групы.

Дзень 3. Фота 16,17. Экспедыцыя у Польшчы. Рабінскія могілкі, Цэнтральны парк, г. Беласток
Экспедыцыя ў Польшчы. Рабінскія могілкі, Цэнтральны парк, г. Беласток
Экспедыцыя у Польшчы. Рабінскія могілкі, Цэнтральны парк, г. Беласток
Экспедыцыя ў Польшчы. Рабінскія могілкі, Цэнтральны парк, г. Беласток

Далей група накіравалася да Рынкавай плошчы, дзе даўней мясціліся яўрэйскія крамы і было іх каля сотні, і да некалькіх знакавых месцаў.

Дзень трэці. Фота 18,19. Базарная плошча, г. Беласток
Базарная плошча, г. Беласток
Базарная плошча, г. Беласток
Базарная плошча, г. Беласток
Дзень трэці. Фота 20. Каманда Штэтлфэст каля Помніка памяці Вялікай Сінагогі, г. Беласток, вул. Сураска
Помнік памяці Вялікай сінагогі, дзе падчас акупацыі 1941 года нямецкімі фашыстамі было спалена каля 800 чалавек мужчынскага гендару
Дзень трэці. Фота 21,22. Беластоцкае таварыства эсперантыстаў, г. Беласток, вул. Пянкна, 3
Беластоцкае таварыства эсперантыстаў у будынку былой сінагогі Пясковер, адной з трох, што захаваліся пасля акупацыі
Каманда Штэтлфэст у Беластоцкім гета, г. Беласток, вул. Жабя
Беластоцкае гета, г. Беласток, вул. Жабя

Наступнай мэтай экспедыцыі стаў дом вядомага польскага журналіста, пісьменніка, педагога і прапагандыста эсперанто Якуба Шапіра.

Дзень трэці. Фота 23,24. Дом Якуба Шапіра, г. Беласток, вул. Ліпава, 33
Дом Якуба Шапіра, г. Беласток, вул. Ліпава, 33
Дом Якуба Шапіра, г. Беласток, вул. Ліпава, 33
Дом Якуба Шапіра, г. Беласток, вул. Ліпава, 33

Натхняльнымі былі гісторыі пра вядомы на ўвесь Беласток яўрэйскі фотасалон і сям’ю, што вырабляла тэкстыль і галаўныя ўборы.

Штэтлфэст каля Палаца Новіка, г. Беласток, вул. Ліпава 35
Штэтлфэст каля Палаца Новіка, г. Беласток, вул. Ліпава 35
Дзень трэці. Фота 27. Школа Тарбут, г. Беласток, вул. Ліпава, 41Д
Школа Тарбут, што займаецца адраджэннем ідышскай культуры – г. Беласток, вул. Ліпава, 41Д

Відавочна, Беласток зараз выглядае як інтэрактыўная музейная экспазіцыя па яўрэйскай гісторыі. Тут можна працаваць і з памяццю пра глабальныя падзеі, і з мясцовым кантэнтам пра гараджан, іхныя справы і заняткі, і даследваць, і далучацца да культурніцкіх і навуковых падзей. Нажаль, Навагрудак амаль страціў свой “жыдоўскі каларыт”. Калі мы глядзелі хроніку 1931 года ў краязнаўчым музеі, нам падавалася, што мы зараз выйдзем на вуліцу ў той самы міжваенны гарадок і пачуем ідыш і польскую, паглыбімся ў гістарычны кантэкст.

Дзень трэці. Фота 8,9. Мы глядзім на іх, яны глядзяць на нас. Кадры кінахронікі Наваградка 1931 года
Мы глядзім на іх, яны глядзяць на нас. Кадры кінахронікі Навагрудка 1931 года

Але шпацыр па Навагрудку з нашым гідам і стваральніцай музея яўрэйскага супраціўлення Тамарай Вяршыцкай быў для нас адначасова і натхняльным, і расчараваў.

Дзень трэці. Фота 10,11,12. Навагрудак. Мы і будынкі першай паловы ХХ стагоддзя
Разглядаем аздабленне былых яўрэйскіх будынкаў у Навагрудку
Навагрудак. Мы і будынкі першай паловы ХХ стагоддзя
Бадай адзінае, што візуальна расказвае пра яўрэйскую гісторыю Навагрудка
Дзень трэці. Фота 13. Працоўная група Штэтлфэст з гідам каля помніка Адаму Міцкевічу
Галоўны, пасля замчышча і рыцараў, навагрудскі “сувенір” – паэт Адам Міцкевіч

Больш пра нашыя ўражанні можна знайсці ў Архіве экспедыцыіГалоўны інсайт гэтага насычанага дня быў у “ці вы бачыце сусліка? і я не бачу. але ж ён ёсць!”. Гэтая цытата з дуркаватай расейскай кінастужкі пра бессэнсоўную службу ў постсавецкім войску лепш за ўсё адлюстроўвае сучасны стан памяці пра важнае, што некалі ўтварала і развівала горад, а потым зьнікла з ягонага ландшафта праз Халакост, антысемітызм і… нашу неадчувальнасць. Ці, можа быць, праз жаданне забыць жудасныя моманты гісторыі. З такімі прыкладна думкамі пасля вячэры ў кавярні Лягенда мы вярнуліся ў гатэль і дасталі акардыён і скрыпку.

Незапланаваны беларуска-яўрэйскі вечар з танцамі і спевамі на тэрасе гатэля Гражына ў Навагрудку