Навагрудак

Навагрудак быў цікавы нашай групе, як вядомае месца яўрэйскага супраціўлення падчас Другой Сусветнай вайны, месца са сваёй драматычнай гісторыяй болю і гонару. І, канешне, як атмасфернае мястэчка, якое захавала дагэтуль даваенныя рысы і часткова – архітэктуру.

Згодна мэты праекта наша задача была зафіксаваць, наколькі культурна-гістарычнае мінулае гэтага былога буйнога штэтла ёсць актуальнае сёння для жыхароў і гасцей горада. І што ёсць падобнае і рознае паміж турыстычна прывабным Навагрудкам і не надта вядомым і пакуль што не прыстасавным для турыстычных трыпаў Ізабеліным.

На першы погляд, гэта маляўнічы гарадок, што месціцца ля старога сярэднявечнага замчышча і мае нетыповы для нашага позірка ландшафт. З замчышча адкрываюцца найвыдатныя краявіды – немагчыма не пакінуць сабе фоткі на фоне гэтых паэтычных пагоркаў і ўзвышшаў. Крываватыя вулачкі імкнуцца то ўніз, то ўгару. Драўляная забудова нагадвае старыя фотаздымкі пачатку 20 стагоддзя – так і хочацца прыбраць колер, дадаць алдовай сепіі з драпінамі, адчуць пах каміноў, пачуць гукі старога штэтла і гутарку на ідышы і па-польску.

Але гэта падманлівае адчуванне. <span”>Нягледзячы на свой узрост і турыстычную прывабнасць – тут шмат помнікаў і музеяў, а амаль кожны будынак у цэнтры быў менш за сто год таму яўрэйскай маёмасцю і мае сваю гісторыю – Навагрудак ў сэнсе гасцявой інфраструктуры не развіты і мае “савецкі прысмак” ва ўсім.

Тут ёсць два ці тры гатэлі, якія раптоўна могуць быць недасяжныя падчас дзяржаўных святкаванняў. А калі вы адпачываеце на тэрасе прыватнага гатэля ў старым гістарычным будынку гарачым летнім днём, вас можа без папярэджання наведаць афіцыйная міністэрская дэлегацыя. Ну, так – са сваімі міністэрскімі мэтамі, нічога асабістага.

Таксама трэба мець на ўвазе, што ў вас можа не атрымацца паабедаць ні ў адной з двух кавярняў у цэнтры горада ў выходны ці святочны дзень. Бо у першай “у нас у шэсць банкет” (пры тым, што палова прасторы кавярні не занятая). А ў суседняй -“паспрабуйце, але там сёння таксама турысты”. То бок, вас не разглядаюць як турыста_ку, калі не вы прыехалі колькасцю пяцьдесят чалавек адначасова і не замовілі абед загадзя.

Вы можаце знайсці дастаўку піццу і сушы ў спальніку на выездзе з горада, але можаце пачуць, што “зараз усё цеста распісанае, прыязжайце гадзіны праз две-тры”.

На дадзены момант у горадзе месцаў, дзе, увогуле, можна паесці суп і гарачае, падаецца, усяго тры. Адно з іх – даволі далёка ад цэнтра. Мы не знайшлі ні арэнду ровараў, ні іншага гарадскога транспарту для самастоянага перасоўвання (акрамя таксі), але нам пашчасціла быць у гэтым горадзе на сваім аўто. Расчароўвае факт, што тут няма ані яўрэйскай кашэрнай кухні, ані беларускай шляхетнай ці сялянскай ежы, ані сярэднявечнай карчмы.

Магчыма, вам застанецца толькі зайсці ў заўжды гасцінную гарадскую кавярню ля краязнаўчага музея, што месціцца ў сімпатычным старым будынку і выпіць вельмі смачнай кавы з тортам, што дакладна нагадае вам прыемны ўспамін з вандровак па польскай ці літоўскай правінцыі.

То бок, калі вы вандруеце самастойна, каб не апынуцца на вуліцы і не набываць ежу ў гастраноме, вам патрэбна прытрымлівацца рэжыма і загадзя паклапаціцца пра начлег, замовіць столік у кавярні, пазваніць ва ўсе музеі і месцы, куды плануеце патрапіць – каб вас там дакладна чакалі. Калі мы планавалі нашу экспедыцыю, мы менавіта так і зрабілі. І атрымалі цікавыя сустрэчы і з горадам, і з людзьмі, што распавялі нам пра горад і ягоныя цікавосткі. Але трэба было разлічваць час і адлегласць, каб як у піянерскім лагеры паспяваць на абед і вячэру.

Другі варыянт – каб не псаваць настрой сабе і не атрымліваць непрыемныя сюрпрызы – набывайце звычайны экскурсійны тур і адпраўляйцеся “як усе нармальныя людзі” вялікім аўтобусам. У гэтым выпадку вашую вандроўку арганізуюць цалкам, разам з уключанымі ў яе экскурсіямі і набыццём магніцікаў у сувенірнай краме побач замчышча.

Але, калі ў вас ёсць жаданне пазнаёміцца з Навагрудкам без турфірмы і здабыць свае ўласныя ўражанні ў якасці сувеніраў – прапануем зазірнуць у матэрыялы, запісаныя намі ў экспедыціі (ніжэй тут і ў відэаверсіях нашых івэнтаў).А таксама скарыстацца інфраструктурнай інфармацыяй, што дапаможа вам спланаваць быт і змест вашай вандроўкі, ў раздзеле Турыстам.

Фотанататкі

Відэанататкі

Тэкставыя нататкі

Ната Голава, 2020-2022, экспедыцыя.

Першы раз з мэтай пазнаёміцца з будучай лакацыяй я наведала Навагрудак напачатку снежня 2020. Мне было цікава (бо