Дзённік экспедыцыі: 15 ліпеня 2021
Пяты дзень экспедыцыі пачаўся ў Навагрудку з прагляда фільма Тамары Вяршыцкай і Майкла Кагана «Кніга праклёнаў» пра навагрудскае гета і аднаго з узнікаў Бен’яміна Берковіча. Стужка знятая паводле ягонага дзённіка і як спроба зразумець, хто насамрэч быў аўтар і як склаўся ягоны лёс. Нас і нашых польскіх сяброў чакаў закрыты паказ праз Зум і дыскуссія.
Пасля прагляду асноўная частка группы накіравалася да наступнай лакацыі маршрута – Ізабелін, а некалькі з нас засталіся ва ўтульнай кавярні ў цэнтры Навагрудка, каб пагутарыць з Тамарай Вяршыцкай. Шукайце нашую філасофскую гутарку у відэа нататках у Архіве экспедыцыі, а адрас кавярні – у раздзеле Турыстам.
Акрамя кіно і размоваў, мы яшчэ паспелі сустрэцца са старажылам гэтых мясцін і запісаць успаміны пра жыццё ў мястэчку Любча. Было столькі падзеяў і сустрэч, што гэты дзень падаўся адным з найдаўжэйшых за ўсю экспедыцыю.
Па дарозе на Ізабелін і Падароск завіталі на старыя яўрэйскія могілкі ў Дзярэчыне. Трэба сказаць, што ўсе адчулі вялікую розніцу ў параўнанні з зембінскімі. Могілкі тут добраўпарадкаваныя і дагледжаныя.
Па абедзе беларуская частка группы ізноў сабралася разам у наступнай лакацыі маршрута. Папярэдне мы планавалі спыніцца у самім былым мястэчку Ізабеліне. Але праз адсутнасць турыстычнай інфраструктуры прынялі прапанову нашых сяброў і партнёраў ночыць і ладзіць анлайн-сустрэчы ва ўтульнай аграсядзібе Зялёны дуб у Падароску. Праз вуліцу ад былога панскага маёнтка Бохвіцаў. Рэканструкцыяй гэтага будынака і парка, а таксама яшчэ некалькімі аб’ектамі займаюцца нашы партнёры – глядзіце і чытайце пра гэта у нататках лакацыі Ізабелін і ў раздзеле Падзеі і сустрэчы
У сядзібе Зялёны дуб ёсць усё для адпачынку і нават лазня, у якую «саслалі» жыць частку нашай каманды, і яна была зусім не супраць, бо на другім паверсе шмат месца і вельмі ўтульна. У саму лазню так і не трапілі, было вельмі горача – на сонейке пад сорак!
Гэты дзень у нашых польскіх калегаў таксама быў насычаны. Пасля сумеснага ранішняга Зума, падчас якога яны былі ў Тыкоціне, уся група накіравалася ў Крынкі. Дзе наведалі сінагогі і пазнаёміліся з гісторыяй яўрэйскай абшчыны.
Тут жа, у Крынках наведалі старыя яўрэйскія могілкі.
Дзень быў багаты і на сустрэчы з інфарманткамі. Бо наша экспедыцыя толькі звонку нагадвае турыстычную вандроўку. Мы шмат размаўлялі з мясцовымі жыхарамі і між сабой абмяркоўвалі тое, што ўбачылі і пачулі. Адну з найцікавейшых гутарак з пані з Крынак шукайце ў відэанататках Архіва экспедыцыі.
Пад вечар нас чакаў Зум-варкшоп па ідышскіх песнях і танцах. Мерапрыемства адбылося ў сінагозе Каўкаска. Спеўную частку праводзіла наша польская экспертка Joanna Czaban, а танцавальную – удзельніца праекта Ewa Karasińska.
Але для нас у Падароску было ўсё трошкі больш складана. Набліжалася навальніца і, нават нягледзячы на невялікую адлегласць ад мабільнай вежы і нашыя спецпрылады, інтэрнэт быў не надта ўстойлівы.
Пад канец дня мы былі надта стомленыя каб працягваць, але ў нашых польскіх сяброў ідышская вечарынка скончылася недзе апоўначы…
Атмасфернымі фоткамі польскай часткі нашай групы завяршым гэты дзень.