Прагулка па Любчы з Тамарай Вяршыцкай.

Некаторыя будынкі мястэчка Любча нагадваюць пра яўрэйскае мінулае гэтага месца. Закінуты дамок – былая міква (рытуальная лаўня). А ў доме культуры калісці месцілася сінагога. Побач яшчэ адна цікавая камяніца, магчыма, хедэр (школа). Працоўная група праекта разам з гідам і краязнаўцай Тамарай Вяршыцкай спрабуюць знайсці “яўрэйскія” будынкі у сёняшняй Любчы, карыстаючыся старым планам мястэчка. І слухаюць смешныя гісторыі пра мясцовых жыхароў, пра якіх можна было б здымаць кіно. Больш матэрыялаў з Любчы тут.

Стрым 30хв 55 сек

Ліпень, 2021

Лакацыя – Любча.

Мова – беларуская.

Пераклад – польская, паслядоўны.

Субтытры – няма.