Смілавічы

Гарадскі пасёлак Смілавічы, Чэрвенскі раён, Мінская вобласць, 223216.

Шырата – 53.749413, даўгата – 28.0123005.

Кропка на гугл мапе

Адлегласць (у кіламетрах) да ўсіх іншых кропак нашага маршрута

Барысаў – 78 км

Зембін – 106 км

Любча – 174 км

Навагрудак – 169 км

Ізабелін (Падароск) – 281 км

Крынкі – 341 км

Беласток – 372 км

Орля – 401 км

Тыкоцін – 402 км

Мясцовыя гіды і краязнаўцы ў Смілавічах

Па мясцовых гідаў звярніцеся ў Музей “Прастора Хаіма Суціна” (вул. Рэвалюцыйная, 20, г.п. Смілавічы, Чэрвенскі раён, Мінская вобласць; Тэлефон: +375 29 769-83-85), ці Музей Станіслава Манюшкі (вул. Школьная 11А, г.п. Смілавічы; Телефон: +375 17 142-89-23).

Калі вам патрэбны тур з выездам з Мінска, тэлефануйце Аідзе Русовіч (+375 29 774-57-27), якая праводзіць экскурсію “Падарожжа на радзіму Хаіма Суціна”, ці Яўгену Зубовічу (+375 29 317-46-98, +375 17 255-41-44)  – “Дукора – Смілавічы ”.

Музеі ў Смілавічах

Музей “Прастора Хаіма Суціна”

Калі будзеце ў Смілавічах, абавязкова завітайце ў музей “Прастора Хаіма Суціна”(L’Espace de Soutine), прысвечаную выбітнаму мастаку, прадстаўніку Парыжскай школы Хаіму Суціну. У музеі тры залы. У перашай зале “На Радзіме: Смілавічы – Мінск – Вільня” размешчана інфармацыя пра радавод Хаіма Суціна, яго сям’ю, пра яўрэйскае мястэчка Смілавічы перыяду дзяцінства і юнацтва Хаіма Суціна, пра яго вучобу ў Мінску і Вільню.

У зале “Парыжскае кафэ” вы патрапіце ў атмасферу парыжскіх вуліц: памяшканне стылізавана пад кафэ з барнай стойкай, некалькімі столікамі і крэсламі. На сценах можна пабачыць рэпрадукцыі твораў Хаіма Суціна і яго сяброў, мастакоў “Парыжскай школы”, выхадцаў з Літвы і Беларусі: Шагала, Цадкіна, Кікоіна, Крэменя, Мешчанінава, а таксама Мадзільяні, Марэўны і інш.

Зала “Шрага Царфін. Вяртанне на Радзіму” прысвечана яшчэ аднаму ўраджэнцу Смілавіч і прадстаўніку “Парыжскай школы”. Работы Царфіна знаходзяцца ў музеях і прыватных калекцыях многіх краін свету, у тым ліку і ў Нацыянальным мастацкім музеі. Ёсць яго працы і ў экспазіцыі смілавіцкага музея. Іх падарыла музею дачка мастака, спадарыня Ліліян Дзюлак-Царфін у 2013 годзе.

Пры наведванні музея звярніце ўвагу на яго найбольш каштоўныя экспанаты. Сярод якіх – фрагмент Торы ХІХ стагоддзя. Каб нічога не прапусціь у музеі пра самыя адметныя экспанаты можна пачытаць па спасылцы. Віртуальную экскурсію можна паглядзець тут. Звярніце ўвагу, што наведванне музея магчыма толькі па папярэднім запісу.

Адрас: Цэнтр дзіцячай творчасці, вул. Рэвалюцыйная, 20, г.п. Смілавічы, Чэрвенскі раён, Мінская вобласць.

Тэлефон: +375 17 142-32-46, +375 29 769-83-85.

Каардынаты: 53.755219, 28.009324.

Спасылка: https://soutine-smilovichi.by

Музей Станіслава Манюшкі

Музей Манюшкі ў Смілавічах – адзіны ў свеце. Доўгі час экспазіцыя, прысвечаная славутаму кампазітару, існавала ў пасёлку Азёрны Чэрвеньскага раёна. Гэта за паўтара кіламетра ад фальварку Убель, дзе нарадзіўся Манюшка. Зараз усе экспанаты захоўваюцца ў Смілавічах. 

Звярніце ўвагу на арыгіналы касцюмаў з пастановак опер “Галька”, “Парыя” і “Графіня” 1930 -х гадоў. Яны былі перададзены ў дар музею ў 1980-я з Варшаўскага і Познанскага оперных тэатраў. Таксама ў музеі захоўваюцца нотныя зборнікі кампазітара – сапраўдны рарытэт.

Адрас: ДУА “Сярэдняя школа №1 г.п.Смілавічы”, вул. Школьная 11А, г.п. Смілавічы, Чэрвенскі раён, Мінская вобласць.

Телефон: +375 17 142-89-23.

Каардынаты: 53.756546, 28.017684.

Спасылка: http://cherven.museum.by/node/47703

Культавыя яўрэйскія будынкі і месцы сілы ў Смілавічах

Яўрэйскія могілкі. Вул. Чкалава, паміж дамамі 19А і 21.Гэтыя могілкі існуюць з XVIII стагоддзя. Большая частка надмагільных пліт выканана ў адпаведнасці з яўрэйскай традыцыяй. Надпісы высечаны на іўрыце, многія мацевы маюць выявы Менора, магендовіда. Сустракаюцца і больш рэдкія для Беларусі малюнкі: скрыжаваныя рукі і збаны для амавення.

У 2012 на могілках былі знойдзены мацэвы, пад якімі пахаваны бацька мастака Хаіма Суціна-Залмана (Саламона) і дзядуля іншага мастака Парыжскай школы, ураджэнца Смілавіч, Файбіша-Шрагі Царфіна (Зарфіна). Больш інфармацыі па спасылцы.

Каардынаты: 53.748910, 27.999834.

Мемарыял на месцы растрэлаў смілавіцкіх яўрэяў. Вул. Пралетарская, паміж дамамі 2 і 4А. У 1965 годзе ў Смілавічах ва ўрочышчы побач з былой вуліцай Саламянка (цяпер вуліца Пралетарская) у памяць аб ахвярах генацыду яўрэяў была ўстаноўлена стэла: “Тут знаходзіцца прах 2000 савецкіх грамадзян м. Смілавічы, расстраляных фашысцкімі катамі 14 кастрычніка 1941 года”. Асобны помнік устаноўлены на магіле сям’і Разоўскіх, забітых 14 кастрычніка 1941 года. Падрабязней пра трагедыю смілавіцкіх яўрэяў можна пачытаць тут і тут.

Каардынаты: 53.748533, 28.004010.

Архітэктурныя адзінкі і іншыя цікавыя месцы, якія можна паглядзець па дарозе

Палацава-паркавы комплекс Манюшкаў. Вул. Максіма Горкага. У розныя часы маёнтак Смілавічы належаў Кезгайлам, Сапегам, Завішам. У ХVIII стагоддзі стаў уладаннем гетмана вялікага літоўскага Міхала Казіміра Агінскага (1730-1800).

Палацава-паркавы комплекс сфарміраваўся ў XIX – пачатку ХХ стагоддзяў. У 1791 годзе маёнтак адышоў да Манюшкаў. Будаўніцтва палацу вялося Станіславам Манюшкам (дзедам вядомага кампазітара) і яго сынамі. Казімір Манюшка заклаў батанічны і пладовы сады. Будаўніцтва комплексу было завершана Лявонціем Ваньковічам, жанатым з Паўлінай Манюшкай.

У 1973 годзе паводле праекта рэканструкцыі да ўвахода ў новы корпус прыбудаваны вестыбюль з гардэробам, з усходняга боку – лесвічная клетка. У будынку палаца размяшчаўся сельскагаспадарчы каледж, зараз ён выкуплены прыватным інвестарам. Тут распачаты рамонтныя працы. Старая частка палаца, збудаваная Станіславам Манюшкам, у занядбаным стане.

Каардынаты: 53.750161, 28.017204.

Транспарт да Смілавічаў

Аўтобус

Расклад аўтобусаў з Мінска ў Смілавічы і са Смілавічаў у Мінск глядзіце па спасылцы.

Маршрутка

Расклад маршрутак ад Мінска да Смілалавічаў і на адваротны шлях глядзіце тут.

Таксі

Ад Мінска да Смілавічаў каля 30 кіламетраў, вы можаце з’ездзіць туды на на “Яндекс-такси” ці прыватным таксі. Каб вярнуцца ў Мінск, тэлефануйце па наступных нумарах смілавіцкага таксі: +375 44 783-15-98, 8880, 7769, 7166.

Харчаванне (кавярні і крамы)

У Смілавічах ёсць некалькі кавярняў, а адлегласць паміж імі ў пешай дасяжнасці, таму можаце пашукаць месца на свой густ:

Рэстаран “Новое Место

Адрас: вул. Рэвалюцыйная, 1Б, г.п. Смілавічы, Чэрвенскі раён, Мінская вобласць.

Тэлефон: +375 29 613-03-83.

Каардынаты: 53.752761, 28.009012.

Кафетэрый Coffeehouse

Адрас: вул. Максіма Горкага, 21, г.п. Смілавічы, Чэрвенскі раён, Мінская вобласць.

Тэлефон: +375 29 617-17-23.

Каардынаты: 53.753310, 28.017178.

Кавярня “Кафе у Моста

Адрас: вул. Студэнцкая, 3, г.п. Смілавічы, Чэрвенскі раён, Мінская вобласць.

Тэлефон: +375 29 569-05-78.

Каардынаты: 53.752293, 28.018705

Кавярня “Уплетайка

Адрас: вул. Максіма Горкага, 1, г.п. Смілавічы, Чэрвенскі раён, Мінская вобласць.

Тэлефон: +375 25 711-56-53.

Каардынаты: 53.752442, 28.010189.

Кавярня “Чебуречная

Адрас: вул. Дзяржынскага, 1, г.п. Смілавічы, Чэрвенскі раён, Мінская вобласць.

Тэлефон: +375 17 145-33-48.

Каардынаты: 53.751569, 28.010054.

Адпачынак (хостэлы, гатэлі і г.д.)

Мы не ночылі ў Смілавічах, але ведаем, што тут ёсць наступныя гатэлі:

Гасцініца, кавярня, рэстаран “Новое место”

Адрас: вул. Рэвалюцыйная, 1Б, г.п. Смілавічы, Чэрвенскі раён, Мінская вобласць.

Телефон: +375 29 613-03-83.

Каардынаты: 53.752761, 28.009012.

Спасылка: https://novoemesto.by

Гасцініца, кавярня “Семерочка”

Адрас: вул. Магілёўская, 1А, вёска Корзуны, Смілавіцкі сельсавет, Чэрвенскі раён, Мінская вобласць (Траса М-4 Мінск-Магілёў 34-ы км).

Тэлефон: +375 29 339-14-22.

Каардынаты: 53.758761, 27.993543.

Спасылка: https://semerochka.by


(Інфраструктурную іфармацыю падрыхтавалі: Вікторыя Лапанік, Ксенія Церашкова)


Іншыя лакацыі маршрута

Барысаў

Горад Барысаў, Барысаўскі раён, Мінская вобласць, 222511. Шырата – 54.21443, даўгата – 28.50844. Кропка на

Зембін

Барысаўскі раён, Мінская вобласць, Беларусь, 222133. Шырата – 54.35915, даўгата – 28.21581. Кропка на

Смілавічы

Гарадскі пасёлак Смілавічы, Чэрвенскі раён, Мінская вобласць, 223216. Шырата – 53.749413, даўгата – 28.0123005.