Дзённік экспедыцыі: 14 ліпеня 2021
Чацвёрты дзень беларускай частцы экспедыцыі падзялілі паміж сабой два месцы: Любча і Навагрудак.

У Любчы шукалі тры былыя яўрэйскія сінагогі: белую, красную і драўляную. Цікава, што былая белая сінагога зараз жоўтага колеру. Цяпер у ёй месціцца любчанскі Дом культуры.
Паігралі на скрыпачцы і тут. Традыцыя ёсць традыцыя.
Яшчэ пазнаёміліся з уладальнікам паловы былога яўрэйскага будынка побач з «культурнай» сінагогай, які быў выстаўлены на продаж.
Дарэчы, міква ў Любчы такая ж закінутая, як і зембінская. Зараз яна не выглядае на мікву, але мясцовые жыхары здаўна называюць гэты будынак «баня». Таму, хутчэй за ўсе, гэта насамрэч была міква. Пабадзялicя ўнутры і пастрымілі для нашых польскіх сяброў звонку.
З ураджанняў удзельнікаў экспедыцыі:
Нас вельмі ўсхвалявалі асаблівасці сэксуальнага жыцця традыцыйных яўрэяў і яўрэяк. Гід расказала гісторыю пра аднаго рэбе, які памыліўся наконт “кашэрнасці” міквы.
Пры чым тут сэкс – можна даведацца з відэа нататак лакацыі Любча.
Наведалі двух кабет залатога ўзросту, адна з каторых распавяла гісторыю рамантычнай любчанскай любві – пра жыдовачку, якую бацькі не пускалі замуж за беларуса.
Паглядзелі экспазіцыю, прысвечаную яўрэйскаму супраціўленню. Нягледзячы на тое, што тэма Халакоста не з’яўлялася фокусам нашай экспедыцыі, групу моцна ўразілі гісторыі, расказаныя нашым гідам па Навагрудку Тамарай Вяршыцкай.



Паслухалі панэльную дыскусію ў Зуме ад нашых калег з Польшчы на тэму: «Тыкоцін – багацце і разнастайнасць яўрэйскай культуры на памежжы Польшчы і Беларусі». Частка працоўнай групы тым часам сустракалася з інфармантамі.
Вечар для беларускай экспедыцыі скончыўся візітам да навагруцкага мастака Кастуся Качана, якога называюць песняром мястэчак. Ці мае Навагрудак прыкметы мінулага і ці захоўвае гарадская прастора штосьці аб яўрэйскай гісторыі, можна даведацца з нататак у раздзеле Архіў экспедыцыі.
Тым часам польская частка каманды Штэтлфэст правяла насычаны дзень у Тыкоціне, дзе знаёмілiся з яго яўрэйскай гісторыяй.
Сустракаліся з багатай колькасцю экспертаў, сярод якіх: Ewa Grochowska, Alicja Grabowska, Tomasz Wisniewski, Jan Maciejewski. Да гэтай трансгранічнай сустрэчы нам пашчасціла далучыцца ў Зуме, вельмі шкада, што не афлайн.

Актыўна працавалі «ў полі». Наведалі спадарыню Марыю Маркевіч, якая сустрэла ўдзельнікаў экспедыцыйнай групы ва ўласнай драўлянай хаце. Яна расказала шмат кранаючых сэрца гісторый пра яўрэяў Тыкоціна ваеннага і пасляваеннага часу.
Сустрэліся з Антанінай Андрушкевіч, 1930 года нараджэння. Верагодна, яна з’яўляецца старэйшай жыхаркай Тыкоціна.
Увечары правялі варкшоп па жыдоўскай кухні. Кухарылі кашэрнае, дзе кожны мог адчуць сябе сапраўдным яўрэем і кулінарам адначасова.
Напрыканцы чацвёртага дня Польшча i Беларусь сустрэліся анлайн, каб абмеркаваць працоўныя пытанні.