Размова з Тамарай Вяршыцкай пра яўрэйскую містыку і савецкі бэкграўнд
Тамара Вяршыцкая, гід, стваральніца музея яўрэйскага супраціўлення ў Навагрудку, кіраўніца праекта Shtetl Routs.
Тамара распавядае, як прышла да даследвання яўрэйскай тэмы і захапілася, і не змагла развітацца з гэтай тэмай. Пра ўласныя даследчыцкія яўрэйскія праекты ў Навагрудку. А таксама пра свайго дзеда і пра тое, як падчас вайны разыйшліся шляхі беларусаў і яўрэяў.
Містыка і рэлігійныя асаблівасці яўрэяў. Містыка і знакі ў нашым жыцці.
Праект аўстралійскага яўрэя з літоўскімі каранямі, што зацікавіўся паўстаннем Бельскіх і распаўсюдам гімна яўрэйскіх партызан. І ў той жа час навагрудскі яўрэй, савецкі грамадзянін, каторы працаваў на месцы, дзе быў выкапаны навагрудскімі яўрэямі танэль і “яму гэта было не цікава”. І што зраіў савецкі час з людзьмі, якія забыліся, хто яны.
Рэкамендаванае для прагляду кіно па тэме:
1. «Кніга праклёнаў», дакументальны (2028) паводле дзённіка, напісанага адным з узнікаў навагрудскага гета. Прадусары Тамара Вяршыцкая, Майкл Каган.
2. «Выклік», мастацкі (англ. Defiance, 2009 Літва) аб яўрэйскім партызанскім атрадзе братоў Бельскіх з Навагрудка.
Ліпень, 2021
Лакацыя – Любча
Мова беларуская.
Пераклад – няма.
Субтытры – няма.
Працягласць 17хв 20 сек.