Любча

Фотанататкі

Аудыёнататкі

Размова з Аленай Паўлаўнай Новік (Грыцкевіч)1927 г.н. (в. Воўца, Карэліцкі р.)

Вясковая медсястра, страціўшая зрок у сталым узросце, распавядае аб сваім жыцці, дзяцінстве ў Воўцы і Карэлічах, як людзі жылі пры Польшчы і што рабілася ў 1939 годзе і падчас вайны. Як дзеці любілі семечкі, бо цукерак не было. Пра жыда Гіцко Брука, што трымаў краму ў Воўцы і прынёс тыя цукеркі, каб больш не гаварыла дрэнных словаў на жыдоў. Пра мельніка, нашчадкі якога прыехалі потым шукаць ягоны млын. Пра Этку, што пашыла шыкоўнае паліто. Пра тое, чым займаліся яўрэі. Пра велікана на кіршмашы ў Райцах, які рэкламаваў краму з шакаладам. Жыве ў Любчы с 1964 года.

Частка 1

20:30 – узгадвае яўрэйскія крамы і хованкі тавараз яўрэйскіх крамаў. Каля 25 хв – як адмовілася ад камсамола і як знаёмы памёр беспартыўным. А перад гэтым пра Вялікдзень і духавы аркестр.
32:30 – палякі правялі ў вёсцы тэлефон.
33:15 – чатыры кузні было ў вёсцы, пажарная, школа, магазін… (Ксенія запвытвае, ці яўрэйскія магазіны) … Яўрэям начыналася і яўрэям канчалася – адказвае інфармантка.
Частка 2

00:00 – млына гаспадар быў яўрэй Гордзін Нохім. … а мельніца згарэла ў 68м годзе.
05:50 – мне ж прыйшлося бачыць, як немцы расстралялі суседзяў.
17:46 – а дзе дзўся Гордзін? (запытваецца Сяргей) …а Гордзіны ў Навагрудку, у гета.
21:30 – а што прадавалі ў краме ў Воўцах? (Сяргей) …газа, цукар, соль. Семечкі. А я папала, мама, думала, будзе мяне біць. Ведаеце, як дзеці. Беларусы – хам, паляк – лях, жыд пар. (і далей пра Вялікдзень і мацу).
26:00 – а ў Воўцы шмат жыдоў было? (Сяргей) …две сям’і. (чым займаліся) …а ў Карэлічах? (Сяргей) …а ўвесь цэнтр. Краўцы, шаўцы.
35:00 – а ў мяне пытанне, у Бэлы ў краме былі свежыя апельсіны? (Сяргей) …свежыя. Халва была, сялёдка. Сялёдку елі, бедныя людзі.
36:14 – а кірмашы ці фэсты? (Сяргей) …на Спаса, 19 жніўня.

Ліпень, 2021
Лакацыя –Любча.
Мова – беларуская.
Пераклад –няма.
Субтытры – няма.
Запісаў Сяргей Лісіца.
Працягласць 1гд 22хв 09сек