Замалёўкі з Ізабеліна
Ізабелін быў пераназваны з вёскі Петухова тагачасным ўласнікам, Флемінгам у гонар ягонай дачкі. Каб зразумець сутнасць гэтага месца і разгледзіць за аграгарадковай вонкавай непрывабнасцю сімпатычны вобраз старога мястэчка, дзе мы запланавалі ладзіць наш фестываль, трэба прыкласці некаторыя высілкі. І адыйсці ад цэнтральнага перакрыжавання са “скверам памяці пра свяшчэнную вайну”, што месціцца ў самым цэнтры, хаця б трошкі ў суседнія вуліцы і двары. Школа (і вязізны постэр дачкі колішняга ўладара Ізабеліна), касцёл, крама і сінагога, трое могілак пасярод палёў – у тым ліку лютэранскія і жыдоўскія. Прыглядзецца да дробязяў. Калі хочацца паглыбіцца ў дэталі і зразумець, чым дыхае Ізабелін сёння і што ён хавае з мінулага, учорашняга. Больш дэталяў пра Ізабелін – тут.
Верасень, 2022
Лакацыя – Ізабелін.