Фотаздымкі “Хутар Рунгі”
Вось тут, у гэтым маленькім, падаецца, зусім закінутым месцы нічога не кажа, што калісці тут была буйная вытворчасць чарапіцы. Хіба на некаторых дахах троху засталося, як успамін. Дарэчы, як давядзецца бываць у Ваўкавыску ці суседніх вёсках і мястэчках, звярнце ўвагу, чым крытыя дахі. Калі пабачыце старую чарапіцу – дакладна, гэта рэшткі “рунгаўскай”. Больш пра сваіх продкаў расказвае начшадак фамільных скарбаў (больш інфармацыйных, чым матэрыяльных), Уладзімір Рунге. Глядзіце ў відэанататках.
Верасень, 2022
Лакацыя – хутар Рунге.