Зембінскі 400-гадовы касцёл. Быў тут.
Першы кадр – скрыншот з кароткага відэа, што наша група пасьпела зьняць за хвіліну, як пачалася залева ў ліпені 2021. З гэтага боку добра бачна, што будынак трымаецца. Хаця і даўно было вядома, што стан ягоны аварыйны.
На наступных здымках (красавік 2022) – правая частка франтона абрынулася.
Зараз верхняя частка з крыжом і скульптурай Панны Марыі і бусламі ўжо не існуе. Разабралі дзеля бясьпекі жыхароў, чые хаты стаяць побач касьцёла.
Маці Боскую і крыж знялі з франтона і, па афіцыйных заявах, паставілі ў мясцовым музеі. Але ёсць фотафакты (з іншых інтэрнэт рэсурсаў), дзе бачна, што Панну Марыю зьнялі… скажам так, па кавалках.
У 2010 годзе, калі Барысаўскі выканкам планаваў зьнесці будынак, Таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры здолела яго ўратаваць. Побач будынка ёсць не менш каштоўныя старыя моглікі. Валанцёры Таварыства ў 2013 годзе талакой добраўпарадкавалі гэтае месца памяці, паднялі паваленыя надмагіліі, расчысцілі пляцоўку. Часткам пахаванняў тут першай паловы 19 стагоддзя, але ёсць і ранейшыя.
Касцёл Ушэсьця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Зембіне вядзе (ці – вёў?) сваю гісторыю з 1640 года. Гэта помнік архітэктуры. Пакуль што помнік. У хуткім часе ён можа стаць месцам, на якім калісьці быў помнік архітэктуры.
2021 – 2022 – 2023
Лакацыя –Зембін.