Орля

Вёска Орля, гміна Орля, Бельскі павет, Падляскае ваяводства, Польшча, 17-106.

Wieś Orla, gmina Orla, Powiat bielski, Wojewodztwo podlaskie, Polska, 17-106.

Шырата – 52.7041651, даўгата – 23.3340941.

Кропка на гугл мапе

Адлегласць да ўсіх іншых кропак нашага маршрута ў кіламетрах

Барысаў – 457 км

Зембін – 458 км

Смілавічы – 401 км

Любча – 261 км

Навагрудак – 236 км

Ізабелін (Падароск) – 131км

Крынкі – 80 км

Беласток – 59 км

Тыкоцін – 85 км

Мясцовыя гіды і краязнаўцы

Па гідаў і краязнаўцаў запытайцеся ў Школьным краязнаўчым музеі Арлянскай зямлі (Адрас: ul. Bielska, 32, Orla, Powiat bielski, Wojewodztwo podlaskie, Polska; Тэлефон: + 48 85 739-20-29).

Музеі ў Орлі

Школьны краязнаўчы музей Арлянскай зямлі (muzeum Regionalne w Zespole Szkół im. Ziemi Orlańskiej)

Ініцыятарам уладкавання кабінета беларускай мовы ў будынку старой школы была настаўніца беларускай мовы Ганна Шыманьская. Калі школу перавялі ў новы – цяперашні будынак, на яго аснове быў створаны музей. Тут можна пабачыць экспанаты, якія паказваюць побыт беларускіх хат на Падляшшы. Больш інфармацыі пра музей і здымкі яго экспазіцыі можна знайсці па спасылцы.

Тэлефон: + 48 85 739-20-29.

Адрас: ul. Bielska, 32, Orla, Powiat bielski, Wojewodztwo podlaskie.

Каардынаты: 52.707986, 23.327011.

Культавыя яўрэйскія будынкі і месцы сілы

Сінагога (synagoga). Вул. Спулдзельчая (Кааператыўная), 2 (ul. Spółdzielczej, 2). Мураваная сінагога пабудавана ў другой чвэрці XVII стагоддзя на месцы ранейшай драўлянай сінагогі. У архітэктуры спалучаюцца стылі рэнесансу і барока. У XIX стагоддзі да яе быў прыбудаваны класічны франтон з фрызам на двух калонах. Над уваходам быў напіс: “Якое гэтае месца страшнае! Тут больш нічога, акрамя Божага Дома”.

Інтэр’ер быў ўпрыгожаны фрэскамі з расліннымі і жывёльнымі матывамі, рэшткі дэкору захаваліся да нашых дзён. У 1878 годзе будынак быў адрамантаваны пасля пажару. Падчас Першай сусветнай вайны сінагога была прыстасавана пад патрэбы ваеннага шпіталя.

У першай палове ХХ стагоддзя ў комплекс сінагогальнага двара ўваходзілі таксама дзве драўляныя сінагогі, дом равіна і міква. Усе яны згарэлі падчас вялікага арлянскага пажару ў 1938 годзе. У Другую сусветную вайну ў 1941 годзе мураваная сінагога была спустошана і пераўтворана ў склад. Пасля вайны два бакавыя жаночыя пакоі былі знесены, а сінагогу працягвалі выкарыстоўваць у гаспадарчых мэтах.

У 1980-я гады быў праведзены рамонт вонкавых фасадаў. З тых часоў сінагога чакае грунтоўнай рэканструкцыі, якая дазволіць рэалізаваць яе культурны і адукацыйны патэнцыял. Уладальнікам сінагогі з 2010 года з’яўляецца Фонд аховы яўрэйскай спадчыны ў Польшчы.

Падрабязней пра гісторыю сінагогі па-польску чытайцетут. Выправіцца ў віртуальны шпацыр і пазнаёміцца з яе інтэр’ерамі можна па гэтай спасылцы.

Каардынаты: 52.7041651, 23.3340941.

Старыя яўрэйскія могілкі (stary cmentarz żydowski). Адрас прыблізны: каля вул. Спулдзельчай (Кааператыўнай), 2 (ul. Spółdzielczej, 2). Старыя яўрэйскія могілкі заснаваны ў XVIII стагоддзі ў цэнтры мястэчка побач з сінагогай. Плошча могілак складала 0,4 га. Апошняе пахаванне адносіцца да пачатку ХІХ стагоддзя. У Другую сусветную вайну некропаль был цалкам знішчаны, а пасля вайны тэрыторыю без мацэў забудавалі. У цяперашні час ад старых могілак не засталося ніякіх слядоў. Гістарычны здымах мацэваў можна паглядзець тут.

Каардынаты: 52.7041651, 23.3340941.

Новыя яўрэйскія могілкі (nowy cmentarz żydowski). На рагу вуліц Польнай і Пасвятнай (na rogu ulic Polnej i Poświętnej). Новыя яўрэйскія могілкі заснаваны ў пачатку ХІХ стагоддзя праз недахоп месца на старым некропалі побач з сінагогай. Яны займалі тэрыторыю са слабым нахілам агульнай плошчай 1,5 га. Могілкі былі разбураны падчас Другой сусветнай вайны. У цяперашні час іх плошча складае 0,7 га.

Да нашых дзён захавалася да 25 каменных надмагілляў, невызначаная колькасць мацэў можа знаходзіцца неглыбока пад зямлёй. У 2019 годзе на некропалі быў усталяваны памятны камень, бачны з дарогі на Шчыты. 23 верасня 2021 года на могілках адбылася памінальная цырымонія. Дадатковую нфармацыю, здымкі могілак і асобных мацэў глядзіце тут.

Каардынаты: 52.7110933, 23.3346121.

Архітэктурныя адзінкі і іншыя цікавыя месцы, якія можна паглядзець па дарозе

Царква Святых Кірыла і Мяфодзія (сerkiew Świętych Cyryla i Metodego).На вул. Міцкевіча (ul. Mickiewicza) на ўскрайку горада. Храм пабудаваны ў 1868-1870 гадах з нагоды тысячагоддзя місіі Кірыла і Мяфодзія ў Маравіі. Знаходзіўся ў цэнтральнай частцы праваслаўных могілак, заснаваных у пачатку ХІХ стагоддзя (паводле іншых звестак у ХVІІІ стагоддзі). У 1879 годзе з’явіўся іканастас, які дагэтуль знаходзіцца ў храме Святога Міхала Арханёла ў Орлі.

Царква Святых Кірыла і Мяфодзія апусцела ў 1915 годзе. Рамонтныя работы ў будынку праводзіліся ў 1930-1970-я гады, калі была зроблена рэканструкцыя інтэр’еру. Храм занесены ў спіс помнікаў 19 кастрычніка 1977 года. Зараз набажэнствы праводзяцца толькі ў асобныя святы і падчас пахаванняў.

Каардынаты: 52.712389, 23.329333.

Праваслаўныя (раней уніяцкія) могілкі (cmentarz prawosławny). Побач з царквой Святых Кірыла і Мяфодзія. Некропаль, закладзены ў пачатку ХІХ стагоддзя, мае плошчу 2,5 га.

Каардынаты: 52.712389, 23.329333.

Царква Святога Міхаіла Арханёла (сerkiew Świętego Michała Archanioła). Вул. Клешчалоўская, 9 (ul. Kleszczelowska, 9). У 1512 годзе тагачасны ўладальнік Орлі Богуш Багавітавіч заснаваў у вёсцы два праваслаўных храма. Адзін з іх быў прысвечаны Іаану Багаслову, а другі Сімяону Слупніку. Царква Святога Сімяона Слупніка згарэла падчас вялікага пажару 1794 года. Праз два гады, у 1796 годзе, быў заснаваны новы драўляны храм у гонар Святога Міхала Арханёла. У 1966 годзе занесены ў спіс помнікаў. У 1979-1981 гадах храм рэстаўравалі метадам анастылозу – разабралі і рэканструявалі на новых падмурках.

Каардынаты: 52.702694, 23.333500.

Транспарт

З Беластоку да Орлі можна даехаць праз Бельск Падляскі, які знаходзіцца ў 12 км ад Орлі. Усе варыянты даезду да Орлі, а таксама расклад руху аўтобусаў і цягнікоў ёсць па гэтай спасылцы.

Таксама можна дабрацца да Орлі з Бельска Падляскага на Bolt, ці скарыстацца паслугамі звычайнага таксі. Трымайце іх тэлефоны: +48 60 062-23-58, +48 51 711-02-55.

Расклад руху грамадскага транспарта ад Беластока да Бельска Падляскага і на адваротны шлах на неабходныя вам даты можна спраўдзіць тут і тут.

Харчаванне (кавярні, крамы)

У Орлі ёсць толькі Зала для банкетаў (Sala Bankietowa) па адрасе вул. Міцкевіча, 6 (ul. Mickiewicza, 6), якую можна замовіць для мерапрыемстваў.

Таму, каб падсілкавацца, завітайце ў прадуктовую краму Arhelan па адрасе вул. Міцкевіча, 2 (ul. Mickiewicza, 2).

Бліжэйшыя кавярні і рэстараны знаходзяцца ў Бельску Падляскім (12 км ад Орлі):

Abrakebabra

Тэлефон: +48 60 485-70-85.

Адрас: ul. Narutowicza, 2, Bielsk Podlaski, Powiat bielski, Wojewodztwo podlaskie.

Каардынаты: 52.7651947, 23.1852998.

Restauracja Podlasianka

Тэлефон: +48 85 730-96-00.

Адрас: ul. Adama Mickiewicza, 37, Bielsk Podlaski, Powiat bielski, Wojewodztwo podlaskie.

Каардынаты: 52.7697849, 23.1895999.

Restauracja Ratuszowa

Тэлефон: +48 50 903-79-62.

Адрас: ul. Plac Ratuszowy 3, Bielsk Podlaski, Powiat bielski, Wojewodztwo podlaskie.

Каардынаты: 52.7708329, 23.1894492.

Bar Anastazja

Тэлефон: +48 85 730-30-11.

Адрас: ul. Jagiellońska, 15, Bielsk Podlaski, Powiat bielski, Wojewodztwo podlaskie.

Каардынаты: 52.7707672, 23.1958162.

Адпачынак (хостэлы, гатэлі і гд)

Мы не знайшлі гатэляў у Орлі, таму прапануем заночыць ў бліжэйшым Бельску-Падляскім. Адегласць паміж імі – каля 12 км. Нумары можна замовіць праз гэты сайт. Іншая опцыя – вярнуцца ў Беласток.

Hotel Unibus

Тэлефон: +48 85 730-03-03.

Адрас: ul. Widowska, 4, Bielsk Podlaski, Powiat bielski, Wojewodztwo podlaskie.

Каардынаты: 52.7746422, 23.1949773.

Filin House

Тэлефон: +48 60 274-69-21.

Адрас: ul. Jana Krzysztofa Kluka, 12, Bielsk Podlaski, Powiat bielski, Wojewodztwo podlaskie.

Каардынаты: 52.7669939, 23.1673092.


(Інфраструктурную іфармацыю падрыхтавалі: Вікторыя Лапанік, Ксенія Церашкова)


Іншыя лакацыі маршрута

Барысаў

Горад Барысаў, Барысаўскі раён, Мінская вобласць, 222511. Шырата – 54.21443, даўгата – 28.50844. Кропка на

Зембін

Барысаўскі раён, Мінская вобласць, Беларусь, 222133. Шырата – 54.35915, даўгата – 28.21581. Кропка на

Смілавічы

Гарадскі пасёлак Смілавічы, Чэрвенскі раён, Мінская вобласць, 223216. Шырата – 53.749413, даўгата – 28.0123005.