Ну, не выглядае, як мы там быўшы ў 2021 і 2022, былое яўрэйскае мястэчка на мястэчка, ну што рабіць. На месцы колішняй сінагогі (па ўспамінах жыхароў) – крама будматэрыялаў.
Немясцовыя эксперты і тутэйшыя людзі спрачаюцца, якая з хат яўрэйскага беларускага паэта Ізі Харыка, растралянага савецкімі ўладамі ў 1937, сапраўды была хатай Ізі Харыка.
На трохкутніку, дзе раней быў самы цэнтр мястэчка, цяпер на ўзвышшы стаіць помнік другой сусветнай. З аднаго боку ад яго – бібліятэка-клуб-музей, з другога – адноўленая праваслаўная царква, якую расейскі кінарэжысёр у ролі савецкага танкіста ў 1960-х разбурыў падчас здымак аднаго з эпізодаў кінастужкі.
Яўрэйскія могілкі хаваюцца ў буйной траве, прыгожая міква разбураецца.
Спойлер для тых, хто паедзе пашукаць спірыт мінулага ў гэтае месца – касцёл Ушэсьця Панны Марыі працягвае разбурацца. (гіперссылка на альбом)
Аднак, ёсць і прыемныя, жыццясьцьвярджальныя моманты. Можна запісацца ў зембінскую бібліятэку і акурат у чытальнай залі там пагартаць найкаштоўную кніжку Джофа Шыфрына, нашчадка зембінскіх яўрэяў, якія эмігравалі больш за сто гадоў таму з маленькага нашага Зембіна ў вялікую іхную Афрыку. У кніжцы ёсьць і фотаздымкі зембінцаў, і успаміны, і цікавая гісторыя пра сваяка Ізі Харыка – алдовага зембінскага бадхена! То бок, маршалка ці то тамаду, калі сучаснаю моваю казаць, але яўрэйскага. У паэме Ізі Харыка менавіта пра гэтага бадхена і ідзе аповед, пераклад паэмы можна пачуць, дзякуючы Вольфу Рубінчыку, што браў удзел у адным з трансгранічных мерапрыемстваў.
І дамовіцца пра шпацыр па Зембіну, насычаны спраўджанай інфармацыяй, цікавымі байкамі і харызмай расказчыка, можна з барысаўскім кавалём-краязнаўцам, чый кантакт ёсць ў турысцкім раздзеле.