Любча

Гарадскі пасёлак Любча, Навагрудскі раён, Гродзенская вобласць, 231425.

Шырата – 53.4507, даўгата – 26.0326.

Кропка на гугал мапе

Адлегласць (у кіламетрах) да ўсіх іншых кропак нашага маршрута

Барысаў – 236 км

Зембін – 199 км

Смілавічы – 174 км

Навагрудак – 26 км

Ізабелін (Падароск) – 164 км

Крынкі – 206 км

Беласток – 237 км

Орля – 261 км

Тыкоцін – 268 км

Мясцовыя гіды і краязнаўцы ў Любчы

Калі вас цікавіць менавіта яўрэйская спадчына Любчы і Навагрудка, рэкамендуем звязацца з Тамарай Вяршыцкай (англійская, беларуская, руская мовы). Пра яе кантакты можна запытацца ў Навагрудскім гістарычна-краязнаўчы музеі (Адрас: вул. Гродзенская, 2. г. Навагрудак; Тэлефон: +375 15 974-59-08; +375 15 974-49-16; +375 15 974-59-18) ці Музеі яўрэйскага супраціўлення (Адрас: вул. Мінская,66, г. Навагрудак; Тэлефон: +375 15 974-49-16).

Па індывідуальныя і групавыя экскурсіі па Любчы можна звярнуца да Сяргея Казака – гіда па Навагрудку і Любчы (беларуская і руская мовы). Кантакты: +375 29 570-14-76, ці па спасылкам тут і тут.

Экскурсіі па Любчы, у тым ліку анімацыйныя, прапануюць і ў аграэкасядзібе “Любчанскі колагод”, там жа можна замовіць і харчаванне – традыцыйныя беларускія стравы. Тэлефон: +375 29 391-44-63.

Музеі ў Любчы

Народны гісторыка-краязнаўчы музей Любчанскага краю

Калі будзеце ў Любчы, вельмі раім завітаць ў гісторыка-краязнаўчы музей, які знаходзіцца ў мясцовай школе. У музея даволі багатая экспазіцыя: у васьмі аддзелах прадстаўлена каля 1900 экспанатаў па гісторыі, культуры, прыродзе края. Сярод найбольш цікавых экспанатаў – макет Любчанскага замка.

Адрас: Любчанская сярэдняя школа, вул. 1 Мая, 29, г.п. Любча, Навагрудскі раён, Гродзенская вобласць.

Тэлефон: +375 15 977-15-96.

Спасылка: http://centrtur.grodno.by/muslubcha.htm

Каардынаты: 53.750786, 26.064097.

Культавыя яўрэйскія будынкі і месцы сілы ў Любчы

Сінагога. Вул. Юбілейная, 3. Пабудавана, меркавана, у ХІХ стагоддзі, але цягам часу моцна перабудавана. Пасля Другой сусветнай вайны будынак былой сінагогі ўлады аддалі пад Дом культуры, які працуе і зараз.

Каардынаты: 53.755035, 26.059057.

Міква. Вул. Юбілейная, 2 (адрас прыблізны). Паўразбураны будынак рытуальнай яўрэйскай лазні знаходзіцца праз дарогу ад былой сінагогі.

Каардынаты: 53.755556, 26.058761.

Будынак былога хедэра. За домам па адрасе вул. Юбілейная, З. З адваротнага боку колішняй сінагогі можна пабачыць мураваны будынак з мансардным дахам. Некалі ў ім месціўся хедар – пачатковая школа для яўрэйскіх дзяцей. Цяпер гэта жылы дом на некалькі кватэраў.

Каардынаты: 53.754789, 26.059489.

Іешыва, ці, як пазначана на рускай мовепа спасылцы, “еврейская молитвенная школа”. Вул. Савецкая, 12. У будынку ХІХ стагоддзя зараз размешчана Любчанская бібліятэка (філіял № 3).

Каардынаты: 53.753576, 26.061222.

Усе будынкі, якія былі пералічаны вышэй, разам складаюць сінагогальны комплекс ці двор. Больш падрабязна пра яго можна пачытаць па спасылцы.

Месца былых яўрэйскіх могілак. Паміж вул. Пратасені, 1-м і 2-м завулкамі Леніна. На могілках амаль не засталося старых мацэў. У памяць аб загінуўшых ў гета яўрэях была ўсталявана стэла.

Каардынаты: 53.752486, 26.052242.

Архітэктурныя адзінкі і іншыя цікавыя месцы, якія можна паглядзець па дарозе

Любчанскі замак. Вул. Савецкая, 38. Замак абудаваны ў 1581 годзе па ініцыятыве магната Вялікага Княства Літоўскага Яна Кішкі. У пачатку XVII стагоддзя значна перабудаваны новым уладальнікам князем Крыштафам Радзівілам. У ХІХ стагоддзі на тэрыторыі замка існаваў мураваны палац з рысамі неаготыкі. У 1947-1949 гадах з выкарыстаннем фундаментаў і часткова сцен палаца на замчышчы была пабудавана школа. Да сярэдзіны XX стагоддзя ад замка захавалася толькі дзве вежы.

Каардынаты: 53.7521760, 26.0685790.

Свята-Ільінская царква. Вул. Савецкая, 10. Царква ў імя святога прарока Іліі знаходзіцца ў цэнтры пасёлка Любча. Храм пабудавана ў 1910-1914 гадах з цэглы ў рэтраспектыўна-рускім стылі на месцы драўлянага храма.

Каардынаты: 53.753287, 26.060241.

Месца былога касцёла. Вул. Юбілейная, 37Б.Яшчэ адна цікавоства Любліна – месца колішняга касцёла. Храм быў пабудаваны перад Другой сусветнай вайной, а ў 1980-м годзе разабраны. На яго падмурку, паўтараючы абрысы касцёла, быў пабудаваны жылы двухпавярховы дом. Аднак, ёсць меркаванне, што старыя сцены касцёла захаваліся. Згодна гэтай версіі, калі ў 1986-м храм перабудоўвалі пад жыллё, яго сцены былі абкладзены цэглай.

Каардынаты: 53.749027, 26.055916.

Шэраговая забудова. Калі будзеце шпацыраваць па Любчы, уважліва прыглядайцеся да шэраговай забудовы пасёлка, бо там можна сустрэць будынкі XIX – першай паловы XX стагоддзя.

Транспарт да Любчы

Да Любчы можна дабрацца праз Навагрудак.

Грамадскі транспарт

Аўтобус: “АВ Навагрудак – Любча”

Расклад:

Пн., Ср.:7:20, 12:20, 17:20.

Аўт.: 7:20, 12:20, 13:00, 17:30.

Чц.: 7:20, 17:30.

Пт.: 12:20.

Сб.: 7:20, 7:50, 16:10, 17:30.

Нядз.: 7:20, 12:20, 16:10.

Аўтобус “Любча – АВ Навагрудак”

Расклад:

Пн. – Чц.: 8:10, 13:20, 18:25.

Пт.: 13:20.

Сб.: 7:50, 8:10, 18:25.

Нядз.: 8:40, 13:20, 17:30.

Даведка аўтавакзала ў Навагрудку:

+375 159 74-26-08.

Таксі

Адлегласць паміж Любчай і Навагрудкам сладае 26 кіламетраў. Да Любчы можна даехаць на “Яндекс-такси” ці прыватным таксі. Вось іх нумары: 135, +375 29 585-51-35, +375 29 385-51-35.

Харчаванне (кавярні і крамы)

На жаль, у Любчы няма кавярні ці рэстарана.

У мястэчку працуе толькі адна крама – “Евроопт минимаркет”. Яе адрас: пл. Салабуціна, 10, г.п. Любча, Навагрудскі раён, Гродзенская вобласць.

Каардынаты: 53.75447, 26.05610.

Адпачынак (хостэлы, гатэлі і г.д.)

Можна пераночыць у Любчы, ці Навагрудку:

Паляўнічы комплекс “Навагрудскі лясгас

Адрас: вул. Паркавая, 1А, г.п. Любча, Навагрудскі раён, Гродзенская вобласць.

Тэлефон: +375 15 974-46-86.

Каардынаты:

Спасылка: https://novogrudokleshoz.by/?page_id=2879

Гатэль “Гражына”

Адрас: вул. Паштовая, 5, г. Навагрудак, Гродзенская вобласць.

Тэлефон: +375 29 125-10-68.

Каардынаты: 53.599267, 25.823977.

Гатэль “Крокус”

Адрас: вул. 1 Мая, 57/1, г. Навагрудак, Гродзенская вобласць.

Тэлефон: +375 15 974-30-00.

Каардынаты: 53.604348, 25.841728.

Гатэль “Guest House in Novogrudok”

Адрас: вул. 17-га верасня, 36, г. Навагрудак, Гродзенская вобласць.

Тэлефон: +375 29 304-97-73.

Каардынаты: 53.606987, 25.818030.

Гатэль ”Новогаз”

Адрас: вул. Валчэцкага, 44, г. Навагрудак, Гродзенская вобласць.

Тэлефон: +375 15 974-52-09.

Каардынаты: 53.596627, 25.811688.

Спасылка: https://hotel-novogas.business.site/?utm_source=gmb&utm_medium=referral


(Інфраструктурную іфармацыю падрыхтавалі: Вікторыя Лапанік, Ксенія Церашкова)


Іншыя лакацыі маршрута

Барысаў

Горад Барысаў, Барысаўскі раён, Мінская вобласць, 222511. Шырата – 54.21443, даўгата – 28.50844. Кропка на

Зембін

Барысаўскі раён, Мінская вобласць, Беларусь, 222133. Шырата – 54.35915, даўгата – 28.21581. Кропка на

Смілавічы

Гарадскі пасёлак Смілавічы, Чэрвенскі раён, Мінская вобласць, 223216. Шырата – 53.749413, даўгата – 28.0123005.