Нашчадак ізабелінскіх немцаў Уладзімір Рунге: мая фантастычная бабуля…
Уладзімір расказвае пра сваю бабулю Паню, дачку “напростага чалавека”, што нарадзілася ў Яраслаўлі і гімназісткай сустракала расейскага цара, спяваючы яму Божа цара храні. А потым, калі пасля рэвалюцыі ў Яраслаўль прыязжал Ленін, яны спявалі Інтэрнацыянал. Бабуля сястрой міласэрнасці ваявала ў грамадзянскую вайну, але… Уладзімір па маладосці не надта цікавіўся ўспамінамі і нават ня можа дакладна сказаць, на чыім баку бабуля ваявала. І пра свайго дзеда Філіпа Салаўя (разбойніка), што быў родам з Ізабеліна, але не немец, і закахаў у сябе бабулю Паўлу… з дапамогай нагана. І як яны не даехалі ў Варшаву. І пра мясцовага пана Шарая, што не даў занінуць маладой удаве. І пра тое, як мясцовыя ізабелінскія немцы адбілі бабулю ад фашысцкіх немцаў.
Ліпень, 2021
Лакацыя – Падароск.
Мова – беларуская.
Пераклад –няма.
Субтытры – няма.
Працягласць відэа 7хв 03сек