Анлайн-лекцыя “Асоба Ізі Харыка і ідышская літаратура ў Беларусі”.

Перакладчык Вольф Рубінчык і мастак Андрэй Дубінін разглядаюць творчасць Ізі Харыка, яўрэйскага літаратара з мястэчка Зембін, растралянага савецкамі ўладамі ў 1937 годзе. Праз  мастацка-этнаграфічны твор паэта аб яўрэйскім вяселлі і маляўнічую мову ідыш, на якой напісаны твор, можна даведацца пра жыццё мястэчка, звычках і стасунках жыхароў. Прадзед Ізі Харыка быў калісьці вядомым бадхенам (маршалком) у Зембіне. У паэме таксама маюцца цікавыя дэталі аб жыцці клезмераў – яўрэйскіх музыкаў. Гэты твор не быў цалкам перакладзены і спікер чытае і каментуе свой уласны пераклад. Таксама абодва спікеры дыскутуюць аб праблемах перакладаў з ідыша і згубленых у некарэктным перакладзе сэнсах і гучанні ідышскай мовы. Больш матэрыялаў пра Зембін можна пабачыць тут.

Відэа версія 2гадз 9хв

Ліпень, 2021

Лакацыя – Барысаў.

Мова – беларуская.

Пераклад – польская, паслядоўны. Субтытры – няма.