Шпацыр па тэрыторыі сядзібы Бохвіцаў ў Падароску.
Сядзіба ў Падароску з’яўляецца адным з аб’ектаў прыватнага культура-турыстычнага кластэра, які развіваецца зараз побач Ізабеліна. Будынак былой сінагогі ў Ізабеліне – таксама адзін з аб’ектаў гэтага уласніка. У Падароску можна спыніцца на любы час, замовіць адпачынак побач панскай сядзібы і пазнаёміцца з гісторыяй уладароў –Бохвіцаў. Аб’ект у хуткім часе пачне працаваць, як музей і галерэя. Зараз там праводзяцца будаўнічыя працы і перыядычна ладзяцца пленэры. Таксама па задуме – на тэрыторыі сядзібы будуць размешчаныя рэстарацыя і гатэль. Больш інфармацыі пра месца можна знайсці тут.
Ліпень, 2021
Лакацыя – Падароск.
Мова – беларуская.
Пераклад – польская, паслядоўны.
Субтытры – няма.