Дзённiк экспедыцыi: 12 ліпеня 2021

Насамрэч, сапраўдныя экспедыцыйныя прыгоды пачаліся ў беларускай часткі групы на другі дзень. Нас чакалі палявыя даследванні, гутаркі з інфармантамі і першыя трансгранічныя анлайны. Абодва мерапрыемства тычыліся лакацыі, якую мы збіраліся даследваць, Зембіна

Едзем у Зембін. На ганаровым месцы штурмана - Міця, тэхнічная падтрымка. (Фота Паўла Ганчара)
Едзем у Зембін. На ганаровым месцы штурмана – Міця, тэхнічная падтрымка. (Фота Паўла Ганчара)
«Тут быў Штэтлфэст» - традыцыйнае фота нашага хэштэга ў лакацыі маршрута. (Фота Паўла Ганчара)
«Тут быў Штэтлфэст» – традыцыйнае фота нашага хэштэга ў лакацыі маршрута. (Фота Паўла Ганчара)

Частка групы адправілася на шпацыр па Зембіну з Алесем Панцялеем, барысаўскім кавалём, мастаком і краязнаўцам. Ён даследваў гэтае мястэчка і мае шмат дакументаў з архіваў.

Краязнаўца Алесь Панцялей расказвае нам пра асаблівасці забудовы мястэчка Зембін

Самы цікавы будынак – былая зембінская міква. На ёй вісіць шыльда, якая інфармуе, што гэта гістарычная каштоўнасць і яна ахоўваецца дзяржавай. Але на каштоўнасць, нажаль, міква не выглядае. І тут мы пачалі адну з нашых традыцый. Мы вырашылі, што будзем граць яўрэйскія мелодыі на месцах і рэштках, што тычацца яўрэйскай спадчыны, а сёння стаяць закінутыя альбо пераўтварыліся ў нешта іншае. Фотафакт шукайце ў Архіве экспедыцыі, лакацыя Зембін.

Потым мы прайшліся па вуліцах Зембіна. Нас цікавіла месца, дзе калісьці стаяла хата Ізі Харыка. Ёсць некалькі меркаванняў мясцовых гісторыкаў на гэты конт. Па адных звестках – хата была знесеная. Але жыхары Зембіна кажуць, быццам Харык жыў у іншым месцы і хата засталася. Згадкі пра зембінскага паэта, растралянага савецкімі ўладамі, а таксама пра ягоную сям’ю і вядомага на ўсё мястэчка бадхена (яўрэйскі маршалок ці тамада) ёсць у кнізе патомка зембінскіх яўрэяў Джофа Шыфрына. Мы былі аднымі з нямногіх чытачоў гэтай кнігі, адзіны асобнік якой захоўваецца ў зембінскай бібліятэцы. Кніга была выдадзеная ў Афрыцы, куды эмігравалі сваякі Шыфрына, і напісаная па-англійску. Мы пераклалі некалькі старонак.

Дзень другі. Фота 6. Рэдкі кадар, на якім нарэшце адлюстраваны сам наш фатограф Павел, які фатаграфуе вуліцу Ізі Харыка
Павел Ганчар здымае на вуліцы Ізі Харыка. Рэдкі момант, калі фатограф сам трапіў у кадр
Дзень другі. Фота 7 (Павел Ганчар). Каваль Алесь паказвае месца, дзе была хата Харыка
Алесь Панцялей паказвае месца, дзе была хата Ізі Харыка

Адшукаць зембінскія яўрэйскія могілкі было прасцей, чым знайсці хату Ізі Харыка.

Разглядаем старыя мацэвы. (Фота Паўла Ганчара)

Падчас працы “у полі” нечакана трапілі пад залеву. Вось гэты эпічны эпізод.

Пакуль мы даследвалі сучасны стан былога мястэчка, другая частка нашай групы сканавала даваенныя і пасляваенныя фотаздымкі жыхароў Зембіна, якія раней ніколі не былі апублікаваныя.

Дзень другі. Фота 12. Тыя самыя старыя фотакартачкі
Тыя самыя старыя фотакартачкі

Па абедзе праводзілі трансгранічную сустрэчу з калегамі з Польшчы, для якіх гэта быў першы дзень экспедыцыі. На стрыме разам з краязнаўцам Алесем Панцялеем высвятлялі, колькі насамрэч у Зембіне было Ізі Харыкаў і ці праўда Ізі Харык жыў у тым доме, дзе жыў Ізі Харык.

Дзень другі. Фота 13. Стрым з польскімі калегамі на тэму: «Краязнаўчая самадзейнасць, асоба Ізі Харыка». Аграсядзіба «Дом качэўніка», в. Касцюкі
Стрым з польскімі калегамі на тэму: «Краязнаўчая самадзейнасць, асоба Ізі Харыка». Аграсядзіба Дом качэўніка, в. Касцюкі

Па вяртанні ў Барысаў нас чакала яшчэ адна анлайн-сустрэча разам з экспертамі Вольфам Рубінчыкам і Андрэем Дубініным. Слухалі пераклад паэмы Ізі Харыка «На чужым вяселлі» разам з польскай часткай каманды Штэтлфэст.

Дзень другі. Фота 15 (Павел Ганчар). Вядзем размову пра творчасць Ізі Харыка з экспертамі ў клубе «Равеснік», г. Барысаў
Гутарка пра хібы перакладаў з ідыша (Фота Паўла Ганчара)
Дзень другі. Фота 17. Нашы калегі сабраліся ў UCK (Універсітэцкі цэнтр культуры) Беластока, каб пазнаёміцца с Ізі Харыкам праз Зум
А гэта наша польская частка групы, недзе падчас анлайн-сустрэчы
Дзень другі. Фота 16. Штэтлфэст у Польшчы пачынае свае знаёмства з выдатнымі яўрэйскімі мясцінамі Беластока
Штэтлфэст у Польшчы пачынае свае знаёмства з яўрэйскай гісторыяй Беластока

З ураджанняў другога дня беларускіх удзельнікаў экспедыцыі:

“Атрымалася пабачыць Зембін і беларускія мястэчкі з яшчэ аднаго ракурса – праз ідышскую паэзію. Уразіла гульня словаў у ідышскай мове.”

“Першы раз са мной такое, што мне давялося перакладаць мастацкі тэкст адразу, без падрыхтоўкі. Дапамагло тое, што раней перакладаў польскую паэзію.”

“Залева сімвалічна змыла спякоту і “пыл забыцця” у той момант, калі група вярталася з палёў.”