Барысаў
Горад Барысаў, Барысаўскі раён, Мінская вобласць, 222511.
Шырата – 54.21443, даўгата – 28.50844.
Кропка на гугл мапе
Адлегласць (у кіламетрах) да ўсіх іншых кропак нашага маршрута
Зембін – 29 км
Смілавічы – 78 км
Навагрудак – 231 км
Любча – 236 км
Ізабелін (Падароск) – 343 км
Крынкі – 401 км
Беласток – 434 км
Орля – 457 км
Тыкоцін – 463 км
Мясцовыя гіды і краязнаўцы ў Барысаве
Па экскурсіі звяртайцеся ў мясцовыя музеі: Барысаўскі дзяржаўны аб’яднаны музей (пр-т Рэвалюцыі, 67, г. Барысаў, Барысаўскі раён, Мінская вобласць; Тэлефон: +375 177 73-25-23) і Музей “Дом-сядзіба Каладзеева” (Адрас: вул. 30-годдзя УЛКСМ, 8, г. Барысаў, Барысаўскі раён, Мінская вобласць; Тэлефон: +375 17 776-77-80, +375 44 550-02-10).
Музеі ў Барысаве
Барысаўскі дзяржаўны аб’яднаны музей
У гэтага музея салідная калекцыя: тут сабрана больш за 57 000 музейных прадметаў. Экспазіцыя складаецца з шасці залаў, у якіх можна прасачыць важныя перыяды гісторыі Барысаўшчыны. Асновай яе з’яўляецца тэма вайны 1812 года. Разам з тым, у музеі ёсць побытавыя рэчы, якія адносяцца да яўрэйскага жыцця Барысава. Не саромцеся распытаць аб іх у музейшчакаў.
Адрас: пр-т Рэвалюцыі, 67, г. Барысаў, Барысаўскі раён, Мінская вобласць.
Тэлефон: +375 177 73-25-23.
Спасылка: http://borisov.museum.by
Музей “Дом-сядзіба Каладзеева”
Дом-сядзіба, у якой у пачатку ХX стагоддзя жыў і працаваў Іван Хрысанфавіч Каладзееў – землеўладальнік, гісторык, даследчык Барысаўшчыны ў вайне 1812 года. Калекцыя ж дома-сядзібы Каладзеева налічвае каля 1 000 экспанатаў і падзяляецца на некалькі экспазіцыйных залаў. Адна з іх прысвечана яўрэям Барысаўшчыны. Дакументы, рэлігійныя прадметы, музычныя інструменты, апавяданні дапамогуць глыбей зразумець мясцовую гісторыю.
Адрас: вул. 30-годдзя УЛКСМ, 8, г. Барысаў, Барысаўскі раён, Мінская вобласць.
Тэлефон: +375 17 776-77-80, +375 44 550-02-10.
Спасылка: https://www.instagram.com/usadbai_kolodeeva
Культавыя яўрэйскія будынкі і месцы сілы ў Барысаве
Вялікая сінагога. Вул. 3-га Інтэрнацыянала, 49. Пабудавана ў пачатку XX стагоддзя з цэглы. За савецкім часам тут размяшчаўся Дом піянераў і школьнікаў. У 1962 годзе праведзена рэканструкцыя, у выніку якой цалкам зменены фасады, у тым ліку знішчаны арыгінальныя элементы дэкору.
Каардынаты: 54.243606, 28.505035.
Сінагога “Хеўрэ Тылім”. Вул. Лапаціна, 41. Пабудавана ў 1911 годзе на месцы старой сінагогі, прыблізна на гэтым жа месцы ў 1670 годзе існавала яўрэйская школа. Пры новай сінагозе была яўрэйская школа Талмуд-Тора.
У 1994 году асветніцкае таварыства “Святло меноры” па афіцыйным дазволе Барысаўскага гарвыканкама ўсталявала на будынку ахоўную шыльду з надпісам “Міністэрства культуры Беларусі. Сінагога „Хеўрэ тылім“. Пабудавана ў 1911 году. Помнік архітэктуры. Ахоўваецца дзяржавай”, аднак, станам на 2022 год будынак не ўнесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Больш інфармацыі тут .
Каардынаты: 54.244542, 28.502594.
Яўрэйскае вучылішча “Талмуд Тора”. Вул. Лапаціна, 39. Будынак пачатку XX стагоддзя. Архітэктурны ансамбль, прадстаўлены сінагогай “Хеўрэ Тылім” і вучылішчам “Талмуд Тора”, магчыма, меў замкнёны дворык і быў агароджаны. Не выключана, што сінагога і школа былі пабудаваны ў адзін час. Фасады будынкаў амаль ідэнтычныя: упрыгожаны ляпным арнаментам магаметанскага ўзору ўперамешку з класічнымі грэка-рымскімі формамі. У архітэктуры адчуваецца ўплыў нацыянальных мясцовых традыцый.
Будынак школы па плошчы перавышае сінагогу прыблізна ў тры разы, мае ў плане “Т”-вобразную форму. Не вялома, калі была зачынена “Талмуд тора”. Усе далейшыя навакольныя пабудовы былі ўзведзены, хутчэй за ўсё, у пасляваенны час. У 70-я гады ў будынку былога яўрэйскага вучылішча была гарадская бібліятэка. Урывак з даведкі “Яўрэйская школа” ў Барысаве: Кароткія гістарычныя звесткі” можна пачытаць па спасылцы.
Каардынаты: 54.244303, 28.502618.
Сінагога. Вул. Камсамольская, 78. Пабудавана ў канцы XIX – пачатку XX стагоддзя. Зараз былая сінагога выкарыстоўваецца як ганлёва-офісны аб’ект.
Каардынаты: 54.244446, 28.505862.
Яўрэйскія могілкі. Паміж вуліцамі Заслонава, 1 Мая, Новай і Віцебскай. Могілкі былі заснаваны ў 1931 годзе. Злева ад уваходу ў перадваенныя гады хавалі толькі жанчын, справа – мужчын. У пасляваенны час парадак ужо не выконвалі. У 1973 годзе гарадскі выканаўчы камітэт закрыў могілкі для пахаванняў. У 2006-м абшчына атрымала дазвол для падпахаванняў ў магілы сваякоў па ўзгадненні з выканкамам. На могілках знаходзіцца больш за 700 пахаванняў. Тут пахаваны вядомы яўрэйскі паэт Гірш Камянецкі, які памёр у 1957 годзе ва ўзросце 62 гадоў. Побач з ім у адной агароджы – яго жонка. На помніку зроблены надпіс на ідышы.
На гэтых могілках за апошнія дваццаць гадоў былі здзейснены тры пагрома: у 1998, 2004 і 2008 гадах. У выніку было павалена і разбіта 66 помнікаў. 62 з іх не адноўлены. Падрабязней пра гісторыю і сучасны стан могілак чытайце тут і тут.
Каардынаты: 54.21038, 28.50901.
Яўрэйскія могілкі. На паўночным ускрайку горада, паміж вуліцамі Марозава, Пугачова і Зарэчнай. Могілкі заснаваны ў сярэдзіна ХІХ стагоддзя. На агульнай плошчы 4,5 га – больш за 2 500 пахаванняў. У пачатку могілак стаіць помнік ахвярам сталінскіх рэпрэсій, на якім выбіты імёны і прозвішчы яўрэяў-барысаўчан. Помнік усталяваны па ініцыятыве краязнаўцы, аднаго з арганізатараў сучаснай яўрэйскай суполкі Барысава, цяпер жыхара Ізраіля Аляксандра Разенблюма.
У 1972 годзе на гэтых могілках былі перапахаваны вядомы мінскі равін Ерухам Егуда Ляйб Пэрэльман (1833-1896), яго жонка Лея і дачка Фейга з мужам – равінам Эліэзерам Рабіновіч. Перапахаванне было выклікана канчатковай ліквідацыяй яўрэйскіх могілак у Мінску ў раёне стадыёна “Дынама”. Больш інфармацыі тут і тут.
Каардынаты: 54.258398, 28.495093.
Мемарыял на месцы растрэлу вязняў гета. Вул. Лапаціна, па левы бок ад шашы Барысаў-Зембін. Насупраць 2-й бальніцы па вул. Лапаціна 170. У лясным масіве пахавана каля 10000 яўрэяў г. Барысава, Барысаўскага раёна, а таксама іншых рэгіёнаў Беларусі і еўрапейскіх краін, расстраляных 20-21 кастрычніка 1941 года пры ліквідацыі гета. Помнік усталяваны ў 1947 годзе. Падрабязней па спасылцы.
Каардынаты: 54.272967, 28.486437.
Знак у памяць вязняў яўрэйскага гета г. Барысава. На скрыжаванні вуліц Лапаціна і Ібаруры, ля будынка па адрасе вул. Ібабуры, 107. Камень усталяваны ў 1996 годзе на месцы, дзе ў 1941-м знаходзіўся цэнтральны ўваход у гета.
Каардынаты: 54.252738, 28.504491.
Архітэктурныя адзінкі і іншыя цікавыя месцы ў Барысаве, якія можна паглядзець па дарозе
Васкрасенскі сабор. Вул. Лапаціна, 34. Да пабудовы сучаснага сабора на яго месцы знаходзілася драўляная Васкрасенская царква, збудаваная ў 1620-1648 гадах, якая згарэла ў 1865 ці 1867 годзе. Мураваны сабор (1874 год) са званіцай (1907 год) пабудаваны ў сярэдзіне гандлёвай плошчы ў рэтраспектыўна-рускім стылі.
Каардынаты: 54.245243, 28.504731.
Касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі. Вул. 3-га Інтэрнацыянала, 28. Першы драўляны будынак касцёла, пабудаваны ў XVII стагоддзі, згарэў у 1806 годзе. Адразу пасля пажару пачалося ўзвядзенне новага мураванага будынка, якое завяршылася ў 1823-м. У 1836-1837 гадах часткова перабудаваны – на пярэднім фасадзе замест калон з порцікам зроблена вежа. У 30-я гады ХХ стагоддзя касцёл быў зачынены. У час Другой сусветнай вайны храм дзейнічаў. У пасляваенны час была часткова разабрана вежа. У 1990-я яе аднавілі, а храм вярнулі каталікам.
Каардынаты: 54.241771, 28.505767.
Гандлёвыя рады. Вул. Лапаціна, 38. Пабудаваны ў 1908 годзе з цэглы і складаліся з чатырох карпусоў з 112 крамамі. Зараз захаваўся толькі адзін корпус, які выкарыстоўваецца пад гандаль.
Каардынаты: 54.246177, 28.504615.
Шухаўская вежа. На скрыжаванні вуліць Гастэла і Энгельса. Воданапорная вежа ўзведзена па праекце расійскага інжынера Уладзіміра Рыгоравіча Шухава (1853-1939) у 1927 годзе. Барысаўская Шухаўская вежа – адна з двух захаваўшыхся ў Беларусі. Яшчэ адна знаходзіцца каля чыгуначнай станцыі Коханава ў вёсцы Звінячы Талачынскага раёна Віцебскай вобласці.
Каардынаты: 54.21491, 28.521435.
Транспарт да Барысава
Аўтобус ці маршрутка
Рэгулярныя дзяржаўныя і прыватныя перавозчыкі (аўтобусы і маршруткі) да Барысава спыняюцца ў Мінску ля ГЦ “Дана-молл”па адрасе вул. Пятра Мсціслаўца, 9 (станцыя метро “Усход”). Адпраўляюцца кожныя 15-20 хвілін.
На аўтобус ці маршрутку з Барысава ў Мінск можна сесці на барысаўскім аўтавакзале па адрасе вул. Будаўнікоў, 35.
Даведка аўтавакзала ў Барысаве:
+375 17 773-02-22.
Цягнік ці электрычка
Расклад руху цягнікоў і электрычак удакладняйце на беларускай чыгунцы. Там жа можна набыць электронныя білеты.
Харчаванне (кавярні і крамы)
Піўны рэстаран “Ирландский паб”
Адрас: вул. Ватуціна 32А, г. Барысаў, Барысаўскі раён, Мінская вобласць.
Тэлефон: +375 44 766-10-89, +375 17 775-57-55.
Каардынаты: 54.222716, 28.488452.
Спасылка: https://irish-pub.by
Піцэрыя “Маргарита”
Адрас: пр. Рэвалюцыі, 46, г. Барысаў, Барысаўскі раён, Мінская вобласць.
Тэлефон: +375 177 76-97-40.
Каардынаты: 54.224806, 28.511117.
Стэйк-бар і пяльменная “Мартин”
Адрас: вул. Чапаева, 47, г. Барысаў, Барысаўскі раён, Мінская вобласць.
Тэлефон: +375 29 345-60-60.
Каардынаты: 54.207685, 28.501415.
Спасылка: https://martincafe.by
Кавярня “Кофеблинка”
Бліны, пончыкі і іншыя дэсерты.
Адрас: пр. Рэвалюцыі, 32, г. Барысаў, Барысаўскі раён, Мінская вобласць.
Тэлефон: +375 177 96-26-26.
Каардынаты: 54.223395, 28.517522.
Сушы бар “Дайкон”
Адрас: пр. Рэвалюцыі, 32, г. Барысаў, Барысаўскі раён, Мінская вобласць.
Тэлефон: +375 29 332-62-68.
Каардынаты: 54.223395, 28.517522.
Адпачынак (хостэлы, гатэлі і г.д.)
Гатэль “Бивак”
Пад час экспедыцыі мы ночылі ў “Биваке”, таму смела рэкамендуем яго вам. Камфортныя нумары, хол ў гістарычным стылі з ручнымі роспісамі. стылі, У сядзібе смачная хатняя ежа: некальны варыятаў сняданкаў у меню, ёсць вегетарыянскія стравы. Можна замовіць харчаванне на ўвесь дзень па сваім гусце. Добры адпачынак ад горада: вакол прырода і спакой.
Адрас: в. Дудзінка, 3B, Барысаўскі раён, Мінская вобласць.
Тэлефон: +375 29 170-18-12.
Каардынаты: 54.263939, 28.455790.
Спасылка: http://bivak.by
Гатэль “Дудинка Сити”
Таксама добры варынт без “савецкай спадчыны” за горадам на прыродзе.
Адрас: Сасновая вул., 8, в. Дудзінка, Барысаўскі раён, Мінская вобласць.
Тэлефон: +375 29 390-68-81.
Каардынаты: 54.263589, 28.458991.
Спасылка: http://dudinkacity.by
Гасцініца “Березина”
Традыцыйная раённая гасцініца. З плюсаў– размяшчэнне ў цэнтры горада і кошты.
Адрас: пр-т Рэвалюцыі, 4, г. Барысаў, Барысаўскі раён, Мінская вобласць.
Тэлефон: +375 177 73-13-27.
Каардынаты: 54.220900, 28.527870.
(Інфраструктурную іфармацыю падрыхтавалі: Вікторыя Лапанік, Ксенія Церашкова)