Зембін – шпацыр з Алесем Панцялеем
Першы дзень беларускай часткі групы экспедыцыі Shtetlfest гэта палявая праца ў Зембіне. Шпацыр з краязнаўцам Алесем Панцялеям раскрывае сакрэты былога яўрэйскага мястэчка.
Што звязвае Зембін і …жаб?
Зембін захаваў гатычную планіроўку?
Дзе ў Зембіне зараз сінагога? (Падказваем, там дзе і была. Шукайце прамтаварную краму.)
Навошта ў невялікім Зембіне быў ажно двухпавярховы гатэль?
І яшчэ.
Міква (яўрэйская рытуальная баня), дакладей яе рэшткі. Закінуты, але яшчэ не развалены касцёл. Радавыя маёнткі. Рытуальны чорны посуд, што выраблялі хрысціяне для жыдоў. Язэп Шпэт і ягоная жонка, спаліўшая ўсе рукапісы літаратара. “Шпэтавы чытанні”, што ладзяць сваякі Язэпа. І месца, дзе стаяла хата паэта Ізі харыка.
Ліпень, 2021
Лакацыя –Зембін.
Мова – беларуская.
Пераклад –няма.
Субтытры – няма.
Працягласць відэа 19хв 11сек. Здвымала Аліна Конарава