Пра бар Нептун і Ізабелінскую сінагогу

У гэты гарачы ліпеньскі дзень Shtetlfest-група спрабуе патрапіць у былую ізабелінскую сінагогу.

Антон Астаповіч расказвае, як калісці прыехаўшы ў Ізабелін па археалагічных справах, зайшоў у піўбар з эпічнай назвай “Нептун” і зразумеў, што той бар быў да гэтага сінагогай. Ці атрымаецца ў групы патрапіць у зачынены будынак?

Зараз будынак належыць прадпрымальніку, які таксама аднаўляе і сядзібу ў Падароску. Па планах, былы будынак сінагогі найбліжэйшым часам стане грамадска-культурным цэнтрам.

Ліпень, 2021

Лакацыя – Ізабелін.

Мова – беларуская, польская.

Пераклад – няма.

Субтытры – няма.

Працягласць 8хв 04сек.