Барысаў

Інфраструктурную іфармацыю па лакацыях маршрута падрыхтавалі: Вікторыя Лапанік, Ксенія Церашкова

Каардынаты месца

Горад Барысаў, Барысаўскі раён, Мінская вобласць, 222511.

Шырата – 54.21443, даўгата – 28.50844.

Адлегласць (у кіламетрах) да ўсіх іншых кропак нашага маршрута

Зембін – 29 км

Смілавічы – 78 км

Навагрудак – 231 км

Любча – 236 км

Ізабелін (Падароск) – 343 км

Крынкі – 401 км

Беласток – 434 км

Орля – 457 км

Тыкоцін – 463 км

Мясцовыя гіды і краязнаўцы ў Барысаве

Па экскурсіі звяртайцеся ў мясцовыя музеі: Барысаўскі дзяржаўны аб’яднаны музей (пр-т Рэвалюцыі, 67, г. Барысаў, Барысаўскі раён, Мінская вобласць; Тэлефон: +375 177 73-25-23) і Музей “Дом-сядзіба Каладзеева” (Адрас: вул. 30-годдзя УЛКСМ, 8, г. Барысаў, Барысаўскі раён, Мінская вобласць; Тэлефон: +375 17 776-77-80, +375 44 550-02-10).

Музеі ў Барысаве

Барысаўскі дзяржаўны аб’яднаны музей

У гэтага музея салідная калекцыя: тут сабрана больш за 57 000 музейных прадметаў. Экспазіцыя складаецца з шасці залаў, у якіх можна прасачыць важныя перыяды гісторыі Барысаўшчыны. Асновай яе з’яўляецца тэма вайны 1812 года. Разам з тым, у музеі ёсць побытавыя рэчы, якія адносяцца да яўрэйскага жыцця Барысава. Не саромцеся распытаць аб іх у музейшчакаў.

Адрас: пр-т Рэвалюцыі, 67, г. Барысаў, Барысаўскі раён, Мінская вобласць.

Тэлефон: +375 177 73-25-23.

Спасылка: http://borisov.museum.by

Музей “Дом-сядзіба Каладзеева”

Дом-сядзіба, у якой у пачатку ХX стагоддзя жыў і працаваў Іван Хрысанфавіч Каладзееў – землеўладальнік, гісторык, даследчык Барысаўшчыны ў вайне 1812 года. Калекцыя ж дома-сядзібы Каладзеева налічвае каля 1 000 экспанатаў і падзяляецца на некалькі экспазіцыйных залаў. Адна з іх прысвечана яўрэям Барысаўшчыны. Дакументы, рэлігійныя прадметы, музычныя інструменты, апавяданні дапамогуць глыбей зразумець мясцовую гісторыю.

Адрас: вул. 30-годдзя УЛКСМ, 8, г. Барысаў, Барысаўскі раён, Мінская вобласць.

Тэлефон: +375 17 776-77-80, +375 44 550-02-10.

Спасылка: https://www.instagram.com/usadbai_kolodeeva

Культавыя яўрэйскія будынкі і месцы сілы ў Барысаве

Вялікая сінагога. Вул. 3-га Інтэрнацыянала, 49. Пабудавана ў пачатку XX стагоддзя з цэглы. За савецкім часам тут размяшчаўся Дом піянераў і школьнікаў. У 1962 годзе праведзена рэканструкцыя, у выніку якой цалкам зменены фасады, у тым ліку знішчаны арыгінальныя элементы дэкору.

Каардынаты: 54.243606, 28.505035.

Сінагога “Хеўрэ Тылім”. Вул. Лапаціна, 41. Пабудавана ў 1911 годзе на месцы старой сінагогі, прыблізна на гэтым жа месцы ў 1670 годзе існавала яўрэйская школа. Пры новай сінагозе была яўрэйская школа Талмуд-Тора.

У 1994 году асветніцкае таварыства “Святло меноры” па афіцыйным дазволе Барысаўскага гарвыканкама ўсталявала на будынку ахоўную шыльду з надпісам “Міністэрства культуры Беларусі. Сінагога „Хеўрэ тылім“. Пабудавана ў 1911 году. Помнік архітэктуры. Ахоўваецца дзяржавай”, аднак, станам на 2022 год будынак не ўнесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Больш інфармацыі тут

Каардынаты: 54.244542, 28.502594.

Яўрэйскае вучылішча “Талмуд Тора”. Вул. Лапаціна, 39. Будынак пачатку XX стагоддзя. Архітэктурны ансамбль, прадстаўлены сінагогай “Хеўрэ Тылім” і вучылішчам “Талмуд Тора”, магчыма, меў замкнёны дворык і быў агароджаны. Не выключана, што сінагога і школа былі пабудаваны ў адзін час. Фасады будынкаў амаль ідэнтычныя: упрыгожаны ляпным арнаментам магаметанскага ўзору ўперамешку з класічнымі грэка-рымскімі формамі. У архітэктуры адчуваецца ўплыў нацыянальных мясцовых традыцый.

Будынак школы па плошчы перавышае сінагогу прыблізна ў тры разы, мае ў плане “Т”-вобразную форму. Не вялома, калі была зачынена “Талмуд тора”. Усе далейшыя навакольныя пабудовы былі ўзведзены, хутчэй за ўсё, у пасляваенны час. У 70-я гады ў будынку былога яўрэйскага вучылішча была гарадская бібліятэка. Урывак з даведкі “Яўрэйская школа” ў Барысаве: Кароткія гістарычныя звесткі” можна пачытаць па спасылцы

Каардынаты: 54.244303, 28.502618.

Сінагога. Вул. Камсамольская, 78. Пабудавана ў канцы XIX – пачатку XX стагоддзя. Зараз былая сінагога выкарыстоўваецца як ганлёва-офісны аб’ект.

Каардынаты: 54.244446, 28.505862.

Яўрэйскія могілкі. Паміж вуліцамі Заслонава, 1 Мая, Новай і Віцебскай. Могілкі былі заснаваны ў 1931 годзе. Злева ад уваходу ў перадваенныя гады хавалі толькі жанчын, справа – мужчын. У пасляваенны час парадак ужо не выконвалі. У 1973 годзе гарадскі выканаўчы камітэт закрыў могілкі для пахаванняў. У 2006-м абшчына атрымала дазвол для падпахаванняў ў магілы сваякоў па ўзгадненні з выканкамам. На могілках знаходзіцца больш за 700 пахаванняў. Тут пахаваны вядомы яўрэйскі паэт Гірш Камянецкі, які памёр у 1957 годзе ва ўзросце 62 гадоў. Побач з ім у адной агароджы – яго жонка. На помніку зроблены надпіс на ідышы.

На гэтых могілках за апошнія дваццаць гадоў былі здзейснены тры пагрома: у 1998, 2004 і 2008 гадах. У выніку было павалена і разбіта 66 помнікаў. 62 з іх не адноўлены. Падрабязней пра гісторыю і сучасны стан могілак чытайце тут .

Каардынаты: 54.21038, 28.50901.

Яўрэйскія могілкі. На паўночным ускрайку горада, паміж вуліцамі Марозава, Пугачова і Зарэчнай. Могілкі заснаваны ў сярэдзіна ХІХ стагоддзя. На агульнай плошчы 4,5 га – больш за 2 500 пахаванняў. У пачатку могілак стаіць помнік ахвярам сталінскіх рэпрэсій, на якім выбіты імёны і прозвішчы яўрэяў-барысаўчан. Помнік усталяваны па ініцыятыве краязнаўцы, аднаго з арганізатараў сучаснай яўрэйскай суполкі Барысава, цяпер жыхара Ізраіля Аляксандра Разенблюма.

У 1972 годзе на гэтых могілках былі перапахаваны вядомы мінскі равін Ерухам Егуда Ляйб Пэрэльман (1833-1896), яго жонка Лея і дачка Фейга з мужам – равінам Эліэзерам Рабіновіч. Перапахаванне было выклікана канчатковай ліквідацыяй яўрэйскіх могілак у Мінску ў раёне стадыёна “Дынама”. Больш інфармацыі тут і тут.

Каардынаты: 54.258398, 28.495093.

Мемарыял на месцы растрэлу вязняў гета. Вул. Лапаціна, па левы бок ад шашы Барысаў-Зембін. Насупраць 2-й бальніцы па вул. Лапаціна 170. У лясным масіве пахавана каля 10000 яўрэяў г. Барысава, Барысаўскага раёна, а таксама іншых рэгіёнаў Беларусі і еўрапейскіх краін, расстраляных 20-21 кастрычніка 1941 года пры ліквідацыі гета. Помнік усталяваны ў 1947 годзе. Падрабязней па спасылцы .

Каардынаты: 54.272967, 28.486437.

Знак у памяць вязняў яўрэйскага гета г. Барысава. На скрыжаванні вуліц Лапаціна і Ібаруры, ля будынка па адрасе вул. Ібабуры, 107. Камень усталяваны ў 1996 годзе на месцы, дзе ў 1941-м знаходзіўся цэнтральны ўваход у гета.

Каардынаты: 54.252738, 28.504491.

Архітэктурныя адзінкі і іншыя цікавыя месцы ў Барысаве, якія можна паглядзець па дарозе

Васкрасенскі сабор. Вул. Лапаціна, 34. Да пабудовы сучаснага сабора на яго месцы знаходзілася драўляная Васкрасенская царква, збудаваная ў 1620-1648 гадах, якая згарэла ў 1865 ці 1867 годзе. Мураваны сабор (1874 год) са званіцай (1907 год) пабудаваны ў сярэдзіне гандлёвай плошчы ў рэтраспектыўна-рускім стылі.

Каардынаты: 54.245243, 28.504731.

Касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі. Вул. 3-га Інтэрнацыянала, 28. Першы драўляны будынак касцёла, пабудаваны ў XVII стагоддзі, згарэў у 1806 годзе. Адразу пасля пажару пачалося ўзвядзенне новага мураванага будынка, якое завяршылася ў 1823-м. У 1836-1837 гадах часткова перабудаваны – на пярэднім фасадзе замест калон з порцікам зроблена вежа. У 30-я гады ХХ стагоддзя касцёл быў зачынены. У час Другой сусветнай вайны храм дзейнічаў. У пасляваенны час была часткова разабрана вежа. У 1990-я яе аднавілі, а храм вярнулі каталікам.

Каардынаты: 54.241771, 28.505767.

Гандлёвыя рады. Вул. Лапаціна, 38. Пабудаваны ў 1908 годзе з цэглы і складаліся з чатырох карпусоў з 112 крамамі. Зараз захаваўся толькі адзін корпус, які выкарыстоўваецца пад гандаль.

Каардынаты: 54.246177, 28.504615.

Шухаўская вежа. На скрыжаванні вуліць Гастэла і Энгельса. Воданапорная вежа ўзведзена па праекце расійскага інжынера Уладзіміра Рыгоравіча Шухава (1853-1939) у 1927 годзе. Барысаўская Шухаўская вежа – адна з двух захаваўшыхся ў Беларусі. Яшчэ адна знаходзіцца каля чыгуначнай станцыі Коханава ў вёсцы Звінячы Талачынскага раёна Віцебскай вобласці.

Каардынаты: 54.21491, 28.521435.

Транспарт да Барысава

Аўтобус ці маршрутка

Рэгулярныя дзяржаўныя і прыватныя перавозчыкі (аўтобусы і маршруткі) да Барысава спыняюцца ў Мінску ля ГЦ “Дана-молл”па адрасе вул. Пятра Мсціслаўца, 9 (станцыя метро “Усход”). Адпраўляюцца кожныя 15-20 хвілін.

На аўтобус ці маршрутку з Барысава ў Мінск можна сесці на барысаўскім аўтавакзале па адрасе вул. Будаўнікоў, 35.

Даведка аўтавакзала ў Барысаве:

+375 17 773-02-22.

Цягнік ці электрычка

Расклад руху цягнікоў і электрычак удакладняйце на сайте беларускай чыгункі. Там жа можна набыць электронныя білеты.

Харчаванне (кавярні і крамы)

Піўны рэстаран “Ирландский паб”

Адрас: вул. Ватуціна 32А, г. Барысаў, Барысаўскі раён, Мінская вобласць.

Тэлефон: +375 44 766-10-89, +375 17 775-57-55.

Каардынаты: 54.222716, 28.488452.

Спасылка: https://irish-pub.by

Піцэрыя “Маргарита”

Адрас: пр. Рэвалюцыі, 46, г. Барысаў, Барысаўскі раён, Мінская вобласць.

Тэлефон: +375 177 76-97-40.

Каардынаты: 54.224806, 28.511117.

Стэйк-бар і пяльменная “Мартин”

Адрас: вул. Чапаева, 47, г. Барысаў, Барысаўскі раён, Мінская вобласць.

Тэлефон: +375 29 345-60-60.

Каардынаты: 54.207685, 28.501415.

Спасылка: https://martincafe.by

Кавярня “Кофеблинка”

Бліны, пончыкі і іншыя дэсерты.

Адрас: пр. Рэвалюцыі, 32, г. Барысаў, Барысаўскі раён, Мінская вобласць.

Тэлефон: +375 177 96-26-26.

Каардынаты: 54.223395, 28.517522.

Сушы бар “Дайкон”

Адрас: пр. Рэвалюцыі, 32, г. Барысаў, Барысаўскі раён, Мінская вобласць.

Тэлефон: +375 29 332-62-68.

Каардынаты: 54.223395, 28.517522.

Адпачынак (хостэлы, гатэлі і г.д.)

Гатэль “Бивак”

Пад час экспедыцыі мы ночылі ў “Биваке”, таму смела рэкамендуем яго вам. Камфортныя нумары, хол ў гістарычным стылі з ручнымі роспісамі. стылі, У сядзібе смачная хатняя ежа: некальны варыятаў сняданкаў у меню, ёсць вегетарыянскія стравы. Можна замовіць харчаванне на ўвесь дзень па сваім гусце. Добры адпачынак ад горада: вакол прырода і спакой.

Адрас: в. Дудзінка, 3B, Барысаўскі раён, Мінская вобласць.

Тэлефон: +375 29 170-18-12.

Каардынаты: 54.263939, 28.455790.

Спасылка: http://bivak.by

Гатэль “Дудинка Сити”

Таксама добры варынт без “савецкай спадчыны” за горадам на прыродзе.

Адрас: Сасновая вул., 8, в. Дудзінка, Барысаўскі раён, Мінская вобласць.

Тэлефон: +375 29 390-68-81.

Каардынаты: 54.263589, 28.458991.

Спасылка: http://dudinkacity.by

Гасцініца “Березина”

Традыцыйная раённая гасцініца. З плюсаў– размяшчэнне ў цэнтры горада і кошты.

Адрас: пр-т Рэвалюцыі, 4, г. Барысаў, Барысаўскі раён, Мінская вобласць.

Тэлефон: +375 177 73-13-27.

Каардынаты: 54.220900, 28.527870.

Зембін

Інфраструктурную іфармацыю па лакацыях маршрута падрыхтавалі: Вікторыя Лапанік, Ксенія Церашкова

Каардынаты месца

Аграгарадок Зембін, Барысаўскі раён, Мінская вобласць, Беларусь, 222133. 

Шырата – 54.35915, даўгата – 28.21581.

Кропка на гугал мапе

Адлегласць да ўсіх іншых кропак нашага маршрута ў кіламетрах

Барысаў – 29 км

Любча –199 км

Смілавічы – 106 км

Навагрудак – 243 км

Ізабелін (Падароск) – 347 км

Крынкі – 403 км

Беласток – 435 км

Орля – 458 км

Тыкоцін – 465 км

Мясцовыя гіды і краязнаўцы ў Зембіне

Па экскурсію звяртайцеся ў мясцовы Музей народнай славы (Адрас: вул. Ленінская 1, а/г Зембін, Барысаўскі раён, Мінская вобласць; Тэлефон: +375 17 777-51-18). А яшчэ можна выправіцца ў шпацыр па Зембіну з краязнаўцам Алесем Панцялеем, які шмат гадоў даследуе гісторыю былога мястэчка, а таксама яго яўрэйскую спадчыну.

Музеі ў Зембіне

Філіял Барысаўскага аб’яднанага музея “Музей Народнай славы ў а/г Зембін”

Музей знаходзіцца ў будынку мясцовага Дома культуры (уваход з адваротнага боку). Асноўная экспазіцыя ў ім прысвечана Барысаўшчыне ў Другой сусветнай вайне. Тут жа знаходзіцца Мастацкая галерэя Надзеі Хадасевіч-Лежэ (Надзя Лежэ) – знакамітай беларуска-французкай мастачкі-авнгардысткі. У памяць аб сваёй маці, якая нарадзілася ў Зембіне, Надзя Лежэ падаравала некалькі сваіх мазаік і рэпрадукцыі карцін мястэчку. Гэтыя скарбы вартыя таго, каб іх пабачыць!

На жаль, у музеі няма інфармацыі пра жыццёвы і творчы шлях беларускага яўрэйскага паэта Ізі Харыка, які паходзіў з Зембіна. Можна пабачыць толькі яго партрэт сярод тых, хто быў рэпрэсаваны ў 1937 годзе.

Адрас: вул. Ленінская, 1, а/г Зембін, Барысаўскі раён, Мінская вобласць.

Тэлефон: +375 17 777-51-18.

Каардынаты: 54.358872, 28.218147.

Сельская бібліятэка № 21 а/г Зембін

У мясцовай бібліятэцы, якая знаходзіцца таксама ў Доме культуры, ёсць некалькі кніг Ізі Харыка. У ёй захоўваецца і спраўдная бібліяграфічная рэдкасць – праца Джофа Сіфрына (Geoff Sifrin) з Яганэсбурга (ЮАР), чые бацькі і сваякі паходзілі з Зембіна. Кніга мае назву “Да Гершна: Расповеды жыхароў Зембіна” (To Gershn: Tales Of People Of Zjembin) і выдадзена на англійскай мове. Каб даведацца аб гэтых кнігах, пагартаць, а можа і пачытаць іх, звярніцеся да бібліятэкаркі Наталлі Аляксандраўны Казак. Адсканаваныя ўрыўкі ёсць у нашым даведніку (https://fest.myza.by/drhof-shifrin).

Адрас: вул. Ленінская, 1, а/г Зембін, Барысаўскі раён.

Тэлефон: +375 17 777-52-96.

Каардынаты: 54.358759, 28.218086.

Культавыя яўрэйскія будынкі і месцы сілы ў Зембіне

Месца былой сінагогі. Прыблізны адрас: каля вул. Савецкай, 1. На галоўнай, рынкавай, плошчы да Другой сусветнай вайны існавала сінагога. На жаль, ад будынка захаваўся толькі падмурак, на якім стаіць крама будаўнічых матэрыялаў, і план-дакумент абмераў сінагогі ў 1894 годзе.

Каардынаты: 54.357783, 28.218410.

Міква. Недалёка ад руінаў касцёла побач з ракой Зембінкай. Будынак міквы з цэглы і камянёў быў пабудаваны ў другой палове ХІХ стагоддзя. Да нядаўняга часу ў будынку і прыбудове да яго працавала лесапілка, цяпер у закінутым стане.

Каардынаты: 54.359803, 28.215093.

Яўрэйскія могілкі. На заходнім ускрайку Зембіна, у канцы вуліцы Ізі Харыка, справа ад шашы (недалёка ад цаглянога завода). На могілках захаваліся дзесяткі мацэў ХІХ – пачатку ХХ стагоддзя.

Каардынаты: 54.3542267, 28.2140917.

Месца, дзе стаяў дом Ізі Харыка. Вул. Савецкая, недалёка ад Свята-Міхайлаўскай царквы. У Зембіне нарадзіўся і вучыўся ў хедэры Ізі (Іцхак-Лейб) Харык – беларускі яўрэйскі паэт, які пісаў на мове ідыш, грамадскі дзеяч і член-карэспандэнт Акадэміі навук БССР (з 1936 года). Быў растраляны ў ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года ў сутарэннях менскай унутранай турмы НКУС (разам з больш за 100 дзеячамі беларускай культуры, мастацтва і навукі). Пра арышт і апошнія дні жыцця Ізі Харыка можна пачытаць па спасылцы.

Пасмяротна рэабілітаваны 13 чэрвеня 1956 года. З 1998 года адна з цэнтральных вуліц Зембіна носіць імя Ізі Харыка. На жаль, у 2001 годзе, нягледзячы на мемарыяльную шыльду, дом Ізі Харыка быў знесены. Ад яго застаўся толькі падмурак, парослы дрэвамі і кустарнікам.

Каардынаты: 54.357771, 28.219622.

Дадатковую 

Мемарыял у Зембінскім гета. Зав. Пралетарскі, 9. Мемарыяльны комплеск у памяць аб 927 яўрэях, расстраляных 18 жніўня 1941 года. Пра гэтую трагедыю ў сваёй кнігзе “Памяць на крыві: яўрэі ў гісторыі горада Барысава” (1998) піша краязнаўца Аляксандр Разенблюм,які цяпер жыве ў Ізраілі. З вытрымкамі з яго кнігі можна пазнаёміцца па спасылцы.

Каардынаты: 54.360291, 28.220862.

Архітэктурныя адзінкі і іншыя цікавыя месцы ў Ізабеліне і Падароску, якія можна паглядзець па дарозе

Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі. Вул. Ленінская, паміж дамамі 19 і 21. Мураваны касцёл на месцы колішняга драўляна быў пабудаваны ў Зембіне ў 1798-1808 гадах. Пры кляштары была школа і вялікая бібліятэка, знішчаная падчас вайны 1812 года. У ХІХ ст. манастыр быў адабраны ў вернікаў і канфіскаваны ў казну Расійскай імперыі. У пачатку ХХ стагоддзя быў адноўлены як касцёл і адрэстаўраваны.

У 1932 годзе савецкая ўлада зноў зачыніла касцёл. З таго часу будынак паступова руйнаваўся і да 2022 года ад яго заставаліся франтальная сцяна са скульптурай Дзевы Марыі пад крыжам, і горы цэглы паміж рэшткамі сцен унутры. У ноч з 9 на 10 красавіка 2022 года частка бакавой сцяны і франтона касцёла абвалілася. Улады не аднавілі сцяну: 25 лістапада 2022 года франтон быў цалкам разабраны.

Каардынаты: 54.361704, 28.219377.

Каталіцкія могілкі. За рэшткамі касцёла. Звярніце ўвагу на надмагілле Адама Манюшкі – ўдзельніка паўстання 1863-1864 года. Пасля задушэння паўстання ён быў узяты пад нагляд паліцыі. Ад канфіскацыі маёнтка Замошша выратавала тое, што Манюшка перапісаў яго на жонку Эмілію. 

Каардынаты: 54.361704, 28.219377.

Свята-Міхайлаўская царква. Вул. Савецкая, 11. Царква, пабудаваная ў 1904-1908 гадах з цэглы ў рэтраспектыўна-рускім стылі, знаходзіцца ў цэнтры вёскі непадалёк ад праваслаўных могілак. Пасля Другой сусветнай вайны калгасам “Зара камунізму” храм быў прыстасаваны пад склад для сельгаспрадукцыі і малатарню. Найвялікшы ўрон будынак царквы зазнаў у 1965 годзе падчас здымак аднаго з ваенных эпізодаў фільма “Пераклічка” (рэжысёр Мікіта Міхалкоў). Дзякуючы ахвяраванням, у тым ліку пры значнай фінансавай дапамозе футбольнага клуба БАТЭ з Барысава, храм быў адбудаваны ў 2010-2014-я гадах.

Каардынаты: 54.357397, 28.220972.

Транспарт да Зембіна

Даезд з Барысава да Зембіна:

Грамадскі транспарт

Аўтобус “АВ Барысаў – Зембін”

Пн. – Пт.: 5:40.

Аўтобус “АВ Барысаў – Корсакавічы”

Аўт. – Чц.: 5:50. Аўт., Чц., 17:00.

Аўтобус “АВ Барысаў –Ніўкі”

Аўт., Чц.: 6:20, 15:00.

Аўтавакзал “АВ Барысаў – Броды”

Пн., Аўт., Чц., Пт.: 19:00.

Аўтавакзал “АВ Барысаў – АС Плешчаніцы”

Пн. – Нядз.: 7:10, 14:10.

Аўтавакзал “АВ Барысаў – Ніўкі”

Пн. – Пт.: 11:00.

Даведка аўтавакзала ў Барысаве:

+375 17 773-02-22; +375 17 776-45-17.

Таксі 

Адлегласць паміж Барысавам і Зембінам складае 29 кіламетраў. Вы можаце даехаць на “Яндекс-такси” ці прыватным таксі. Тэлефануйце па наступных нумарах: 107, 135, 152, 157, 184, +375 17 776-69-50, +375 29 779-50-07, +375 17 776-69-38, +375 29 575-51-57.

Даезд з Зембіна да Барысава:

Грамадскі транспарт

Аўтобус “АВ Наваполацк – АВ Бабруйск” з прыпынкам у Барысаве.

Штодзень: 12:05.

Аўтобус “АС Бягомль – АВ Барысаў”

Сб., Нядз.: 11:34. Пт., Сб., Нядз.: 19:53.

Аўтобус “АС Плешчаніцы – АВ Барысаў”

Пн. – Нядз.: 11:13, 17:33.

Таксі

Вы можаце вярнуцца ў Барысаў на “Яндекс-такси” ці прыватным таксі. Тэлефануйце па наступных нумарах: 107, 135, 152, 157, 184, +375 17 776-69-50, +375 29 779-50-07, +375 17 776-69-38, +375 29 575-51-57.

Харчаванне (кавярні, крамы)

У Зембіне няма кавярні ці рэстарана.

Можна завітаць у краму “Продукты” па адрасе вул. Савецкая 1, а/г Зембін, Барысаўскі раён, Мінская вобласць.

Адпачынак (хостэлы, гатэлі і гд)

У Зембіне няма гатэтяў, таму прапануем вам спыніцца ў Барысаве (глядзіце кантакты ў адпаведным раздзеле).

Заявачная фотка мястэчка (можна са штэталфэстам і намі, можна нешта іншае знакавае)

Смілавічы

Інфраструктурную іфармацыю па лакацыях маршрута падрыхтавалі: Вікторыя Лапанік, Ксенія Церашкова

Каардынаты месца

Гарадскі пасёлак Смілавічы, Чэрвенскі раён, Мінская вобласць, 223216.

Шырата – 53.749413, даўгата – 28.0123005.

Адлегласць (у кіламетрах) да ўсіх іншых кропак нашага маршрута

Барысаў – 78 км

Зембін – 106 км

Любча – 174 км

Навагрудак – 169 км

Ізабелін (Падароск) – 281 км

Крынкі – 341 км

Беласток – 372 км

Орля – 401 км

Тыкоцін – 402 км

Мясцовыя гіды і краязнаўцы ў Смілавічах

Па мясцовых гідаў звярніцеся ў Музей “Прастора Хаіма Суціна” (вул. Рэвалюцыйная, 20, г.п. Смілавічы, Чэрвенскі раён, Мінская вобласць; Тэлефон: +375 29 769-83-85), ці Музей Станіслава Манюшкі (вул. Школьная 11А, г.п. Смілавічы; Телефон: +375 17 142-89-23).

Калі вам патрэбны тур з выездам з Мінска, тэлефануйце Аідзе Русовіч (+375 29 774-57-27), якая праводзіць экскурсію “Падарожжа на радзіму Хаіма Суціна”, ці Яўгену Зубовічу (+375 29 317-46-98, +375 17 255-41-44)  – “Дукора – Смілавічы ”.

Музеі ў Смілавічах

Музей “Прастора Хаіма Суціна”

Калі будзеце ў Смілавічах, абавязкова завітайце ў музей “Прастора Хаіма Суціна”(L’Espace de Soutine), прысвечаную выбітнаму мастаку, прадстаўніку Парыжскай школы Хаіму Суціну. У музеі тры залы. У перашай зале “На Радзіме: Смілавічы – Мінск – Вільня” размешчана інфармацыя пра радавод Хаіма Суціна, яго сям’ю, пра яўрэйскае мястэчка Смілавічы перыяду дзяцінства і юнацтва Хаіма Суціна, пра яго вучобу ў Мінску і Вільню.

У зале “Парыжскае кафэ” вы патрапіце ў атмасферу парыжскіх вуліц: памяшканне стылізавана пад кафэ з барнай стойкай, некалькімі столікамі і крэсламі. На сценах можна пабачыць рэпрадукцыі твораў Хаіма Суціна і яго сяброў, мастакоў “Парыжскай школы”, выхадцаў з Літвы і Беларусі: Шагала, Цадкіна, Кікоіна, Крэменя, Мешчанінава, а таксама Мадзільяні, Марэўны і інш.

Зала “Шрага Царфін. Вяртанне на Радзіму” прысвечана яшчэ аднаму ўраджэнцу Смілавіч і прадстаўніку “Парыжскай школы”. Работы Царфіна знаходзяцца ў музеях і прыватных калекцыях многіх краін свету, у тым ліку і ў Нацыянальным мастацкім музеі. Ёсць яго працы і ў экспазіцыі смілавіцкага музея. Іх падарыла музею дачка мастака, спадарыня Ліліян Дзюлак-Царфін у 2013 годзе.

Пры наведванні музея звярніце ўвагу на яго найбольш каштоўныя экспанаты. Сярод якіх – фрагмент Торы ХІХ стагоддзя. Каб нічога не прапусціь у музеі пра самыя адметныя экспанаты можна пачытаць па спасылцы. Віртуальную экскурсію можна паглядзець тут. Звярніце ўвагу, што наведванне музея магчыма толькі па папярэднім запісу.

Адрас: Цэнтр дзіцячай творчасці, вул. Рэвалюцыйная, 20, г.п. Смілавічы, Чэрвенскі раён, Мінская вобласць.

Тэлефон: +375 17 142-32-46, +375 29 769-83-85.

Каардынаты: 53.755219, 28.009324.

Спасылка: https://soutine-smilovichi.by

Музей Станіслава Манюшкі

Музей Манюшкі ў Смілавічах – адзіны ў свеце. Доўгі час экспазіцыя, прысвечаная славутаму кампазітару, існавала ў пасёлку Азёрны Чэрвеньскага раёна. Гэта за паўтара кіламетра ад фальварку Убель, дзе нарадзіўся Манюшка. Зараз усе экспанаты захоўваюцца ў Смілавічах.  

Звярніце ўвагу на арыгіналы касцюмаў з пастановак опер “Галька”, “Парыя” і “Графіня” 1930 -х гадоў. Яны былі перададзены ў дар музею ў 1980-я з Варшаўскага і Познанскага оперных тэатраў. Таксама ў музеі захоўваюцца нотныя зборнікі кампазітара – сапраўдны рарытэт.

Адрас: ДУА “Сярэдняя школа №1 г.п.Смілавічы”, вул. Школьная 11А, г.п. Смілавічы, Чэрвенскі раён, Мінская вобласць.

Телефон: +375 17 142-89-23.

Каардынаты: 53.756546, 28.017684.

Спасылка: http://cherven.museum.by/node/47703

Культавыя яўрэйскія будынкі і месцы сілы ў Смілавічах 

Яўрэйскія могілкі. Вул. Чкалава, паміж дамамі 19А і 21. Гэтыя могілкі існуюць з XVIII стагоддзя. Большая частка надмагільных пліт выканана ў адпаведнасці з яўрэйскай традыцыяй. Надпісы высечаны на іўрыце, многія мацевы маюць выявы Менора, магендовіда. Сустракаюцца і больш рэдкія для Беларусі малюнкі: скрыжаваныя рукі і збаны для амавення. 

У 2012 на могілках былі знойдзены мацэвы, пад якімі пахаваны бацька мастака Хаіма Суціна-Залмана (Саламона) і дзядуля іншага мастака Парыжскай школы, ураджэнца Смілавіч, Файбіша-Шрагі Царфіна (Зарфіна). Больш інфармацыі па спасылцы

Каардынаты: 53.748910, 27.999834.

Мемарыял на месцы растрэлаў смілавіцкіх яўрэяў. Вул. Пралетарская, паміж дамамі 2 і 4А. У 1965 годзе ў Смілавічах ва ўрочышчы побач з былой вуліцай Саламянка (цяпер вуліца Пралетарская) у памяць аб ахвярах генацыду яўрэяў была ўстаноўлена стэла: “Тут знаходзіцца прах 2000 савецкіх грамадзян м. Смілавічы, расстраляных фашысцкімі катамі 14 кастрычніка 1941 года”. Асобны помнік устаноўлены на магіле сям’і Разоўскіх, забітых 14 кастрычніка 1941 года. Падрабязней пра трагедыю смілавіцкіх яўрэяў можна пачытаць тут і тут.

Каардынаты: 53.748533, 28.004010.

Архітэктурныя адзінкі і іншыя цікавыя месцы, якія можна паглядзець па дарозе

Палацава-паркавы комплекс Манюшкаў. Вул. Максіма Горкага. У розныя часы маёнтак Смілавічы належаў Кезгайлам, Сапегам, Завішам. У ХVIII стагоддзі стаў уладаннем гетмана вялікага літоўскага Міхала Казіміра Агінскага (1730-1800).

Палацава-паркавы комплекс сфарміраваўся ў XIX – пачатку ХХ стагоддзяў. У 1791 годзе маёнтак адышоў да Манюшкаў. Будаўніцтва палацу вялося Станіславам Манюшкам (дзедам вядомага кампазітара) і яго сынамі. Казімір Манюшка заклаў батанічны і пладовы сады. Будаўніцтва комплексу было завершана Лявонціем Ваньковічам, жанатым з Паўлінай Манюшкай.

У 1973 годзе паводле праекта рэканструкцыі да ўвахода ў новы корпус прыбудаваны вестыбюль з гардэробам, з усходняга боку – лесвічная клетка. У будынку палаца размяшчаўся сельскагаспадарчы каледж, зараз ён выкуплены прыватным інвестарам. Тут распачаты рамонтныя працы. Старая частка палаца, збудаваная Станіславам Манюшкам, у занядбаным стане.

Каардынаты: 53.750161, 28.017204.

Транспарт да Смілавічаў

Аўтобус

Расклад аўтобусаў з Мінска ў Смілавічы і са Смілавічаў у Мінск глядзіце па спасылцы (https://114.by/bus/route/minsk-as-avtozavodskaja/smilovichi-ak).

Маршрутка

Расклад маршрутак ад Мінска да Смілалавічаў і на адваротны шлях глядзіце тут (https://minibus.biletyplus.by/marshrutka/minsk/smilovichi).

Таксі

Ад Мінска да Смілавічаў каля 30 кіламетраў, вы можаце з’ездзіць туды на на “Яндекс-такси” ці прыватным таксі. Каб вярнуцца ў Мінск, тэлефануйце па наступных нумарах смілавіцкага таксі: +375 44 783-15-98, 8880, 7769, 7166. 

Харчаванне (кавярні і крамы)

У Смілавічах ёсць некалькі кавярняў, а адлегласць паміж імі ў пешай дасяжнасці, таму можаце пашукаць месца на свой густ:

Рэстаран “Новое Место”

Адрас: вул. Рэвалюцыйная, 1Б, г.п. Смілавічы, Чэрвенскі раён, Мінская вобласць.

Тэлефон: +375 29 613-03-83.

Каардынаты: 53.752761, 28.009012.

Кафетэрый “Coffeehouse”

Адрас: вул. Максіма Горкага, 21, г.п. Смілавічы, Чэрвенскі раён, Мінская вобласць.

Тэлефон: +375 29 617-17-23.

Каардынаты: 53.753310, 28.017178.

Кавярня “Кафе у Моста”

Адрас: вул. Студэнцкая, 3, г.п. Смілавічы, Чэрвенскі раён, Мінская вобласць.

Тэлефон: +375 29 569-05-78.

Каардынаты: 53.752293, 28.018705

Кавярня “Уплетайка” 

Адрас: вул. Максіма Горкага, 1, г.п. Смілавічы, Чэрвенскі раён, Мінская вобласць.

Тэлефон: +375 25 711-56-53.

Каардынаты: 53.752442, 28.010189.

Кавярня “Чебуречная”

Адрас: вул. Дзяржынскага, 1, г.п. Смілавічы, Чэрвенскі раён, Мінская вобласць.

Тэлефон: +375 17 145-33-48.

Каардынаты: 53.751569, 28.010054.

Адпачынак (хостэлы, гатэлі і г.д.)

Мы не ночылі ў Смілавічах, але ведаем, што тут ёсць наступныя гатэлі:

Гасцініца, кавярня, рэстаран “Новое место”

Адрас: вул. Рэвалюцыйная, 1Б, г.п. Смілавічы, Чэрвенскі раён, Мінская вобласць.

Телефон: +375 29 613-03-83.

Каардынаты: 53.752761, 28.009012.

Спасылка: https://novoemesto.by

Гасцініца, кавярня “Семерочка”

Адрас: вул. Магілёўская, 1А, вёска Корзуны, Смілавіцкі сельсавет, Чэрвенскі раён, Мінская вобласць (Траса М-4 Мінск-Магілёў 34-ы км).

Тэлефон: +375 29 339-14-22.

Каардынаты: 53.758761, 27.993543.

Спасылка: https://semerochka.by

Навагрудак

Інфраструктурную іфармацыю па лакацыях маршрута падрыхтавалі: Вікторыя Лапанік, Ксенія Церашкова

Каардынаты месца

Горад Навагрудак, Навагрудскі раён, Гродзенская вобласць, 231400.

Шырата – 53.59706, даўгата – 25.82268.

Адлегласць (у кіламетрах) да ўсіх іншых кропак нашага маршрута па аўтатрасе

Барысаў – 231 км

Зембін – 234 км

Смілавічы – 169 км

Любча – 26 км

Ізабелін (Падароск) – 139 км

Крынкі – 182 км

Беласток – 213 км

Орля – 236 км

Тыкоцін – 243 км

Мясцовыя гіды і краязнаўцы ў Навагрудку

Па звычайныя экскурсіі можна звяртацца ў мясцовыя музеі. Напрыклад, у Навагрудскі гістарычна-краязнаўчы музей (Адрас: вул. Гродзенская, 2, г. Навагрудак, Навагрудскі раён, Гродзенская вобласць; Тэлефон: +375 159 74-59-08; +375 159 74-49-16; +375 159 74-59-18). Спіс яго экскурсій і музейных заняткаў можна пачытаць па спасылцы (http://navagrudak.museum.by/be/node/43693).

А вось па яўрэйскую спадчыну і гарадскія цікавосткі Навагрудка і Любчы рэкамендуем звязацца з Тамарай Вяршыцкай (англійская, беларуская, руская мовы). (гіперспасылка на размову ў кавярні) Пра яе кантакты можна запытацца ў краязнаўчым музеі (адрас і тэлефон вышэй), ці Музеі яўрэйскага супраціўлення (Адрас: вул. Мінская, 66, г. Навагрудак, Навагрудскі раён, Гродзенская вобласць; Тэлефон: +375 159 74-49-16). 

Музеі ў Навагрудку

Навагрудскі гістарычна-краязнаўчы музей

У музейнай экспазіцыі прадстаўлена гісторыя і культура Навагрудчыны ад узнікнення горада да сярэдзіны ХХ стагоддзя. Зборы налічваюць каля 22 000 прадметаў музейнага значэння, у тым ліку 14 калекцый. Акрамя экскурсій у музеі можна замовіць прагляд кінахронікі: з кадраў старога Навагрудка на вас будуць глядзець яго жыхары. Пасля можна выйці з будынка і пашукаць ракурсы, з якіх былі зроблены гэтыя кадры. 

Адрас: вул. Гродзенская, 2, г. Навагрудак, Навагрудскі раён, Гродзенская вобласць.

Тэлефон: +375 159 74-59-08; +375 159 74-49-16; +375 159 74-59-18.

Каардынаты: 53.599042, 25.823992.

Спасылка: http://navagrudak.museum.by/be

https://www.facebook.com/novogrudok.museum/

Музей яўрэйскага супраціўлення

Музей адкрыўся ў 2007 годзе. Мемарыяльная экспазіцыя прысвечана супраціўленню яўрэяў Навагрудчыны ў гады Халакоста. Яна распавядае аб трагедыі, якая забрала жыцці 5 100 навагрудскіх яўрэяў, і аб беспрэцэдэнтным супраціўленні нацыстам тых, хто заставаўся ў жывых пасля чатырох акцый знішчэння. Падрабязней пра яе можна пачытаць па спасылцы.

Праект быў задуманы і рэалізаваны пад кіраўніцтвам Тамары Вяршыцкай.  Якая таксама з’яўляецца прадусаркай (у са-прадусарстве з Майклам Каганам (Michael Kagan) дакументальнай стужкі “Кніга праклёнаў” (Book of Curses), створанай паводле дзённіка, напісанага ўзнікам навагрудскага гета Бен’яміна Берковіча. Тэкст гэтага дзённіка можна пачытаць па-руску і па-англійску

Стужку можна паглядзець тут праз пароль 1247. Спасылкі на тэкст і відэа ўзятыя з сайта http://navagrudak.museum.by.

Адрас: вул. Мінская, 66, г. Навагрудак, Навагрудскі раён, Гродзенская вобласць.

Тэлефон: +375 15 974-49-16.

Каардынаты: 53.598658, 25.840183.

Спасылка: https://m.facebook.com/pg/jewishnovogrudok

Музей макетаў на вольным паветры “Страчаная спадчына”

У музея няма адраса: ён знаходзіцца каля аўтобуснага прыпынка “Дом быта”, што на 1-м завулку Леніна. У музеі пад адкрытым небам можна пабачыць макеты архітэктурных помнікаў Навагрудчыны, якія не захаваліся да нашага часу. Гэта найбольш значныя аб’екты наваградскай архітэктуры розных гадоў. Сярод экспанатаў ёсць рэканструкцыя Вялікай навагрудскай сінагогі.

Каардынаты: 53.596123, 25.823842.

Музея міні-макетаў “Страчаная спадчына”

Музей пад адкрытым небам, пра які распавядалі вышэй, – працяг музея міні-макетаў “Страчаная спадчына”, які знаходзіцца ў Навагрудскай раённай бібліятэцы. Тут прадстаўлены макеты вузкакалейнай чыгункі Наваельня-Любча, Палац Храптовіча ў Шчорсах. Вы ўбачыце плошчу Навагрудка пачатку мінулага стагоддзя. 

Супрацоўнікі бібліятэкі правядуць захапляльнае падарожжа па Рынкавай плошчы. Яны раскажуць і пакажуць на макетах, дзе былі банкі, гасцініцы, гандлёвыя галерэі, крамы, яўрэйскі раён Рацело. Пачуеце цікавыя гісторыі з жыцця жыхароў Навагрудка тых часоў. 

Адрас: вул. 1 Мая, 1, г. Навагрудак, Навагрудскі раён, Гродзенская вобласць.

Тэлефон: +375 159 76-64-80, +375 159 76-67-89, + 375 15 976-67-19.

Каардынаты: 53.600095, 25.826861.

Спасылка: https://novcrb.grodno.by/strachanaya-spadchyna-muzei-mini-maketa%d1%9e-gistarychnyh-abekta%d1%9e-navagrudchyny

Дом-музей Адама Міцкевіча

Літаратурна-мемарыяльны музей месціцца ў доме, дзе ад нараджэння жыў славуты паэт Адам Міцкевіч. Гэта не толькі біяграфічная экспазіцыя, але і музей “пад адкрытым небам”. Тут адноўлена шляхецкая сядзіба пачатку ХІХ стагоддзя: дом, флігель, клець, калодзеж, альтанка. У доме-музеі праводзяць музычныя і літаратурныя імрэзы, а таксама танцавальныя касцюмныя мерапрыемствы ў стылі ампірных часоў. А самыя папулярныя сувеніры, па словах мясцовых гандляроў, – гэта магніцікі з выявай Міцкевіча і Наваградскага замка.

Адрас: вул. Леніна, 1, г. Навагрудак, Навагрудскі раён, Гродзенская вобласць.

Тэлефон: +375 15 973-42-12.

Каардынаты: 53.598133, 25.82803.

Спасылка: http://mickiewicz.museum.by

Карцінная галерэя Кастуся Качана

Прыватная карцінная галерэя Кастуся Качана месціцца ў самым цэнтры горада, побач з уваходам на тэрыторыю замчышча. Самога мастака называюць “песняром мястэчка”. Чаму? Завітайце ў госці – і запытайцеся! Мы гэта зрабілі і засталіся задаволеныя сустрэчай і размовамі, а таксама гарбатай з хатним печывам. У галерэі таксама часам ладзяцца імпрэзы. Для наведванняў галерэя працуе па суботах і нядзелях з 11:00 да 18:00.

Адрас: вул. Замкавая, 9, г. Навагрудак, Навагрудскі раён, Гродзенская вобласць.

Тэлефон: +375 29 346-03-23, +375 29 676-90-38.

Каардынаты: 53.600127, 25.825774.

Спасылка: https://ru.kachangallery.com

Культавыя яўрэйскія будынкі і месцы сілы ў Навагрудку

Яўрэйскія могілкі. Садовы завулак, насупраць дамоў 8, 10 і 12. Прыкладна ў канцы XV стагоддзі на адным з пагоркаў ў Навагрудку былі закладзены яўрэйскія могілкі, значная частка якіх захавалася да нашых дзён. З канца ХІХ – пачатку ХХ стагоддзя тут існавалі металічныя вароты ў выглядзе аркі, якая абапіралася на высокія бетонныя слупы. На варотах размяшчалася некалькі таблічак з надпісамі. 

З заснаваннем у сярэдзіне 1950-х гадоў новых агульнагарадскіх могілак, яўрэйскія могілкі былі закрыты. Неўзабаве былі разбураны ўваходныя вароты, а адна з частак пагорка была выкарастана пад гаражнае будаўніцтва. На сённяшні дзень могілкі займаюць тэрыторыю каля 1,5 га. На яўрэйскіх могілках захавалася каля 700 надмагільных помнікаў. Тэксты на іх напісаны, за невялікім выключэннем, на яўрэйскай мове.

 

Найстарэйшыя з дайшоўшых да нашага часу помнікаў на гэтых могілках датуюцца XVIII стагоддзем, наймалодшы – 1957 годам. У 1997 годзе вакол яўрэйскіх могілак была ўстаноўлена агароджа, а на вяршыні гэтага ўзвышша – помнік у памяць пахаваных тут яўрэяў Навагрудка, а таксама яўрэяў Навагрудчыны, якія памерлі або загінулі ўдалечыні ад родных мясцін. Тэкст на помніку напісаны на трох мовах: беларускай, англійскай і іўрыт.

Падрабязней пра могілкі можна даведацца ў кнізе даследчыка Навагрудчыны Мікалая Гайбы “Могілкі і пахаванні ў Навагрудку: Краязнаўчы нарыс” (2000). З яе ўрыўкам можна пазнаёміцца на сайце краязнаўцы.

Каардынаты: 53.594940, 25.833197.

Навагрудская сінагога: страчаная спадчына. Сінагога Навагрудка была адкрыта ў 1648 годзе, калі яўрэйская абшчына выкупіла будынак у караімаў. Сінагога размяшчалася амаль ў цэнтры горада – адразу за касцёлам Святога Міхаіла. Вуліца, на якой месцілася сінагога, спачатку называлася Яўрэйскай, у польскія часы яна стала Касцельнай, а потым – Савецкай. Саму ж сінагогу ў стылі барока называлі Вялікай сінагогай ці Вялікай халоднай сінагогай.

Вялікая сінагога Наваградка перажыла дзве сусветныя войны, усе рэвалюцыі і працягвала працаваць “за польскім часам”. Пасля Другой Сусветнай вайны будынак быў пераўтвораны ў склад. Гісторыя Вялікай халоднай сінагогі скончылася 2 ліпеня 1964 года, калі яна была ўзарвана. Цяпер на гэтым месцы – вялікая паркоўка. 

Падрабязней пра сінагогу чытайце тут і тут. Рэканструяваны макет сінагогі можна пабачыць у музеі “Страчанай спадчыны”. Відэакскурсію па Навагрудскай харальнай сінагозе глядзіце па спасылцы

Каардынаты: 53.596269, 25.823749.

Вядомыя будынкі, што належылі навагрудскім яўрэям. Адрасы: плошча Леніна, 5 – дом Лейпунера, 7 – дом Ізраэліты і Клубка, 10 – дом Дзеляціцкага. 

Архітэктурныя адзінкі і іншыя цікавыя месцы ў Навагрудку, якія можна паглядзець па дарозе

Навагрудскі замак. Вул. Малы замак, 2. Унікальны помнік гатычнай архітэктуры XIII-XVI стагоддзяў, рэзыдэнцыя гаспадароў Вялікага Княства Літоўскага. Уваходзіў у лінію фартыфікацыяў Ліда – Крэва – Меднікі – Трокі. Знаходзіцца ў цэнтры Навагрудка на Замкавай гары. У XVI стагоддзі Навагрудскі замак быў сямівежавым і лічыўся адным з самых магутных для свайго часу.

У час вайны 1654-1667 гадоў замак пацярпеў значны ўрон. Канчатковы ўдар па замкавых сценах быў нанесены ў час Паўночнай вайны. Да пачатку XX стагоддзя ад верхняй часткі замка засталіся толькі тры вежы: Дазорная, Шчытовая і Касцельная. У гады Першай Сусветнай вайны абвалілася паўднёвая сцяна Шчытовай вежы. Толькі ў 1921 годзе руіны замка паспрабавалі ўзяць пад ахову, а ў 1922-30 гады ў ім правялі частковую кансервацыю ўцалелых сцен. Да нашых дзён захаваліся толькі руіны Шчытовай (Шчытоўкі) і Касцельнай вежаў, падмуркі і рэшткі сценаў.

Каардынаты: 53.601454, 25.827796.

Фарны касцёл Перамянення Божага. Вул. 1 мая, 17. Першапачатковы касцёл быў пабудаваны ў 1395 годзе ў гатычным стыле падчас праўлення вялікага князя Вітаўта. У 1422 годзе ў ім вянчаліся польскі кароль Ягайла і Соф’я Гальшанская. Касцёл быў перабудаваны ў пачатку XVIII стагоддзя ў стылі сармацкага барока. У 1799 годзе ў ім быў ахрышчаны Адам Міцкевіч. Мясцовы ксёнз праводзіць экскурсію на касцёлу.

Каардынаты: 53.601374, 25.830285.

Барысаглебская царква. Вул. Паштовая, 10. Храм пабудаваны па фундацыі князя Канстанціна Астрожскага ў 1517-1519 гадах на падмурках царквы XII стагоддзя. Доўгі час царква была кафедральным саборам праваслаўных мітрапалітаў Вялікага Княства Літоўскага. Затым перайшла ва ўласнасць базіліянскага ордэна ўніятаў. У выніку рэканструкцыі 1624-1632 гадоў да яе фасаду прыбудавалі дзве вежы. У XIX стагоддзі зноў пераўтворана ў праваслаўную царкву. Пасля Другой сусветнай вайны будынак царквы выкарыстоўваўся як архівасховішча. Адноўлена і адкрыта для набажэнстваў у 1990-х гадах. 

Каардынаты: 53.600203, 25.824146.

Свята-Мікалаеўскі: былы францысканскі касцёл Святога Антонія. Вул. Гродзенская, 4, 6. Кляштар ордэна францысканцаў існаваў у Навагрудку ўжо ў 1323 годзе, а драўляны касцёл ордэна быў пабудаваны ў 1434 годзе. Мураваныя касцёл і кляштар францысканцаў пабудаваны ў другой палове XVIII стагоддзя (1780 год). У 1831 годзе кляштар быў скасаваны, у 1846-м барочны касцёл перабудаваны ў Мікалаеўскую царкву (у гонар святога – патрона расійскага імператара). Будынак быў капітальна перабудаваны пасля пажару 1852 году і набыў элементы руска-візантыйскага стылю.

Каардынаты: 53.598732, 25.82349.

Касцёл Міхаіла Арханёла. Вул. Савецкая, 2. Кляштар ордэна дамініканцаў у Навагрудку фундаваны ў 1624 годзе Крыштафам Хадкевічам. Першапачатковы драўляны касцёл быў асвечаны ў гонар Святога Яцка. Каля 1724 годзе на яго месцы пабудавалі мураваны касцёл. Тытул святыні змяніўся ў другой палове XVIII стагоддзя, калі касцёл адбудавалі пасля пажару 1751 года. З таго часу храм прысвечаны Святому Міхалу Арханёлу. Пасля пажару 1831 года значна перабудаваны касцёл набыў сучасны выгляд. Дамініканская школа была зачынена ў 1834 годзе, а кляштар – на пачатку 1853 года. У 1948 годзе касцёл быў зачынены і прыстасаваны пад склад мэблі, пасля пажару будынак быў пакінуты ў руінным стане. У 1992-м вернуты каталікам.

Каардынаты: 53.597289, 25.824739.

Мячэць. Вул. Леніна, 28. Мячэць у Навагрудку вядома з XVI стагоддзя. Драўляны будынак, які дайшоў да нашага часу, пабудаваны ў 1855 годдзе. За савецкім часам была закрыта і перабудавана ў жылы дом. У такім стане знаходзілася да 1994 года, пакуль не была вернута вернікам. У 1997-м мячэць аднавіла дзейнасць. Адкрыццё прымеркавалі да 600-годдзя пасялення татараў на Беларусі. 

Каардынаты: 53.593811, 25.826106.

Гандлёвыя рады. Вул. Мінская, 3. Узведзены з цэглы на рыначнай плошчы горада ў 1812 годзе па тыпавым праекце, складзеным у Санкт-Пецярбургу. У 1953 годзе ў мэтах прыстасавання пад прамысловы магазін часткова перабудаваны. У наш час таксама выкарыстоўваюцца як гандлёвая ўстанова. Большы корпус гандлёвых радоў, які размяшчаўся ў цэнтры плошчы, не захаваўся.

Каардынаты: 53.599160, 25.826591.

Забудова Замкавай вуліцы і плошчы Рынку. Пл. Леніна. Вылучаецца жылая забудова вуліцы Замкавай і Гандлёвай плошчы (сучасная плошча Леніна) XIX – пачатку XX стагоддзя. У другой палове XIX стагоддзя на вуліцы Замкавай былі ўзведзены дамы 3, 7, 9, 13, 15, якія ўтвараюць своеасаблівы ансамбль з рысамі барока і позняга класіцызму.

Будынак ваяводства. Вул. Міцкевіча, 11. Пабудаваны ў 1920-1930-я гады.

Каардынаты: 53.593853, 25.822109.

Дом ваяводы. Вул. Міцкевіча, 9. Пабудаваны каля 1925 года. Цяпер – будынак райвыканкама. 

Каардынаты: 53.594810, 25.823142.

Вакзал: будаваўся як чыгуначны, цяпер аўтобусны. Вул. Міцкевіча, 19. Пабудаваны ў 1915 годзе.

Каардынаты: 53.591962, 25.819037.

Трансфер да Навагрудка

Найлепшы варыянт наведаць лакацыю нашага маршрута, Любчу (гіперспасылка на лакацыю) – спыніцца менавіта ў Навагрудку. Паміж імі усяго 25 км, і аўтобусы ходзяць штодзённа. Даведацца пра расклад руху можна на аўтавакзале ў Навагрудку.

Даведка аўтавакзала ў Навагрудку:

+375 15 974-26-08.

У Навагрудку няма чыгуначнай станцыі, таму дабірацца сюды з Мінска прапануем праз Ліду ці Баранававічы на цягніку, а далей – аўтобусам. 

Іншы варыянт – дабірацца з Мінска на двух аўтобусах праз яшчэ адно цікавае мястэчка – Карэлічы, якое знаходзіцца зусім побач Навагрудка. 

Калі вы збіраецеся ў Навагрудак з боку Гародні, то лепш гэта зрабіць праз Ліду, якую злучае з Гародняй чыгунка.

Даведка аўтавакзала ў Карэлічах:

+375 15 967-22-74.

Даведка Мінскага цэнтральнага аўтавакзала:

+375 17 251-14-11

Сайт беларускай чыгункі: https://www.rw.by

 

Аўтобусы і таксі ў Навагрудак

Ліда – Навагрудак, адлегласць 52 км: 

Аўтобусы: Штодзённыя аўтобусныя рэйсы.

Даведка лідскага аўтавакзала: +375 15 454-76-76.

Таксі: Вы можаце скарыстацца “Яндекс-такси” ці прыватным таксі. Трымайце іх нумары – 152, 184, 7900, 158.

Баранавічы-Навагрудак, алдлегласць 59 км

Аўтобусы: Ёсць штодзённыя аўтобусныя рэйсы.

Даведка аўтавакзала ў Баранавічах: 114, +375 16 364-18-25.

Таксі: Вы можаце даехаць з “Яндекс-такси” ці на прыватным таксі. Вось некаторыя іх нумары – 161, 7007,7021, 157, 155, 161.

Карэлічы – Навагрудак, адлегласць 26 км

Аўтобусы: Аўтобусныя рэйсы паміж гарадамі па панядзелках, пятніцах, суботах, нядзелях.

Таксі: На момант напісання гайда ў Карэлічах была толькі адна служба таксі. Тэлефон: +375-29-545-61-15.

Маршруткі з Мінска

Шмат у якія беларускія мясціны з Мінска можна патрапіць на маршрутцы “Атлас”.

Спасылка https://atlasbus.by

Харчаванне, крамы ў Навагрудку

Кавярня “Kaviarnia”

Атмасфернае невялічкая кавярня з арыгінальнымі рэцэптамі кавы і прысмакаў знаходзіцца ў гістарычным будынку, мае сімпатычны інтэр’ер. Ёсць летняя тэраса.

Адрас: пл. Леніна, 4, г. Навагрудак, Навагрудскі раён, Гродзенская вобласць.

Тэлефон: +375 29 322-45-15.

Каардынаты: 53.598887, 25.824211.

Спасылка: https://www.instagram.com/kaviarnia_av/?igshid=1qy4oc9696qux

Кавярня-рэстаран “Рым”

Гістарычнае месца, што не змяняла назву доўгія гады, але на момант нашага наведвання гораду – зачыненае. Пра будынак і ягонае аздабленее цікава распавядае наш гід падчас шпацыру па цэнтры Навагрудка. (гіперспасылка на шпацыр з Вяршыцкай)

Адрас: пл. Леніна, 9, г. Навагрудак, Навагрудскі раён, Гродзенская вобласць.

Тэлефон: +375 15 972-09-70.

Каардынаты: 53.599454, 25.825208.

Кавярня “Легенда”

Смачныя гарачыя стравы можна знайсці тут, у самым цэнтры Навагрудка. Але вас можа расчараваць пост-савецкі інтэр’ер і не вельмі гасціннае абслугоўванне. 

Адрас: вул. Паштовая, 1/2, г. Навагрудак, Навагрудскі раён, Гродзенская вобласць.

Тэлефон: +375 44 737-77-33.

Каардынаты: 53.599053, 25.824229.

Кавярня “Молодёжное”

Нягледзячы на назву, месца больш падобнае на буфет са столікамі на аўтастанцыі пачатку 2000-х. 

Адрас: вул. Савецкая, 29, г. Навагрудак, Навагрудскі раён, Гродзенская вобласць.

Тэлефон: +375 159 72-05-68.

Каардынаты: 53.753794, 26.062965.

Спасылка: http://nkshp.by

Рэстаран і кафетэрый “Світязь”

Сапраўдная машына часу: савецкі стыль ітнэр’ераў і адпаведны сервіс.

Адрас: вул. Савецкая, 3, г. Навагрудак, Навагрудскі раён, Гродзенская вобласць.

Тэлефон: +375 159 72-12-36.

Каардынаты: 53.597300, 25.825397.

Кавярня “Гараж”

Звыклая еўрапейская кухня і прыстойны інтэр’ер. Працуе да гадзіны ночы, а па пятніцах, суботах і нядзелх – да трэцяй раніцы. Меню можна паглядзець на сайце http://www.skushay.by

Адрас: вул. Міцкевіча, 65, г. Навагрудак, Навагрудскі раён, Гродзенская вобласць.

Тэлефон: +375 29 349-06-71.

Каардынаты: 53.583153, 25.804744.

І яшчэ некалькі не даследваных намі кавярняў:

Кавярня“Кофейня”

Адрас: вул. Францыска Скарыны, 32, г. Навагрудак, Навагрудскі раён, Гродзенская вобласць.

Каардынаты: 53.588600, 25.799363.

Кавярня “Кухня у Петровны”

Ведаем, што пельмені (у тым ліку) смажаныя, а таксама чэбурэкі дакладна прысутнічаюць у меню.

Адрас: вул. Драздовіча, 9А, г. Навагрудак, Навагрудскі раён, Гродзенская вобласць.

Тэлефон: +375 44 513-22-94.

Каардынаты: 53.585639, 25.796929.

Кавярня “Колибри”

Адрас: вул. Міцкевіча, 3, г. Навагрудак, Навагрудскі раён, Гродзенская вобласць.

Тэлефон: +375 44 561-95-85.

Каардынаты: 53.595601, 25.823339.

Прадуктовыя крамы ў Навагрудку:

“Копеечка”, вул. Савецкая, 1А, г. Навагрудак, Навагрудскі раён, Гродзенская вобласць.

“Маяк”, вул. Мінская, 17, г. Навагрудак, Навагрудскі раён, Гродзенская вобласць.

“Пони”, вул. Леніна, 7, г. Навагрудак, Навагрудскі раён, Гродзенская вобласць.

“Хит! Экспресс”, вул. Свярдлова, 37, г. Навагрудак, Навагрудскі раён, Гродзенская вобласць.

“Евроопт маркет”, вул. Савецкая, 17, г. Навагрудак, Навагрудскі раён, Гродзенская вобласць.

Адпачынак у Навагрудку

Гатэль “Гражына”

Камфортны гатэль у старым будынку ў цэнтры: сімпатычныя нумары з высокай столлю. 

Сняданкаў няма, але ёсць кухня з ўсім неабходным, і прыгожая тэраса пад дахам. Найлепшы нумар – з гаўбцом. Замаўляйце для рамантычнага адпачынку – не пашкадуеце.

Адрас: вул. Паштовая, 5, г. Навагрудак, Навагрудскі раён, Гродзенская вобласць.

Тэлефон: +375 29 125-10-68.

Каардынаты: 53.599267, 25.823977.

Гатэль ”Новогаз”

Больш падыходзіць для тых, хто прыехаў у камандыроўку. Месціцца на ўскрайку горада ў прамзоне, але са сняданкамі.

Адрас: вул. Валчэцкага, 44, г. Навагрудак, Навагрудскі раён, Гродзенская вобласць.

Тэлефон: +375 15 94-52-09.

Каардынаты: 53.596508, 25.811723.

Спасылка https://hotel-novogas.business.site/?utm_source=gmb&utm_medium=referral

Не даследваныя намі месцы адпачынку:

Гатэль “Крокус”

Адрас: вул. 1 Мая, 57/1, г. Навагрудак, Навагрудскі раён, Гродзенская вобласць.

Тэфефон: +375 159 74-30-00.

Каардынаты: 53.604348, 25.841728.

Гатэль “Guest House in Novogrudok”

Адрас: вул. 17-га верасня, 36, г. Навагрудак, Навагрудскі раён, Гродзенская вобласць.

Тэлефон: +375 29 304-97-73.

Каардынаты: 53.606987, 25.818030.

Любча

Інфраструктурную іфармацыю па лакацыях маршрута падрыхтавалі: Вікторыя Лапанік, Ксенія Церашкова

Каардынаты месца

Гарадскі пасёлак Любча, Навагрудскі раён, Гродзенская вобласць, 231425.

Шырата – 53.4507, даўгата – 26.0326.

Кропка на гугал мапе

Адлегласць (у кіламетрах) да ўсіх іншых кропак нашага маршрута

Барысаў – 236 км

Зембін – 199 км

Смілавічы – 174 км

Навагрудак – 26 км

Ізабелін (Падароск) – 164 км

Крынкі – 206 км

Беласток – 237 км

Орля – 261 км

Тыкоцін – 268 км

Мясцовыя гіды і краязнаўцы ў Любчы

Калі вас цікавіць менавіта яўрэйская спадчына Любчы і Навагрудка, рэкамендуем звязацца з Тамарай Вяршыцкай (англійская, беларуская, руская мовы). Пра яе кантакты можна запытацца ў Навагрудскім гістарычна-краязнаўчы музеі (Адрас: вул. Гродзенская, 2. г. Навагрудак; Тэлефон: +375 15 974-59-08; +375 15 974-49-16; +375 15 974-59-18) ці Музеі яўрэйскага супраціўлення (Адрас: вул. Мінская,66, г. Навагрудак; Тэлефон: +375 15 974-49-16). 

Па індывідуальныя і групавыя экскурсіі па Любчы можна звярнуца да Сяргея Казака – гіда па Навагрудку і Любчы (беларуская і руская мовы). Кантакты: +375 29 570-14-76, ці па спасылкам тут і тут.

Экскурсіі па Любчы, у тым ліку анімацыйныя, прапануюць і ў аграэкасядзібе “Любчанскі колагод”, там жа можна замовіць і харчаванне – традыцыйныя беларускія стравы. Тэлефон: +375 29 391-44-63.

Музеі ў Любчы

Народны гісторыка-краязнаўчы музей Любчанскага краю

Калі будзеце ў Любчы, вельмі раім завітаць ў гісторыка-краязнаўчы музей, які знаходзіцца ў мясцовай школе. У музея даволі багатая экспазіцыя: у васьмі аддзелах прадстаўлена каля 1900 экспанатаў па гісторыі, культуры, прыродзе края. Сярод найбольш цікавых экспанатаў – макет Любчанскага замка.

Адрас: Любчанская сярэдняя школа, вул. 1 Мая, 29, г.п. Любча, Навагрудскі раён, Гродзенская вобласць.

Тэлефон: +375 15 977-15-96.

Спасылка: http://centrtur.grodno.by/muslubcha.htm

Каардынаты: 53.750786, 26.064097.

Культавыя яўрэйскія будынкі і месцы сілы ў Любчы

Сінагога. Вул. Юбілейная, 3. Пабудавана, меркавана, у ХІХ стагоддзі, але цягам часу моцна перабудавана. Пасля Другой сусветнай вайны будынак былой сінагогі ўлады аддалі пад Дом культуры, які працуе і зараз.

Каардынаты: 53.755035, 26.059057.

Міква. Вул. Юбілейная, 2 (адрас прыблізны). Паўразбураны будынак рытуальнай яўрэйскай лазні знаходзіцца праз дарогу ад былой сінагогі.

Каардынаты: 53.755556, 26.058761.

Будынак былога хедэра. За домам па адрасе вул. Юбілейная, З. З адваротнага боку колішняй сінагогі можна пабачыць мураваны будынак з мансардным дахам. Некалі ў ім месціўся хедар – пачатковая школа для яўрэйскіх дзяцей. Цяпер гэта жылы дом на некалькі кватэраў.

Каардынаты: 53.754789, 26.059489.

Іешыва, ці, як пазначана на рускай мове па спасылцы, “еврейская молитвенная школа”. Вул. Савецкая, 12. У будынку ХІХ стагоддзя зараз размешчана Любчанская бібліятэка (філіял № 3).

Каардынаты: 53.753576, 26.061222.

Усе будынкі, якія былі пералічаны вышэй, разам складаюць сінагогальны комплекс ці двор. Больш падрабязна пра яго можна пачытаць па спасылцы (https://belisrael.info/?p=1285).

Месца былых яўрэйскіх могілак. Паміж вул. Пратасені, 1-м і 2-м завулкамі Леніна. На могілках амаль не засталося старых мацэў. У памяць аб загінуўшых ў гета яўрэях была ўсталявана стэла. 

Каардынаты: 53.752486, 26.052242.

Архітэктурныя адзінкі і іншыя цікавыя месцы, якія можна паглядзець па дарозе

Любчанскі замак. Вул. Савецкая, 38. Замак абудаваны ў 1581 годзе па ініцыятыве магната Вялікага Княства Літоўскага Яна Кішкі. У пачатку XVII стагоддзя значна перабудаваны новым уладальнікам князем Крыштафам Радзівілам. У ХІХ стагоддзі на тэрыторыі замка існаваў мураваны палац з рысамі неаготыкі. У 1947-1949 гадах з выкарыстаннем фундаментаў і часткова сцен палаца на замчышчы была пабудавана школа. Да сярэдзіны XX стагоддзя ад замка захавалася толькі дзве вежы.

Каардынаты: 53.7521760, 26.0685790.

Свята-Ільінская царква. Вул. Савецкая, 10. Царква ў імя святога прарока Іліі знаходзіцца ў цэнтры пасёлка Любча. Храм пабудавана ў 1910-1914 гадах з цэглы ў рэтраспектыўна-рускім стылі на месцы драўлянага храма.

Каардынаты: 53.753287, 26.060241.

Месца былога касцёла. Вул. Юбілейная, 37Б. Яшчэ адна цікавоства Любліна – месца колішняга касцёла. Храм быў пабудаваны перад Другой сусветнай вайной, а ў 1980-м годзе разабраны. На яго падмурку, паўтараючы абрысы касцёла, быў пабудаваны жылы двухпавярховы дом. Аднак, ёсць меркаванне, што старыя сцены касцёла захаваліся. Згодна гэтай версіі, калі ў 1986-м храм перабудоўвалі пад жыллё, яго сцены былі абкладзены цэглай.

Каардынаты: 53.749027, 26.055916.

Шэраговая забудова. Калі будзеце шпацыраваць па Любчы, уважліва прыглядайцеся да шэраговай забудовы пасёлка, бо там можна сустрэць будынкі XIX – першай паловы XX стагоддзя.

Транспарт да Любчы

Да Любчы можна дабрацца праз Навагрудак.

Грамадскі транспарт

Аўтобус: “АВ Навагрудак – Любча”

Расклад:

Пн., Ср.:7:20, 12:20, 17:20.

Аўт.: 7:20, 12:20, 13:00, 17:30.

Чц.: 7:20, 17:30.

Пт.: 12:20.

Сб.: 7:20, 7:50, 16:10, 17:30.

Нядз.: 7:20, 12:20, 16:10.

Аўтобус “Любча – АВ Навагрудак”

Расклад:

Пн. – Чц.: 8:10, 13:20, 18:25.

Пт.: 13:20.

Сб.: 7:50, 8:10, 18:25.

Нядз.: 8:40, 13:20, 17:30.

Даведка аўтавакзала ў Навагрудку:

+375 159 74-26-08.

Таксі

Адлегласць паміж Любчай і Навагрудкам сладае 26 кіламетраў. Да Любчы можна даехаць на “Яндекс-такси” ці прыватным таксі. Вось іх нумары: 135, +375 29 585-51-35, +375 29 385-51-35.

Харчаванне (кавярні і крамы)

На жаль, у Любчы няма кавярні ці рэстарана. 

У мястэчку працуе толькі адна крама – “Евроопт минимаркет”. Яе адрас: пл. Салабуціна, 10, г.п. Любча, Навагрудскі раён, Гродзенская вобласць.

Каардынаты: 53.75447, 26.05610.

Адпачынак (хостэлы, гатэлі і г.д.)

Можна пераночыць у Любчы, ці Навагрудку:

Паляўнічы комплекс “Навагрудскі лясгас”

Адрас: вул. Паркавая, 1А, г.п. Любча, Навагрудскі раён, Гродзенская вобласць.

Тэлефон: +375 15 974-46-86.

Каардынаты:

Спасылка: https://novogrudokleshoz.by/?page_id=2879

Гатэль “Гражына”

Адрас: вул. Паштовая, 5, г. Навагрудак, Гродзенская вобласць. 

Тэлефон: +375 29 125-10-68.

Каардынаты: 53.599267, 25.823977.

Гатэль “Крокус”

Адрас: вул. 1 Мая, 57/1, г. Навагрудак, Гродзенская вобласць.

Тэлефон: +375 15 974-30-00.

Каардынаты: 53.604348, 25.841728.

Гатэль “Guest House in Novogrudok”

Адрас: вул. 17-га верасня, 36, г. Навагрудак, Гродзенская вобласць. 

Тэлефон: +375 29 304-97-73.

Каардынаты: 53.606987, 25.818030.

Гатэль ”Новогаз”

Адрас: вул. Валчэцкага, 44, г. Навагрудак, Гродзенская вобласць.

Тэлефон: +375 15 974-52-09.

Каардынаты: 53.596627, 25.811688.

Спасылка: https://hotel-novogas.business.site/?utm_source=gmb&utm_medium=referral

Ізабелін

Інфраструктурную іфармацыю па лакацыях маршрута падрыхтавалі: Вікторыя Лапанік, Ксенія Церашкова

Каардынаты месца

Вёска Ізабэлін. Ізабэлінскі сельсовет, Ваўкавыскі раён, Гродзенская вобласць, 231922.

Шырата – 53.0529, даўгата – 24.3315.

Аграгарадок Падароск, Ваўкавыскі раён, Гродзенская вобласць, 231923.

Шырата – 52.9818, даўгата – 24.6144.

Кропка на гугал мапе

Адлегласць (у кіламетрах) да ўсіх іншых кропак нашага маршрута (ад Падароска):

Барысаў – 343 км

Зембін – 342 км

Смілавічы – 281 км

Навагрудак – 139 км

Любча – 167 км

Крынкі – 83 км

Беласток – 114 км

Орля – 131 км

Тыкоцін – 145 км

Мясцовыя гіды і краязнаўцы ў Ізабеліне і Падароску

Па экскурсію ў Ізабеліне – ў Гісторыка-краязнаўчы школьны музей (Адрас: вул. Школьная, 13А, в. Ізабелін, Ваўкавыскі раён, Гродзенская вобласць; Тэлефон: +375 15 123-96-52,+375 15 123-96-12), ці ў музейны пакой Ізабелінскага дома культуры (Адрас: вул. Ваўкавыская, 34, в. Ізабелін, Ваўкавыскі раён, Гродзенская вобласць; Тэлефон: + 375 15 123-97-73).

У Падароску можна звярнуцца ў Народны гісторыка-краязнаўчы музей (Адрас: вул. Школьная, 1, а/г Падароск, Ваўкавыскі раён, Гродзенская вобласць; Тэлефон: +375 15 122-21-35, +375 29 867-14-84), ці Музей “Маёнтак Падароск” (Адрас: вул. Паркавая, 4, а/г Падароск, Ваўкавыскі раён, Гродзенская вобласць; Тэлефон: +375 29 169-48-11).

Музеі ў Ізабеліне і Падароску

Гісторыка-краязнаўчы музей у Ізабеліне

Музей знаёміць з гісторыяй вёскі з XVI стагоддзя да нашых дзён. Тут можна пабачыць выставу народных умельцаў “Зроблена з дрэва, пашыта са льна”, прыняць удзел у праграме “Беларускія святы і абрады”, адправіцца ў віртуальную экскурсію “Культурна-гістарычная спадчына Ізабеліна”, паглядзець тэатралізаваны паказ “Падарожжа ў бацькаву хату”.

Музей дзейнічае ў ДУА “Ізабелінскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа”. 

Адрас: вул. Школьная, 13А, в. Ізабелін, Ваўкавыскі раён, Гродзенская вобласць.

Тэлефон: +375 15 123-96-52,+375 15 123-96-12.

Каардынаты: 53.094300, 24.554601.

 

Ізабелінскі дом культуры

Галоўнае месца прыцягнення дома культуры – музейная экспазіцыя “Ізабелін кулінарны”. Я на была адкрыта ў 2018 годзе, каб захаваць прадметы побыту, якімі карысталіся сяляне на Ваўкавышчыне, а таксама дзеля збору інфармацыі пра стравы гэтага края.Таму смела распытвайце пра мясцовыя рэцэпты!

На выставе больш за 60 экспанатаў: маслабойкі, ступкі, жорны, слоікі, прасы, калаўроты, тканыя дываны і іншыя неабходныя ў побыце рэчы. Самыя цікавыя экспанаты – лапаць, якому больш за сто гадоў і “лянівец”, прылада для здымання абутку. Відэа-экскурсію “Ізабелін кулінарны” можна паглядзець па спасылцы.

У бібліятэцы дома культуры сабраны краязнаўчыя матэрыялы па Ізабеліну і ваколіцах. Не саромцеся – і звяртайцеся да мясцовага бібліятэкара.

Адрас: вул. Ваўкавыская, 34, в. Ізабелін, Ваўкавыскі раён, Гродзенская вобласць.

Тэлефон: + 375 15 123-97-73.

Каардынаты: 53.093667, 24.550948.

 

Народны гісторыка-краязнаўчы музей у Падароску

Калекцыя музея ўражвае: тут прадстаўлены ўнікальныя прадметы, фатаграфіі і друкаваныя выданні. Толькі археалагічная калекцыя налічвае больш за 100 прадметаў X-XII стагоддзяў! У экспазіцыі прадстаўлены дакументы XIX – першай паловы XX стагоддзя. Выстава “Сялянскі двор” знаёміць з традыцыйным ладам жыцця нашых продкаў, у тым ліку інтэр’ерам беларускай хаты.

Музей захоўвае калекцыю школьных падручнікаў 1900-1950 гадоў, а таксама партызанскіх і падпольных выданняў часоў Другой сусветнай вайны. З асобнымі разделамі экспазіцыі можна пазнаёміцца па спасылцы.

Музей месціццў ДУА “Падароскі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа”. Экскурсіі праводяць на беларускай, рускай і нямецкай мовах. 

Адрас: вул. Школьная, 1, а/г Падароск, Ваўкавыскі раён, Гродзенская вобласць.

Тэлефон: +375 15 122-21-35, +375 29 867-14-84. 

Спасылка: https://sites.google.com/view/podoroskmuseum

Каардынаты: 52.985531, 24.615716.

Музей “Маёнтак Падароск”

У маёнтку Падароск плануюць адкрыць музей беларускай шляхты. Яго часовая экспазіцыя ўжо працуе: для наведвання адкрыта 14 пакояў. У кожным з іх – інсталяцыі, якія распавядаюць пра той, ці іншы аспект жыцця шляхты.

Стваральнікі музея мараць, што ў будучыні ў ім будуць выстаўнены працы Станіслава Жукоўскага (выбітнага мастака-пейзажыста, сына патомнага шляхціца). Карціны набыў на аўкцыёнах цяперашні ўладальнік маёнтка.

Адрас: вул. Паркавая, 4, а/г Падароск, Ваўкавыскі раён, Гродзенская вобласць. 

Тэлефон: +375 29 169-48-11.

Спасылка: https://m.facebook.com/majontak.padarosk

Каардынаты: 52.977486, 24.620204.

Культавыя яўрэйскія будынкі і месцы сілы ў Ізабеліне

Сінагога. Вул. Ваўкавыская, 44А/1, в. Ізабэлін. Як мяркуецца, мураваны будынак быў узведены ў XVIII стагоддзі. У нядаўнія часы ў былой сінагозе месціўся бар “Няптун”, таму зараз унутры захаваліся рэшткі яго “марскіх інтэр’ераў”. Мясцовыя ўлады паведамлялі, што некалькі гадоў таму будынак выкупіла прыватная асоба, каб у будучыні адкрыць музей з ухілам у яўрэйскую гісторыю.

Каардынаты: 53.092142, 24.553706.

Яўрэйскія могілкі. В. Ізабэлін, у полі за праваслаўнай царквой. На старых яўрэйскім могілках захаваліся мацэвы.

Каардынаты: 53.090890, 24.547901.

Архітэктурныя адзінкі і іншыя цікавыя месцы ў Ізабеліне і Падароску, якія можна паглядзець па дарозе

Ізабелін:

Былы Кальвініскі збор; цяпер касцёл Святых апосталаў Пятра і Паўла. Вул. Ваўкавыская, 29. У XVII стагоддзі, калі Ізабелін належаў роду Сапегаў тут быў пабудаваны каталіцкі касцёл (не захаваўся). У XVIII стагоддзі маёнтак перайшоў да роду Грабоўскіх, якія вызнавалі кальвінізм. У 1778 годзе граф Грабоўскі пабудаваў у Ізабеліне каменны кальвінісцкі храм, які таксама выкарыстоўваўся для набажэнстваў лютэранамі.

У 1935 годзе, калі Ізабелін быў у складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у вёсцы быў заснаваны каталіцкі прыход, якому быў перададзены будынак былога кальвінісцкага храма. У 1968 годзе царква зачынена савецкімі ўладамі, у 1989 годзе вернута каталікам. Пасля рэстаўрацыі паўторна асвечана 29 чэрвеня 1993 года. Гістарычныя інтэр’еры не захавалася.

Каардынаты: 53.094476, 24.552065.

Былы грэка-каталіцкі касцёл; цяпер праваслаўная царква Святога Міхаіла Архангела. Вул. Ваўкавыская, 38. Храм быў пабудаваны з цэглы ў канцы XVIII стагоддзі. Пасля ліквідацыі грэка-каталіцкай (уніяцкай) царквы ў 1839 годзе ўлады Расійская імперыі перадалі будынак праваслаўнай царкве. У 1863 годзе храм загарэўся ад удара маланкі, але хутка быў адноўлены і асвечаны у імя Міхала Арханёла. У 1924 годзе будынак часткова перабудавалі. На жаль, пры рамонтных працах ужо ў наш час была разбурана гістарычная брама перад царквой.

Каардынаты: 53.093026, 24.551550.

Шэраговая забудова. У вёсцы Ізабелін захаваліся жылыя будынкі XIX – першай паловы XX стагоддзя, а таксама гаспадарчыя пабудовы ў стылі “фахверк” першай паловы XX стагоддзя.

Фальварак. На заездзе ў Ізабелін з поўначы. Ад былога фальварку ў вёсцы захавалася гаспадарчая пабудова XIX стагоддзя.

Каардынаты: 52.977486, 24.620204.

Падароск:

Сядзібна-паркавы комплекс Чачотаў і Бохвіцаў. Вул. Паркавая, 4, а/г Падароск. Сядзібна-паркавы комплекс на правым беразе ракі Зальвянкі быў сфарміраваны ў другой палове ХІХ стагоддзя. Ён уключае сядзібны мураваны дом, парк, некалькі мураваных і драўляных гаспадарчых пабудоў, а яго тэрыторыя абкружана мурававанай агароджай з велічнай брамай. На процілеглым баку шашы – спіртзавод, пабудаваны ў 1862 годзе з цэглы, і драўляны вадзяны млын.

Апошнім уладальнік маёнтка Атон Бохвіц (1880-1939) быў арыштаваны савецкімі ўладамі і памёр у турме ў Ваўкавыску. За савецкім часам у палацы размяшчалася сярэдняя школа. Пазней будынак быў падзелены напалову паміж калгасным праўленнем і музычнай школай. У аранжарэі размяшчалася малачарня, а крыпта капліцы-пахавальні выкарыстоўвалася як скотамагільнік.

У пачатку 2000-х гадоў закрыўся спіртавы завод, які месціўся ў будынках вінакурні, а сядзібны дом пуставаў і паступова разбураўся. У 2013 годзе праз аўкцыён палацава-паркавы комплекс набыў прадпрымальнік Павал Падкарытаў. Ён плануе стварыць першы ў Беларусі музей шляхты (частка экспазіцый ужо працуе) і спадарожную яму турыстычную інфраструктуру.

Каардынаты: 52.977486, 24.620204.

Царква Святой Тройцы. Вул. Першамайская, 7А. Храм пабудаваны ў апошняй цвэрці XVIII стагоддзі з цэглы як касцёл у стылі сармацкага барока. У ХІХ стагоддзі па рашэні ўладаў Расійскай імперыі быў перададзены праваслаўнай царкве. Пасля Другой сусветнай вайны савецкія ўлады зачынілі царкву. У 1988 годзе будынак перадалі Беларускаму экзархату Маскоўскага патрыярхата. 

Каардынаты: 52.981244, 24.616993.

Транспарт да Ізабеліна і Падароска

Даезд з Ваўкавыска да Ізабэліна:

Аўтобус “Ваўкавыск – Канюхі” з прыпынкам у Ізабэліне.

Расклад: Пн. – Суб.: 5:30. Штодзённа: 17:35.

Аўтобус “Ваўкавыск – Падароск” з прыпынкам у Ізабэліне.

Расклад: Пн. – Ср.: 7:30, 13:55.

Аўтобус “Ваўкавыск – Ханевічы” з прыпынкам у Ізабэліне.

Расклад: Сб., Нядз.: 13:55. Сб.: 7:30. Нядз.: 6:00.

Аўтобус №586 “Ваўкавыск – Брэст” з прыпынкам у Ізабэліне. 

Расклад: Штодзённа: 6:10.

Аўтобус “Ваўкавыск – Краскі” з прыпынкам у Ізабэліне.

Расклад: Чц., Пт.: 7:30, 13:55. 

Аўтобус “Гродна – Давыд-Гарадок” з прыпынкамі ў Ваўкавыску і Ізабэліне. 

Расклад: Пн; Сб.: 12:09.

Аўтобус “Гродна – Пінск” з прыпынкамі ў Ваўкавыску і Ізабэліне.

Расклад: Пт; Сб; Нядз.: 19:09.

Даезд з Ізабэліна ў Ваўкавыск:

Аўтобус “Пінск – Гродна” з прыпынкамі ў Ізабэліне і Ваўкавыску.

Расклад: Штодзённа: 20:20. Пт.- Нядз.: 12:11.

Аўтобус “Давыд-Гарадок – Гродна”з прыпынкамі ў Ізабэліне і Ваўкавыску.

Расклад: Пт.; Нядз.: 18:00.

Звярніце ўвагу, што ў Ізабэліне аўтобус забірае пасажыраў на павароце да мястэчка.

Даезд з Ваўкавыска ў Падароск:

Аўтобус “Ваўкавыск – Падароск”.

Расклад: Пн. – Ср.: 7:30, 13:55.

Аўтобус “Ваўкавыск – Канюхі” з прыпынкам у Падароску.

Расклад: Пн. – Сб.: 5:30. Штодзённа: 17:35. 

Аўтобус “Ваўкавыск – Ханевічы” з прыпынкам у Падароску.

Расклад: Сб., Нядз.: 13:55. Суб.: 7:30. Ня : 6:00.

Аўтобус №586 “Ваўкавыск – Брэст” з прыпынкам у Падароску. 

Расклад: Штодзённа, 6:10.

Аўтобус “Ваўкавыск – Краскі” з прыпынкам у Падароску.

Расклад: Чц., Пт.: 7:30, 13:55. 

Аўтобус “Шчучын – Брэст” з прыпынкамі ў Ваўкавыску і Падароску.

Расклад: Пн.; Ср.; Пт.; Суб.; Нядз.: 8:50.

Аўтобус “Гродна – Давыд-Гарадок” з прыпынкамі ў Ваўкавыску і Падароску. 

Расклад: Пн; Сб.: 12:09.

Аўтобус “Гродна – Пінск” з прыпынкамі ў Ваўкавыску і Падароску.

Расклад: Штодзённа: 20:04. Пт; Сб; Нядз : 19:09.

Аўтобус “Ваўкавыск – Падароск”.

Расклад: Сб.- Нядз.: 12:05.

Аўтобус “Гродна – Іванава” з прыпынкамі ў Ваўкавыску і Падароску.

Расклад: Пт.; Нядз.: 19:30. 

Даезд з Падароску да Ваўкавыску:

Аўтобус “Іванава – Гродна” з прыпынкамі ў Падароску і Ваўкавыску.

Расклад: Пт.; Нядз.: 11:56.

Аўтобус “Пінск – Гродна” з прыпынкамі ў Падароску і Ваўкавыску.

Расклад: Пт.- Нядз.: 11:54.

Аўтобус “Давыд-Гарадок – Гродна” з прыпынкамі ў Падароску і Ваўкавыску.

Расклад: Пт.; Нядз.: 17:49.

Аўтобус “Брэст – Шчучын” з прыпынкамі ў Падароску і Ваўкавыску.

Расклад: Пн.; Ср.; Пт.; Сб.; Нядз.: 17:51.

Даведкавая ваўкавыскага аўтавакзала:

+375 15 126-26-09, +375 15 124-37-16.

Таксі

Адлегласць паміж Ваўкавыскам і Ізабэлінам складае 10 кіламетраў. З Ваўкавыска да Падароска – 24. Вы можаце даехаць на “Яндекс-такси” ці прыватным таксі. Трымайце іх нумары – 7220, +375 29 383-81-24, +375 33 383-81-24, +375 33 376-37-69.

Даезд з Ружан да Ізабэліна:

Аўтобус: “Пінск – Гродна” з прыпынкамі ў Ружанах і Ізабэліне.

Расклад: Штодзённа. 19:34.

Аўтобус “Пінск – Гродна” з прыпынкамі ў Ружанах і Ізабэліне. 

Расклад: Пт. – Нядз.: 11:25.

Аўтобус: “Давыд-Гарадок – Гродна” з прыпынкамі ў Ружанах і Ізабэліне.

Расклад: Пт; Нядз.: 17:19.

Даезд з Ізабэліна ў Ружаны:

Аўтобус №536 “Ваўкавыск – Брэст” з прыпынкамі ў Ізабэліне і Ружанах.

Расклад: Штодзённа: 6:25.

Аўтобус “Гродна – Давыд-Гарадок”. 

Паварот на Ізабэлін – і да Ружан.

Расклад: Пн; Сб.: 12:29.

Аўтобус “Гродна – Пінск” з прыпынкамі ў Ізабэліне і Ружанах.

Расклад: Пт.- Нядз.: 19:26.

Даезд з Ружан да Падароска:

Аўтобус “Пінск – Гродна” з прыпынкамі ў Ружанах і Падароску.

Расклад: Штодзённа: 19:34.

Аўтобус “Пінск – Гродна” з прыпынкамі ў Ружанах і Падароску. 

Расклад: Пт. – Нядз.: 11:25.

Аўтобус “Давыд-Гарадок – Гродна” з прыпынкамі ў Ружанах і Падароску.

Расклад: Пт; Нядз.: 17:19.

Аўтобус “Іванава – Гродна” з прыпынкамі ў Ружанах і Падароску.

Расклад: Пт.; Нядз.: 11:30.

Аўтобус “Брэст – Шчучын” з прыпынкамі ў Ружанах і Падароску.

Расклад: Пн.; Ср.; Пт.; Сб.; Нядз.: 17:30.

Даезд з Падароска да Ружан:

Аўтобус №536 “Ваўкавыск – Брэст” з прыпынкамі ў Падароску і Ружанах.

Расклад: Штодзённа: 6:40.

Аўтобус “Гродна – Давыд-Гарадок” з прыпынкамі ў Падароску і Ружанах.

Расклад: Пн.; Сб.: 12:41.

Аўтобус “Гродна – Пінск” з прыпынкамі ў Падароску і Ружанах.

Расклад: Пт.- Нядз.: 19:38.

Аўтобус “Шчучын – Брэст” з прыпынкамі ў Падароску і Ружанах.

Расклад: Пн.; Ср.; Пт.; Сб.; Нядз.: 9:15.

Аўтобус “Гродна – Іванава” з прыпынкамі ў Падароску і Ружанах.

Расклад: Пт; Нядз.: 19:57.

Даведка аўтастанцыі ў Ружанах:

+375 16 322-91-67.

Таксі

Адлегласць паміж Ружанамі і Ізабэлінам складае 38 кіламетраў. Ад Ружан да Падароску – 24 кіламетра. На момант падрыхтоўкі гайда мы не знайшлі прыватныя таксі ў Ружанах. Можна скарыстацца паслучамі “Яндекс-такси”.

Харчаванне (кавярні і крамы)

На жаль, ні ў Падароску, ні ў Ізабэліне няма кавярні ці рэстарана. 

Таму можна завітаць у мясцовыя крамы: 

“Родны кут”, а/г Падароск.

“Родны кут”, вёска Ізабэлін.

Адпачынак (хостэлы, гатэлі і г. )

Аграсядзіба “Zialiony Dub / Зялёны Дуб”

Адрас: вул. Зялёная, 11, а/г Падароск, Ваўкавыскі раён, Гродзенская вобласць.

Тэлефон: +375 44 484-98-21, +375 29 731-05-02.

Каардынаты: 52.974286, 24.623630.

Спасылка: https://www.facebook.com/groups/1960301554285406/

Сядзіба “Маяк”

Адрас: вёска Сідзельнікі, 5Д, Ваўкавыскі раён, Гродзенская вобласць.

Тэлефон: +375 29 266-29-77.

Каардынаты: 52.983872, 24.667271.

Спасылка: https://www.instagram.com/usadba_majak/

Гасцініца “Бярозка” 

Адрас: вул. Карла Маркса, 7, Ваўкавыск, Ваўкавыскі раён, Гродзенская вобласць.

Тэлефон: +375 15 122-06-34.

Каардынаты: 53.161749, 24.467548.

Матэль “Ваўкавыск”

Адрас: вул. Ракасоўскага, 82, г. Ваўкавыск, Ваўкавыскі раён, Гродзенская вобласць.

Тэлефон: +375 15 124-11-62.

Каардынаты: 53.144825, 24.477484.

Крынкі

Інфраструктурную іфармацыю па лакацыях маршрута падрыхтавалі: Вікторыя Лапанік, Ксенія Церашкова

Каардынаты месца

Горад Крынкі, гміна Крынкі, Сакольскі павет, Падляскае ваяводства, Польшча, 16-120.

Miasto Krynki, gmina Krynki, Powiat sokólski, Województwo podlaskie, Polska, 16-120.

Шырата – 53.2629451, даўгата – 23.7716116.

Адлегласць да ўсіх іншых кропак нашага маршрута ў кіламетрах

Барысаў – 401 км

Зембін – 403 км

Смілавічы – 341 км

Любча – 206 км

Навагрудак –182 км

Ізабелін (Падароск) – 83км

Орля – 80 км

Беласток – 47 км

Тыкоцін – 30 км

Мясцовыя гіды і краязнаўцы

Музеі

У Саколцы (26 км ад Орлі) знаходзіцца Музей зямлі сакольскай (Muzeum Ziemi Sokólskiej). Да паслуг наведвальнікаў тры пастаянныя тэматычныя экспазіцыі: гістарычная, этнаграфічная і татарская, а таксама пакой часовых экспазіцый.

Тэлефон: +48 69 033-35-90.

Адрас: ul. Piłsudskiego 2, Sokółka, Powiat sokólski, Województwo podlaskie.

Спасылка: https://muzeumziemisokolskiej.pl

Каардынаты: 3.4057771, 23.4946381.

Культавыя яўрэйскія будынкі і месцы сілы

Сінагога хасідаў са Слоніма (synagoga chasydów ze Słonimia). Вул. Чыстая, 8 (ul. Czysta, 8). Сінагога пабудавана ў другой палове ХІХ стагоддзя па ініцыятыве слонімскіх хасідаў, прыхільнікаў цадыкаў дынастыі Вайнбергаў.

Мураваны двухпавярховы будынак быў узведзены ў плане прамавугольніка. З заходняга боку – аднапавярховая прыбудова, дзе першапачаткова размяшчалася жаночая галерэя. У адным з памяшкання размяшчалася талмудычная школа, заснаваная ў 1903 годзе. У 1880 годзе сінагога пацярпела ад пажару, але хутка была адноўлена.

Пасля таго, як 28 чэрвеня 1941 года ў Крынкі ўвайшлі нямецкія войскі, інтэр’ер сінагогі быў знішчаны. Пасля заканчэння Другой сусветнай вайны будынак быў часткова перабудаваны і выкарастаны пад скураны склад. У 2000 годзе сінагога была занесена ў рэестр нерухомых помнікаў Польшчы.  У цяперашні час будынак знаходзіцца ў прыватнай уласнасці. Да нашых дзён часткова захавалася знешняе аздабленне і некалькі характэрных паўцыркульных вокнаў. Здымкі сінагогі хасідаў розных часоў можна пабачыць па спасылцы.

Каардынаты: 53.2629451, 23.7716116.

Каўказская сінагога (synagoga Kaukaska). Вул. Пілсудскага, 5 (ul. Piłsudskiego, 5). Сінагога пабудавана ў 1850 годзе для мясцовых гарбароў. Яна таксама была цэнтральнай сінагогай беднага яўрэйскага квартала пад назвай Каўказ. 28 чэрвеня 1941 года, у гады Другой сусветнай вайны сінагога, была зачынена. 1 ліпеня 1941 года ўнутраныя памяшканні былі цалкам спустошаны, а пазней знішчаны пажарам.

Пасля заканчэння вайны сінагога была ў закінутым стане. У 1955 годзе будынак аднавілі і ўладкавалі пад кінатэатр. У той час была разабрана біма, замураваны ўсе вокны жаночай галерэі і частка вокны галоўнай малітоўнай залы. У цяперашні час у сінагога алежыць Гміннаму цэнтру культуры і спорту, які выкарыстоўвае яе як залу для святочных мерапрыемстваў і кавярню.

На адной са сцен сінагогі ўсталявана мемарыяльная дошка, заснаваная на сродкі фонду “Вечная памяць”, дзе на па-польску і на іўрыце распавядаецца пра былое прызначэнне будынка. Здымкі сінагогі можна паглядзець тут.

Каардынаты:  53.26486784, 23.77104488.

Старая сінагога (stara synagoga). Драўляная сінагога пабудавана ў 1756 годзе на Гарбарскай вуліцы ў Крынках. Найбольш верагодна, што будынак згарэў у ХІХ стагоддзі. На яго месцы была ўзведзена новая мураваная Вялікая сінагога.

Каардынаты: 53.263000, 23.774000.

Вялікая сінагога (Wielka synagoga). Каля вуліцы Гарбарскай, 5 (przy ulicy Garbarskiej, 5). Сінагога пабудавана ў ХІХ стагоддзі на месцы старой сінагогі. Падчас Другой сусветнай вайны немцы спачатку выкарыстоўвалі сінагогу як вайсковы склад і танкарамонтную майстэрню, а ў 1944 годзе спалілі сінагогу і спрабавалі ўзарваць яе будынак. Разам з тым, будынак, хоць і без даху, ацалеў. У 1971 годзе тагачасныя ўлады вырашылі канчаткова ўзарваць сінагогу праз пагрозу абвалу руін. Да нашага часу захаваліся толькі сцены галоўнай залы.

Каардынаты: 53.263000, 23.774000.

Яўрэйскія могілкі (сmentarz żydowski). Некропаль заснаваны паводле прывілея караля Яна II Казіміра Вазы ад 12 студзеня 1662 года. Да нашага часу на могілках плошчай больш за 2 га захавалася каля 3 100 надмагілляў, самае старое з якіх датуецца 1750 годам. Могілкі падзелены на старую частку з надмагіллямі XVII-XVIII стагодзяў і новую частку, заснаваную пасля пашырэння могілак у 1840 годзе. У цэнтральнай частцы паўднёвай сцяны, якая абкружала могілкі, знаходзілася драўляная ўязная брама (да нашага часу не захавалася).

Мацэвы зроблены з розных матэрыялаў: кангламерата, пяшчаніка, граніта і бетона. Найбольш распаўсюджаны простыя надмагіллі, характэрныя для пахаванняў яўрэяў-ашкеназі, сустракаюцца і мацэвы, якія багата ўпрыгожаны літарамі.

Падчас Другой сусветнай вайны значную частку мацэў немцы выкарысталі на будаўніцтве мясцовага малочнага завода. Былі знішчаны і охелі – збудаванні над магіламі найбольш паважаных яўрэяў. У заходняй частцы новых могілак захаваліся да нашых дзён дзве безыменных магілы часоў Другой сусветнай вайны.

Каардынаты: 53.268333, 23.774444.

Падрабязней з яўрэйскай гісторыяй Крынак па-польску можна пазнаёміцца па гэтай спасылцы, а тут па-руску.

Архітэктурныя адзінкі і іншыя цікавыя месцы, якія можна паглядзець па дарозе

Царква Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі (сerkiew Narodzenia Najświętszej Maryi Panny). Вул. Царкоўная, 7 (ul. Cerkiewna, 7). Храм пабудаваны ў 1864 годзе ў эклектычным стылі (прысутнічаюць неараманскія і візантыйскія элементы) і асвячоны 8 верасня 1868 года. У інтэр’еры царквы захаваўся гістарычны іканастас. Храм занесены ў спіс помнікаў 18 лютага 2003 года.

Каардынаты: 53.264278, 23.775972.

Касцёл Cвятой Ганны (kościół katolicki Świętej Anny). Вул. Новая, 1 (ul. Nowa, 1). Мураваны касцёл пабудаваны ў 1907-1912 гадах у стылі вісла-балцкай неаготыкі па праекце архітэктара Стэфана Шылера на месцы драўлянага касцёла. 30 лістапада 1912 года касцёл кансэкраваны адміністратарам Віленскай апостальскай дыяцэзіі Казімірам Мікалаем Міхалкевічам. Да 1928 года храм быў дабудаваны. 15 мая таго ж года будынак асвяціў арцыбіскуп Рамуальд Ялбжыкоўскі. Інтэр’ер касцёла ў стылі барока быў створаны ў XVII-XVIII стагоддзях і часткова паходзіць ад раней існаваўшага тут драўлянага храма.

Каардынаты: 53.259444, 23.765000.

Брама-званіца (dzwonnica bramna). Каля Касцёла Cвятой Ганны на вул. Новая, 1 (ul. Nowa, 1). Перад касцёлам з боку дарогі стаіць брама-званіца XVIII стагоддзя, – гэта самы стары будынак у Крынках.

Каардынаты: 53.2592978, 23.764422.

Старыя каталіцкія могілкі (stary katolicki сmentarz). Каля Касцёла Cвятой Ганны на вул. Новая, 1 (ul. Nowa, 1).

Каардынаты: 53.2590567, 23.764489.

Капліца Святога Антонія Вялікага (kaplica Świętego Antoniego Wielkiego). На праваслаўных могілках. Капліца была пабудавана ў першай палове XVIII стагоддзя. У 1988 годзе яе разабралі, а ў 1989-1992 гадах паўторна рэканструявалі. 4 лістапада 1966 года храм занесены ў спіс помнікаў, а затым яшчэ раз 11 красавіка 1996 года пасля рэканструкцыі.

Каардынаты: 53.271226, 23.779301.

Транспарт

Расклад грамадскага транспарта (аўтобусаў і цягнікоў) да Крынак на неабходныя вам даты глядзіце па гэтай спасылцы .

Харчаванне (кавярні, крамы)

Gospoda pod Modrzewiem

Адрас: 1 Maja, 4, Krynki, Powiat sokólski, Województwo podlaskie.

Тэлефон: +48 50 407-95-13.

Каардынаты: 53.2643652, 23.7728967.

Na Szlaku

Тэлефон: +48 73 448-69-90.

Адрас: Plac Jagielloński, 2, Krynki, Powiat sokólski, Województwo podlaskie.

Каардынаты: 53.264423, 23.7705821.

 Адпачынак (хостэлы, гатэлі і гд)

Абраць найлепшы варыянт адпачынку і забраніраваць гатэль у Крынках і ваколіцах можна па спасылках тут і тут 

Zielony Zakątek

Тэлефон: +48 60 528-54-13.

Адрас: ul. Ostrów Poludniowy, 3, Krynki, Powiat sokólski, Województwo podlaskie.

Каардынаты: 53.2594477, 23.675454.

Спасылка: https://www.facebook.com/profile.php?id=100038068970617

FAZENDA: Przytulne pokoje na krańcu świata

Тэлефон: +48 79 053-64-37.

Адрас: ul. Grodzieńska, 111, Krynki, Powiat sokólski, Województwo podlaskie.

Каардынаты: 53.269872, 23.785544.

Орля

Інфраструктурную іфармацыю па лакацыях маршрута падрыхтавалі: Вікторыя Лапанік, Ксенія Церашкова

Каардынаты месца

Вёска Орля, гміна Орля, Бельскі павет, Падляскае ваяводства, Польшча, 17-106.

Wieś Orla, gmina Orla, Powiat bielski, Wojewodztwo podlaskie, Polska, 17-106.

Шырата – 52.7041651, даўгата – 23.3340941.

Адлегласць да ўсіх іншых кропак нашага маршрута ў кіламетрах

Барысаў – 457 км

Зембін – 458 км

Смілавічы – 401 км

Любча – 261 км

Навагрудак – 236 км

Ізабелін (Падароск) – 131км

Крынкі – 80 км

Беласток – 59 км

Тыкоцін – 85 км

Мясцовыя гіды і краязнаўцы

Па гідаў і краязнаўцаў запытайцеся ў Школьным краязнаўчым музеі Арлянскай зямлі (Адрас: ul. Bielska, 32, Orla, Powiat bielski, Wojewodztwo podlaskie, Polska; Тэлефон: + 48 85 739-20-29).

Музеі ў Орлі

Школьны краязнаўчы музей Арлянскай зямлі (muzeum Regionalne w Zespole Szkół im. Ziemi Orlańskiej)

Ініцыятарам уладкавання кабінета беларускай мовы ў будынку старой школы была настаўніца беларускай мовы Ганна Шыманьская. Калі школу перавялі ў новы – цяперашні будынак, на яго аснове быў створаны музей. Тут можна пабачыць экспанаты, якія паказваюць побыт беларускіх хат на Падляшшы. Больш інфармацыі пра музей і здымкі яго экспазіцыі можна знайсці па спасылцы.

Тэлефон: + 48 85 739-20-29.

Адрас: ul. Bielska, 32, Orla, Powiat bielski, Wojewodztwo podlaskie.

Каардынаты: 52.707986, 23.327011.

Культавыя яўрэйскія будынкі і месцы сілы

Сінагога (synagoga). Вул. Спулдзельчая (Кааператыўная), 2 (ul. Spółdzielczej, 2). Мураваная сінагога пабудавана ў другой чвэрці XVII стагоддзя на месцы ранейшай драўлянай сінагогі. У архітэктуры спалучаюцца стылі рэнесансу і барока. У XIX стагоддзі да яе быў прыбудаваны класічны франтон з фрызам на двух калонах. Над уваходам быў напіс: “Якое гэтае месца страшнае! Тут больш нічога, акрамя Божага Дома”.

Інтэр’ер быў ўпрыгожаны фрэскамі з расліннымі і жывёльнымі матывамі, рэшткі дэкору захаваліся да нашых дзён. У 1878 годзе будынак быў адрамантаваны пасля пажару. Падчас Першай сусветнай вайны сінагога была прыстасавана пад патрэбы ваеннага шпіталя.

У першай палове ХХ стагоддзя ў комплекс сінагогальнага двара ўваходзілі таксама дзве драўляныя сінагогі, дом равіна і міква. Усе яны згарэлі падчас вялікага арлянскага пажару ў 1938 годзе. У Другую сусветную вайну ў 1941 годзе мураваная сінагога была спустошана і пераўтворана ў склад. Пасля вайны два бакавыя жаночыя пакоі былі знесены, а сінагогу працягвалі выкарыстоўваць у гаспадарчых мэтах.

У 1980-я гады быў праведзены рамонт вонкавых фасадаў. З тых часоў сінагога чакае грунтоўнай рэканструкцыі, якая дазволіць рэалізаваць яе культурны і адукацыйны патэнцыял. Уладальнікам сінагогі з 2010 года з’яўляецца Фонд аховы яўрэйскай спадчыны ў Польшчы.

Падрабязней пра гісторыю сінагогі па-польску чытайце тут. Выправіцца ў віртуальны шпацыр і пазнаёміцца з яе інтэр’ерамі можна па гэтай спасылцы.

Каардынаты: 52.7041651, 23.3340941.

Старыя яўрэйскія могілкі (stary cmentarz żydowski). Адрас прыблізны: каля вул. Спулдзельчай (Кааператыўнай), 2 (ul. Spółdzielczej, 2). Старыя яўрэйскія могілкі заснаваны ў XVIII стагоддзі ў цэнтры мястэчка побач з сінагогай. Плошча могілак складала 0,4 га. Апошняе пахаванне адносіцца да пачатку ХІХ стагоддзя. У Другую сусветную вайну некропаль был цалкам знішчаны, а пасля вайны тэрыторыю без мацэў забудавалі. У цяперашні час ад старых могілак не засталося ніякіх слядоў. Гістарычны здымах мацэваў можна паглядзець тут.

Каардынаты: 52.7041651, 23.3340941.

Новыя яўрэйскія могілкі (nowy cmentarz żydowski). На рагу вуліц Польнай і Пасвятнай (na rogu ulic Polnej i Poświętnej). Новыя яўрэйскія могілкі заснаваны ў пачатку ХІХ стагоддзя праз недахоп месца на старым некропалі побач з сінагогай. Яны займалі тэрыторыю са слабым нахілам агульнай плошчай 1,5 га. Могілкі былі разбураны падчас Другой сусветнай вайны. У цяперашні час іх плошча складае 0,7 га.

Да нашых дзён захавалася да 25 каменных надмагілляў, невызначаная колькасць мацэў можа знаходзіцца неглыбока пад зямлёй. У 2019 годзе на некропалі быў усталяваны памятны камень, бачны з дарогі на Шчыты. 23 верасня 2021 года на могілках адбылася памінальная цырымонія. Дадатковую нфармацыю, здымкі могілак і асобных мацэў глядзіце тут.

Каардынаты: 52.7110933, 23.3346121.

Архітэктурныя адзінкі і іншыя цікавыя месцы, якія можна паглядзець па дарозе

Царква Святых Кірыла і Мяфодзія (сerkiew Świętych Cyryla i Metodego). На вул. Міцкевіча (ul. Mickiewicza) на ўскрайку горада. Храм пабудаваны ў 1868-1870 гадах з нагоды тысячагоддзя місіі Кірыла і Мяфодзія ў Маравіі. Знаходзіўся ў цэнтральнай частцы праваслаўных могілак, заснаваных у пачатку ХІХ стагоддзя (паводле іншых звестак у ХVІІІ стагоддзі). У 1879 годзе з’явіўся іканастас, які дагэтуль знаходзіцца ў храме Святога Міхала Арханёла ў Орлі.

Царква Святых Кірыла і Мяфодзія апусцела ў 1915 годзе. Рамонтныя работы ў будынку праводзіліся ў 1930-1970-я гады, калі была зроблена рэканструкцыя інтэр’еру. Храм занесены ў спіс помнікаў 19 кастрычніка 1977 года. Зараз набажэнствы праводзяцца толькі ў асобныя святы і падчас пахаванняў.

Каардынаты: 52.712389, 23.329333.

Праваслаўныя (раней уніяцкія) могілкі (cmentarz prawosławny). Побач з царквой Святых Кірыла і Мяфодзія. Некропаль, закладзены ў пачатку ХІХ стагоддзя, мае плошчу 2,5 га.

Каардынаты: 52.712389, 23.329333.

Царква Святога Міхаіла Арханёла (сerkiew Świętego Michała Archanioła). Вул. Клешчалоўская, 9 (ul. Kleszczelowska, 9). У 1512 годзе тагачасны ўладальнік Орлі Богуш Багавітавіч заснаваў у вёсцы два праваслаўных храма. Адзін з іх быў прысвечаны Іаану Багаслову, а другі Сімяону Слупніку. Царква Святога Сімяона Слупніка згарэла падчас вялікага пажару 1794 года. Праз два гады, у 1796 годзе, быў заснаваны новы драўляны храм у гонар Святога Міхала Арханёла. У 1966 годзе занесены ў спіс помнікаў. У 1979-1981 гадах храм рэстаўравалі метадам анастылозу – разабралі і рэканструявалі на новых падмурках.

Каардынаты: 52.702694, 23.333500.

Транспарт

З Беластоку да Орлі можна даехаць праз Бельск Падляскі, які знаходзіцца ў 12 км ад Орлі. Усе варыянты даезду да Орлі, а таксама расклад руху аўтобусаў і цягнікоў ёсць па гэтай спасылцы.

Таксама можна дабрацца да Орлі з Бельска Падляскага на Bolt, ці скарыстацца паслугамі звычайнага таксі. Трымайце іх тэлефоны: +48 60 062-23-58, +48 51 711-02-55.

Расклад руху грамадскага транспарта ад Беластока да Бельска Падляскага і на адваротны шлах на неабходныя вам даты можна спраўдзіць тут і тут.

Харчаванне (кавярні, крамы)

У Орлі ёсць толькі Зала для банкетаў (Sala Bankietowa) па адрасе вул. Міцкевіча, 6 (ul. Mickiewicza, 6), якую можна замовіць для мерапрыемстваў.

Таму, каб падсілкавацца, завітайце ў прадуктовую краму Arhelan па адрасе вул. Міцкевіча, 2 (ul. Mickiewicza, 2).

Бліжэйшыя кавярні і рэстараны знаходзяцца ў Бельску Падляскім (12 км ад Орлі):

Abrakebabra

Тэлефон: +48 60 485-70-85.

Адрас: ul. Narutowicza, 2, Bielsk Podlaski, Powiat bielski, Wojewodztwo podlaskie.

Каардынаты: 52.7651947, 23.1852998.

Restauracja Podlasianka

Тэлефон: +48 85 730-96-00.

Адрас: ul. Adama Mickiewicza, 37, Bielsk Podlaski, Powiat bielski, Wojewodztwo podlaskie.

Каардынаты: 52.7697849, 23.1895999.

Restauracja Ratuszowa

Тэлефон: +48 50 903-79-62.

Адрас: ul. Plac Ratuszowy 3, Bielsk Podlaski, Powiat bielski, Wojewodztwo podlaskie.

Каардынаты: 52.7708329, 23.1894492.

Bar Anastazja

Тэлефон: +48 85 730-30-11.

Адрас: ul. Jagiellońska, 15, Bielsk Podlaski, Powiat bielski, Wojewodztwo podlaskie.

Каардынаты: 52.7707672, 23.1958162.

Адпачынак (хостэлы, гатэлі і гд)

Мы не знайшлі гатэляў у Орлі, таму прапануем заночыць ў бліжэйшым Бельску-Падляскім. Адегласць паміж імі – каля 12 км. Нумары можна замовіць праз гэты сайт. Іншая опцыя – вярнуцца ў Беласток.

Hotel Unibus

Тэлефон: +48 85 730-03-03.

Адрас: ul. Widowska, 4, Bielsk Podlaski, Powiat bielski, Wojewodztwo podlaskie.

Каардынаты: 52.7746422, 23.1949773.

Filin House

Тэлефон: +48 60 274-69-21.

Адрас: ul. Jana Krzysztofa Kluka, 12, Bielsk Podlaski, Powiat bielski, Wojewodztwo podlaskie.

Каардынаты: 52.7669939, 23.1673092.

Тыкоцін

I am text block. Click edit button to change this text. Lorem ipsum dolor sit amet, consectetur adipiscing elit. Ut elit tellus, luctus nec ullamcorper mattis, pulvinar dapibus leo.

Каардынаты месца

Горад Тыкоцін, Беластоцкі павет Падляскага ваяводства, Польшча, 16-080.

Miasto Tykocin, Powiat białostocki, Województwo podlaskie, Polska, 16-080.

Шырата – 53.2062669, даўгата – 22.7740605.

Адлегласць да ўсіх іншых кропак нашага маршрута ў кіламетрах

Барысаў – 463 км

Зембін  – 465 км

Любча – 268 км

Смілавічы – 402 км

Навагрудак – 243 км

Ізабелін (Падароск) – 145 км

Орля – 85 км

Крынкі – 30 км

Беласток – 31 км

Мясцовыя гіды і краязнаўцы

Па гіда звяртайцеся ў Музей у Тыкоціне (Адрас: ul. Kozia, 2, Tykocin, Powiat białostocki, Województwo podlaskie, Polska; Тэлефон: +48 85 718-16-13).

Музеі

Музей у Тыкоціне: Філіял Падляшскага музея ў Беластоку (Muzeum w Tykocinie: Oddział Muzeum Podlaskiego w Białymstoku)

Музей у Тыкоціне, разам з Музеем гісторыі польскіх яўрэяў POLIN у Варшаве і Музеем у Старой сінагозе ў Кракаве, адносіцца да музеяў з найбольш каштоўнымі калекцыямі і выствамі па іўдаіцы ў Польшчы. Рэзідэнцыяй музея з’яўляецца адрэстаўраваная Вялікая сінагога і перабудаваны Талмудычны дом, размешчаны побач.

У галоўнай зале ў шкляных вітрынах можна пабачыць багатую калекцыю гістарычных рытуальных прадметаў. У тым ліку – падсвечнікі для шабату, ханукальныя лампады, талеркі для седэра, бесамінкі, кубкі для кідуша, мезузы, фрагмент скрутка Торы і іншыя экспанаты, якія паходзяць з розных куткоў Польшчы.

Толькі адзінкавыя прадметы ўжытку, якія ёсць у музеі, належылі тыкоцінскім яўрэям: чатыры суботнія падсвечнікі, паўтара дзясятка ханукальных навершаў, фрагмент ханукальнай лампады і некалькі кніг. У асобнай вітрыне выстаўлены памятныя рэчы, ахвяраваныя Аўрамам Капіцам – адным з нямногіх мясцовых яўрэяў, якія перажылі Другую сусветную вайну.

У былой жаночай галерэі ладзяцца часовыя выставы на яўрэйскую тэматыку. У вежы сінагогі ўладкаваны пакой равіна і памяшканне з накрытым сталом для пасхальнай вячэры. Падрабязней – па спасылцы.

У суседнім Талмудычным доме працуюць пастаянныя экспазіцыі: “Галерэя жывапісу Зыгмунта Буйноўскага”, “Кабінет Глогера” (этнографу і экскурсазнаўцу, аўтару Старапольскай энцыклапедыі, які жыў у суседнім маёнтку Ежава), “Былая аптэка ў мястэчку”.

Гэтая частка музея ахоплівае ўсю гісторыю Тыкоціна ад позняга Сярэднявечча да другой паловы ХХ стагоддзя. Цэнтральнымі элементамі экспазіцыі з’яўляюцца шляхецкі салон, прысвечаны гісторыі роду Браніцкіх герба “Грыф”, а таксама інсталяцыя, якая нагадвае пра першапачатковае прызначэнне будынка – яўрэйскую духоўную школу. Кульмінацыяй экспазіцыі з’яўляецца пакой, прысвечаны гісторыі горада ў гады Другой сусветнай вайны.

Тэлефон: +48 85 718-16-13.

Адрас: ul. Kozia, 2, Tykocin, Powiat białostocki, Województwo podlaskie.

Спасылка: http://muzeum.bialystok.pl/muzeum-w-tykocinie

Каардынаты: 53.2066379, 22.7671271.

Музей Тыкоцінскага замка (Zamek w Tykocinie). Будынак адноўлены ў пачатку XXI стагоддзя на падмурку каралеўскага замка XVI стагоддзя, які быў заснавана каралем польскім і вялікім князем літоўскім Жыгімонтам Аўгустам. Зараз у будынку – музей, рэстарацыя і гасцініца.

На экскурсіі па экспазіцыі, залах і падзямеллі, распавядаюць пра гісторыю Тыкоцінскага замка. Так, у Шкляным пакоі можна пабачыць рэканструяваную кафляную печ, адну з самых вялікіх у былой Рэчы Паспалітай. Турэмная вежа замка – найвышэйшая аглядная кропка ў наваколлі, з яе можна назіраць за жыццём замкавых буслоў.

Тэлефон: +48 85 718-73-72.

Адрас: ul. Puchalskiego, 3, Tykocin, Powiat białostocki, Województwo podlaskie.

Спасылка: https://zamekwtykocinie.pl/zwiedzanie

Каардынаты: 53.2131065, 22.7683072.

Культавыя яўрэйскія будынкі і месцы сілы

Вялікая сінагога (Wielka synagoga), зараз музей. Вул. Козяя, 2 (Kozia, 2). Пабудавана ў 1642 годзе на месцы былой драўлянай сінагогі. У XVII – XVIII стагоддзях сінагога стала буйным яўрэйскім інтэлектуальным асяродкам. А сам Тыкоцін – адным з найважнейшых яўрэйскіх цэнтраў Польшчы: яго абшчына лічылася “другой па значнасці пасля Кракаўскай”. Падрабязней з гісторыяй яўрэйскай абшчыны можна пазнаёміцца па спасылцы.

Сінагога дзейнічала да Другой сусветнай вайны. Пасля масавага забойства яўрэяў у Тыкоціне 25 і 26 жніўня 1941 года немцы пачалі ліквідацыю яўрэйскай маёмасці. Вялікую сінагогу ператварылі ў склад: туды звозілі рэчы з яўрэйскіх дамоў. У пасляваенны час у будынку па-ранейшаму размяшчаліся склады, але ўжо для штучных угнаенняў. У 1965 годзе ў сінагозе здарыўся пажар, які цалкам знішчыў будынак, бібліятэку і архіў яўрэйскай абшчыны. У 1974-1978 гадах быў праведзены капітальны рамонт і кансервацыя сінагогі.

У ходзе кансервацыйных работ, праведзеных у 1970-я гады, быў рэканструяваны інтэр’ер сінагогі, у тым ліку біма, алтарная гардэробная і жаночыя пакоі. Захаваўся дэкор сцен і часткі бімы ў выглядзе паліхромных дошак з тэкстамі малітваў на іўрыце і арамейскай мовах у багата дэкараваных бардзюрах. Самы стары надпіс з фрагментам Псалма Давіда датуецца 1662 годам і знаходзіцца над аркай бімы з вонкавага боку з поўначы. З 1977 года ў ёй знаходзіцца музей.

Гайд па сінагозе на англійскай мове можна знайсці тут, па-польску тут.

За музеем дагэтуль захаваліся старыя яўрэйскія дамы на вуліцах Козяя (Kozia), Качоўская (Kaczowska) і Пілсудскага (Pilsudskiego).

Каардынаты: 53.2066379, 22.7671271.

Малая сінагога (Mała synagoga), таксама вядомая як Талмудычны дом (zwana również Domem Talmudycznym), зараз музей. Вул. Козяя, 2 (Kozia, 2). Каля плошчы Малы рынак і Вялікай сінагогі. Сінагога была пабудавана ў 1772-1798 гадах. Побач з малітоўнай залай размяшчаліся таксама памяшканні для талмуда і кагальнай школы. Падчас Другой сусветнай вайны немцы цалкам спустошылі сінагогу. Пасля заканчэння вайны будынак сінагогі доўгія гады знаходзіўся ў поўным разбурэнні. З 1977 года ўваходзіць у музейны комплекс разам з Вялікай сінагогай.

Каардынаты: 53.2066379, 22.7671271.

Яўрэйскія могілкі (cmentarz żydowski). Па дарозе з Тыкоціна ў Кермусы ў некалькіх сотняў метраў ад сінагогі на захад у квартале паміж вул. Халендры (Holendry) і 27 траўня (27 Maja). Гэта адны з самых старых яўрэйскіх могілак у Польшчы і найстарэйшы з захаваўшыхся яўрэйскіх некропаляў на Падляшшы. Могілкі існуюць з XVI стагоддзя, калі ў 1522 годзе паводле прывілея канцлера Вялікага Княства Літоўскага Альбрэхта Гаштольда ў Тыкоціне была заснавана яўрэйская абшчына.

Акрамя тыкоцінскіх яўрэяў, да сярэдзіны XVIII стагоддзя тут хавалі і яўрэяў з Беластока. Старыя яўрэйскія могілкі былі спустошаны ў Другую сусветную вайну. Па распараджэнні нямецкіх акупацыйных улад могілкавая сцяна была знесена, а мацэвы выкарыстоўваліся для будаўніцтва дарог. На могілках у вайну праводзілі расстрэлы яўрэяў і палякаў.

Да нашых дзён захавалася каля сотні надмагілляў, большасць з іх даносіцца да ХІХ стагоддзя. Найбольш старая з ацалеўшых мацэў датавана XVIII стагоддзем. З паўночнага і ўсходняга бакоў засталіся рэшткі даваеннай бетонная сцяны. Дзясятак здабытых мацэў, некаторыя з якіх былі перароблены ў тачыльныя кругі, захоўваюцца на складзе мясцовага музея.

29 снежня 1989 года могілкі занесены ў спіс нерухомых помнікаў. Цяперашнім уладальнікам участка з’яўляецца “Фонд захавання яўрэйскай спадчыны ў Варшаве”. У 2015 годзе, дзякуючы гранту яўрэйскай абшчыны Варшавы, “Фонд дакументацыі яўрэйскіх могілак” правёў даследаванне 66 надмагілляў. База дадзеных з апісаннем мацэў і іх здымкамі дасяжная па спасылцы.

Гісторыю гэтых яўрэйскіх могілак на польскай мове, іх план 1912 года і сучасныя здымкі асобных мацэў можна знайсці па спасылцы, а тут можна пазнаёміцца з вытрымкамі з успамінаў розных часоў па-польску.

Каардынаты: 53.2046576, 22.757076.

Мемарыял на месцы забойства тыкоцінскіх яўрэяў (miejsce wymordowania Żydów z Tykocina). У лесе каля вёскі Лапухова (Łopuchowo), недалёка ад Тыкоціна. Да нямецкай акупацыі яўрэйская абшчына Тыкоціна налічвала каля 2 500 чалавек. 25-26 жніўня 1941 года Зондэркаманда СС з Беластока вывезла ў Лапухоўскі лес (прыкладна за 6 км) і знішчыла амаль усё яўрэйскае насельніцтва горада.

На месцы масавых забойстваў устаноўлены чатыры помнікі. Першы, – польскі помнік камуністычных часоў, не ўзгадвае яўрэяў. Яшчэ два пастаўлены амерыканскімі яўрэямі. Чацвёрты быў узведзены намаганнямі мясцовага жыхара Аўрама Капіцы, які цудам выратаваўся ў тыя страшныя часы. На гэтым помніку ёсць зорка Давіда і надпісы на іўрыце.

Успаміны пра трагедыю тыкоцінскіх яўрэўяў можна пачытаць на польскай мове па спасылцы.

Каардынаты: 53.1783522, 22.6951643.

Архітэктурныя адзінкі і іншыя цікавыя месцы, якія можна паглядзець па дарозе

Рынкавая плошча (rynek). Плошча Стары рынак (plac Stary rynek). Рынкавая пошча існавала з моманту заснавання Тыкоціна, а цяперашні выгляд набыла ў XVIII стагоддзі. Цэнтр плошчы ўпрыгожвае двухметровая статуя гетмана Стэфана Чарнецкага (1763 год), якая з’яўляецца адным з найстарэйшых помнікаў свецкай асобе ў Польшчы. Плошчу атачаюць гістарычныя драўляныя будынкі і касцёл Святой Святой Тройцы.

Каардынаты: 53.2073098, 22.77193.

Касцёл Святой Тройцы (kościół Świętej Trójcy). Вул. 11 Лістапада, 2 (ul. 11 Listopada, 2). Фарны касцёл найсвяцейшай Тройцы ў Тыкоціне і кляштар місіянераў заснаваны гетманам Янам Клеменсам Браніцкім. Касцёл узводзілі ў два этапы: будаўніцтва пачалося ў 1742 годзе, а вежы былі пабудаваны ў канцы 1748 года. Касцёл у стылі позняга барока замыкае ўсходнюю сцяну Вялікага рынка ў Тыкоціне.

Трохнефавы інтэр’ер касцёла ўпрыгожаны насценнымі паліхроміямі 1749 года, выкананымі Себасцьянам Экштэйнам. Галоўны алтар у стылі барока-ракако з’явіўся каля 1750 года і ўпрыгожаны пазалотай і багатым аздабленнем. Над ганкам – хоры-балкон з арганамі ў стылі ракако, якія былі пабудаваны каля 1760 года. У касцёле захоўваецца келіх, якім карыстаўся папа Ян Павел ІІ на імшы падчас сваёй пілігрымкі ў Ломжу ў 1991 годзе.

Навіны парафіі і расклад службаў глядзіце па спасылцы.

Каардынаты: 53.207617, 22.774003.

Каталіцкія могілкі парафіі Найсвяцейшай Тройцы (cmentarz parafii Trójcy Przenajświętszej). Знаходзяцца на ўсходнім выездзе з горада паміж вуліцамі Цмертарнай (ul. Cmentarna) і 11 Лістапада (ul. 11 Listopada). Некропаль заснаваны пробашчам Тыкоцінскага місіянерскага дома ксяндзом Анджэем Цыканоўскім у пачатку 1795 года на зямлі, ахвяраванай Брацтвам Святога Ружанца. Першыя пахаванні адбыліся 12 лютага 1795 года. На гэтых могілках пахаваны, у тым ліку, пробашчы і святары з Кангрэгацыі місіянераў і ордэна бернардзінцаў, якія мусілі пакінуць Тыкоцін пасля паўстання 1863 года. На некропалі захавалася капліца сям’і Глогераў.

Каардынаты: 53.2049114, 22.7902944.

Комплекс кляштара бернардзінцаў (zespół klasztorny bernardynów). Вул. Кляшторна, 4 (ul. Klasztorna, 4). Кляштар бернардзінцаў у Тыкоціне, асвечаны ў гонар Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі, быў заснаваны ў 1479 годзе Марцінам Гаштольдам, ваяводам кіеўскім, а затым трокскім. У XVIII стагоддзі воды ракі Нараў пашкодзілі пабудовы кляштара і прымусілі перанесці яго на новае месца.

Новы кляштар быў заснаваны ў 1771 годзе гетманам Янам Клеменсам Браніцкім у паўднёвай частцы Тыкоціна (цяпер вул. Кляшторная). Будынкі былі ўзведзены на месцы сядзібы Жыгімонта Аўгуста з выкарыстаннем некаторых яе элементаў. Задумвалі пабудаваць і касцёл, аднак гэты план не быў рэалізаваны. На яго месцы, у цэнтры двара, у 1861 годзе на з’явілася статуя ў гонар Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі.

Толькі ў 1791 годзе ва ўсходнім крыле познебарочнага кляштара была асвечана капліца, а ў 1837 годзе на яе месцы ўзведзены невялікі касцёл. У 1853 годзе пабудавана мураваная двухпавярховая класічная брама-званіца. У 1864 годзе кляштар бернардзінцаў, які на той час налічваў 13 айцоў і братоў, быў ліквідаваны царскім указам і перайшоў у прыватную ўласнасць.

Зараз будынак належыць біскупскай курыі ў Ломжы. У 1970-я гады тут быў створаны Дом састарэлых для святароў з Ломжынскай дыяцэзіі, а ў 1998 годзе – Дом сацыяльнай апекі, прызначаны для псіхічна хворых жанчын. Дададтковая інфармацыя на польскай мове і здымкі па спасылцы .

Каардынаты: 53.203611, 22.770833.

Дом ветэранаў (zakład dla inwalidów wojennych). Вул. Пашвентна, 1 (Poświętna, 1). Гэта самы стары мураваны будынк у Тыкоціне і найстарэйшы ў Польшчы дзяржаўны дом састарэлых. Дом ветэранаў пабудаваны ў 1633-1636 гадах па фундацыі тыкоцінскага старасты Крыштафа Весялоўскага. Унутры – жылыя пакоі, гаспадарчыя памяшканні і капліца. На працягу доўгіх часоў будынак быў апошнім прытулкам для старых жаўнераў Рэчы Паспалітай, якія праз службу не мелі ўласнага дома. Цяпер у будынку – рэстаран і гасцініца (кантакты ёсць у адпаведных раздзелак даведніка).

Тыкоцінскі замак (zamek w Tykocinie). Вул. Пухальскага, 3 (ul. Puchalskiego, 3). Замак знаходзіцца ўжо за горадам – на паўночным беразе ракі Нараў. Замак у Тыкоціне вядомы з XV стагоддзя, быў пашыраны ў 1550-1582 гадах у стылі рэнесансу і перабудаваны ў 1611-1632 гадах у бастыённую крэпасць, адну з самых магутных у Рэчы Паспалітай.

У замку знаходзіліся галоўны арсенал Рэчы Паспалітай, прывезеная з Вільні бібліятэка і скарбніца. Чатыры земляныя бастыёны з унутранымі драўлянымі ўмацавальнымі канструкцыямі, злучаныя курцінамі, займалі плошчу больш за 6 га. У 1657 годзе замак быў часткова ўзарваны шведскім гарнізонам (гэтыя падзеі Генрык Сянкевіч апісаў у рамане “Патоп”). У 1705 годзе кароль Аўгуст ІІ Моцны заснаваў у замку ордэн Белага Арла – вышэйшую ўзнагароду Рэчы Паспалітай.

Існуючы зараз замак – рэканструкцыя пачатку XXI стагоддзя на падмурку каралеўскага замка XVI стагоддзя. Падчас археалагічнага вывучэння пад падмуркам замка выяўлены  і ранейшыя сляды абарончай крэпасці XIV стагоддзя.  Зараз у будынку – музей, рэстарацыя і гасцініца. Уладальнікам замка з’яўляецца прадпрымальнік з Беластока.

Каардынаты: 53.2131065, 22.7683072.

Драўляная сядзіба (dworek drewniany). Плошча Чарнецкага, 10 (plac Czarnieckiego, 10). Помнік драўлянага дойлідства быў узведзены ў 1885 годзе. Дом знаходзяцца пад апекай фонда “Цэнтр даследаванняў гісторыі і культуры мястэчак”.

Каардынаты: 53.2079014, 22.7714986.

Транспарт

Паглядзець расклад грамадскага транспарта з Беластока ў Тыкоцін і адваротны шлях, а таксама набыць квіткі на неабходныя дні можна на гэтым сайте.

Харчаванне (кавярні, крамы)

Тыкоцін – папулярнае турыстычнае месца, таму тут шмат кавярняў і рэстарацый на любы густ:

Tejsza

Раім завітаць у рэстаран Tejsza пры былой сінагозе, дзе гатуюць яўрэйскія і польскія стравы.

Адрас: ul. Kozia, 2, Tykocin, Województwo podlaskie, Powiat białostocki.

Тэлефон: +48 85 718-77-50.

Каардынаты: 53.2067255, 22.7650939.

Zamkowa

Адрас: ul. Puchalskiego, 3, Tykocin, Województwo podlaskie, Powiat białostocki.

Тэлефон: +48 85 718-73-72.

Спасылка: https://zamekwtykocinie.pl/restauracja

Каардынаты: 53.2131065,22.7683072.

Alumnat

Адрас: ul. Poswietna, 1, Podlaskie, Tykocin, Województwo podlaskie, Powiat białostocki.

Тэлефон: +48 85 718-16-49.

Спасылка: http://alumnat.eu

Каардынаты: 53.2079526, 22.7718129.

Opowiesci Z Narwi

Тэлефон: +48 66 019-12-51.

Адрас: pl. Stefana Czarnieckiego, 9, Tykocin, Województwo podlaskie, Powiat białostocki.

Спасылка: https://www.facebook.com/profile.php?id=100063787410327

Каардынаты: 53.2068008, 22.7714858.

Karczma Rzym

Тэлефон: +48 85 718-74-44.

Адрас: ul. Kiermusy, 12, Tykocin, Województwo podlaskie, Powiat białostocki.

Спасылка: http://kiermusy.com.pl

Кардынаты: 53.204108, 22.710281.

Restaurant Villa Regent

Тэлефон: +48 85 718-74-76.

Адрас: ul. Sokolowska, 3, Tykocin, Województwo podlaskie, Powiat białostocki.

Спасылка: https://villaregent.eu/restauracja

Каардынаты: 53.2070414, 22.7658395.

Zlota Kawiarenka

Тэлефон: +48 79 344-44-78.

Адрас: ul. Zlota, 11, Tykocin, Województwo podlaskie, Powiat białostocki.

Спасылкі: https://www.facebook.com/zlotakawiarenka

Каардынаты: 53.207351, 22.7674648.

Адпачынак (хостэлы, гатэлі і гд)

Przystanek Tykocin

Тэлефон: +48 51 377-57-50.

Адрас: ul. Choroszczanska 25, Tykocin, Województwo podlaskie, Powiat białostocki.

Спасылка: https://przystanektykocin.pl

Каардынаты: 53.205792, 22.773649.

Kiermusy Dworek nad Lakami

Тэлефон: +48 50 160-75-66.

Адрас: ul. Kiermusy, 12, Tykocin, Województwo podlaskie, Powiat białostocki.

Каардынаты: 53.2041133, 22.7082207.

Alumnat Restauracja i Noclegi

Телефон: +48 60 094-13-51.

Адрас: ul. Poswietna 1, Podlaskie, Tykocin, Województwo podlaskie, Powiat białostocki.

Спасылкі: http://alumnat.eu

Каардынаты: 53.2079526, 22.7718129.

Беласток

Каардыната месца

Горад Беласток, Беластоцкі павет, Падляскае ваяводства, Польшча, 15-062.

Miasto Białystok, Powiat białostocki, Wojewodztwo podlaskie, Polska, 15-062.

Шырата – 53.135278, даўгата – 23.145556.

Кропка на гугал мапе

Адлегласць да ўсіх іншых кропак нашага маршрута ў кіламетрах

Барысаў – 434 км

Зембін – 435 км

Смілавічы – 372 км

Любча – 237 км

Навагрудак – 213 км

Ізабелін (Падароск) – 114 км

Крынкі – 47 км

Орля – 59 км

Тыкоцін – 31 км

Мясцовыя гіды і краязнаўцы

Музеі

Музей памяці Сібіры (Muzeum Pamięci Sybiru)

Музей памяці Сібіры размешчаны ў адным з даваенных вайсковых складоў, у непасрэднай блізкасці ад чыгуначнай веткі былога Палескага вакзала. У 1940-1941 і ў 1944 гадах менавіта тут савецкія вайскоўцы грузілі ў вагоны жыхароў Беласточчыны, каб дэпартаваць іх у Сібір. Адсюль у 1943 годзе немцы вывезлі ў канцлагер у Трэблінцы яўрэяў з Беластоцкага гета.

Арыгінальны рускі таварны вагон, які з’яўляецца сімвалам тых трагічных падзей, сёння стаіць унутры будынка музея на пуцях, якія цягнуцца ўздоўж старога дэпо. Ён выконвае ролю брамы, праз якую наведвальнікі ўваходзяць на выставу. У будынку былога склада, узведзенага з бетону і чырвонай цэглы, размешчана асноўная экспазіцыя музея.

Музей з’яўляецца адзінай установай у Польшчы і, магчыма, у свеце, цалкам прысвечаным людзям, якія з канца XVIII да сярэдзіны ХХ стагоддзя былі адпраўлены ўглыб Расіі і дэпартаваны ў Савецкі Саюз. Музей таксама распавядае гісторыі тых палякаў, хто да 1917 года актыўна ўдзельнічаў у засваенні вялізных тэрыторый Сібіры.

Падрабязней даведацца пра пастаянную экспазіцыю (па-польску), а таксама паглядзець здымкі можна па спасылцы. Для пераходу на Youtube-канал праекта, дзе змяшчаюцца ўспаміны, лекцыі, гсітарычныя матэрыялы, скарыстайцеся гэтай спасылкай. На відэаэкскурсію па музею разам з беларускім гісторыкам Ігарам Мельнікавым можна выправіцца тут.

Тэлефон: +48 85 672-36-01.

Адрас: ul. Węglowa 1, Białystok, Powiat białostocki, Wojewodztwo podlaskie.

Сайт: https://sybir.bialystok.pl

Каардынаты: 53.1435228, 23.1732519.

Беластоцкі асяродак культуры / Цэнтр імя Людвіка Заменгофа (Białostocki Ośrodek Kultury / Centrum im. Ludwika Zamenhofa)

Цэнтр імя Людвіга Заменгофа, ураджэнца Беластока і стваральніка эсперанта, найбольш папулярнай са сканструяваных міжнародных моў, створаны з нагоды правядзення Сусветнага кангрэса эсперантыстаў у 2009 годзе. Цэнтр Заменгофа прапануе наведвальнікам пастаянную экспазіцыю “Беласток маладога Заменгофа” і шматлікія часовыя выставы, канцэрты, кінапаказы і тэатральныя пастаноўкі.

З 12 мая 2010 года ў будынка цэнтра імя Людвіга Заменгофа працуе Эсперанта-біябліятэка, філіял Падляскай бібліятэкі імя Лукаша Гарніцкага ў Беластоку. Гэта першая ў Польшчы публічная бібліятэка са зборамі на мове эсперанта ці прысвечанымі эсперанта. Центр мае мультымедыйны архіў вуснай гісторыі горада і раёна Mediateka CLZ. У калекцыю ўвайшлі ўспаміны “сведкаў гісторыі” –  жыхароў Беласточчыны і Падляшша, якія тычацца перыяду з канца ХІХ стагоддзя да нашых дзён, а таксама фотаздымкі і дакументы.

Тэлефон: +48 85 676-73-67.

Адрас: ul. Warszawska 19, Białystok, Powiat białostocki, Wojewodztwo podlaskie.

Спасылка: https://www.centrumzamenhofa.pl

Каардынаты: 53.1336941, 23.1675702.

Падляскі музей ў Беластоку / Галоўны корпус (Muzeum Podlaskie w Białymstoku / Siedziba główna)

У Падляскім музеі шмат філіялаў, а яго Галоўны корпус знаходзіцца ў будынку ратушы. Пастаянная экспазіцыя налічвае больш за 120 работ найвыдатнейшых польскіх і замежных мастакоў, якія дзейнічалі на працягу апошніх 250 гадоў. Экспазіцыя – своеасаблівы агляд гісторыі жывапісу, ілюстраваны працамі такіх мастакоў, як Марчэла Бачарэлі, Ян Хрціцэль Лампі, Юзэф Грасі, Міхал Багорыя Скотніцкі і Пётр Міхалоўскі.

Важную групу складаюць карціны мастакоў, звязаных з дваром Яна Клеменса Браніцкага. Упрыгожаннем галерэі з’яўляюцца карціны польскіх жывапісцаў, якія атрымалі адукацыю ў Мюнхенскай акадэміі. Сапраўдны шэдэўр у гэтай групе – “Ад’езд у карэце” Альфрэда Веруша-Кавальскага. Шматграннасць жывапісных накірункаў першых дзесяцігоддзяў ХХ стагоддзя прадстаўлена палотнамі вучняў пейзажнай школы Яна Станіслаўскага, віленскіх мастакоў і Станіслава Ігнацыя Віткевіча.

Тэлефон: +48 85 740-77-31.

Адрас: Ratusz, ul. Rynek Kościuszki, 10, Białystok, Powiat białostocki, Wojewodztwo podlaskie.

Спасылка: http://muzeum.bialystok.pl

Каардынаты: 53.1323369, 23.1563188.

Гістарычны музей / Філіял Падляскага музея ў Беластоку (Muzeum Historyczne / Oddział Muzeum Podlaskiego w Białymstoku)

Музей знаходзіцца ў будынку пачатку ХХ стагоддзя ў стылі мадэрн – былым Цытронскім палацы. Тут сабраны багатыя архіўныя і іканапісныя зборы, якія распавядаюць пра мінулае Беласточчыны і Падляшша. Ёсць таксама нумізматычны кабінет з калекцыяй манет, медалёў і каштоўных папер.

Музей валодае адзінай у краіне калекцыяй памятных рэчаў, звязаных з рассяленнем татараў у польска-літоўска-беларускім памежжы. У пастаяннай экспазіцыі ёсць макет Беластока ў стылі барока, які прадстаўляе гарадскую планіроўку горада ў XVIII стагоддзі. Падрабязней пра пастаянныя выставы на польскай мове можна пачытаць тут, пра часовыя тут.

Тэлефон: + 48 85 748-21-19.

Адрас: ul. Warszawska, 37, Białystok, Powiat białostocki, Wojewodztwo podlaskie.

Спасылка: http://muzeum.bialystok.pl/muzeum-historyczne/wydarzenia

Каардынаты: 53.1320751, 23.170153.

Музей скульптуры Альфонса Карнага / Філіял Падляскага музея ў Беластоку (Muzeum Rzeźby Alfonsa Karnego / Oddział Muzeum Podlaskiego w Białymstoku)

Біяграфічны музей Альфонса Карнага размешчаны ў гістарычнай драўлянай віле генерала фон Дрызена ў Беластоку. У ім сабраны работы выбітнага польскага скульптара, а таксама праводзяцца выставы сучаснага мастацтва ў галіне жывапісу, скульптуры, графікі, фатаграфіі, а таксама адукацыйныя мерапрыемсты і праекты з асаблівым акцэнтам на патрэбы людзей з парушэннямі зроку і слыху і з інтэлектуальнай недастатковасцю.

Мастаку нарадзіўся ў 1901 годзе ў Беластоку, але працаваў у Варшаве, таму лічыцца адным з найярчэйшых прадстаўнікоў “Варшаўскай школы скульптуры”. У спадчыне Карнага пераважаюць рэалістычныя вобразы знакамітых асоб. Калекцыя налічвае некалькі дзясяткаў партрэтаў. Пастаянныя экспазіцыі: “Партрэты вялікіх палякаў”, “Майстэрня скульптара”, “Гісторыя творчага жыцця”, “Старажытнае і сучаснае мастацтва з калекцыі мастака”.

Тэлефон: +48 85 732-73-92.

Адрас: ul. Świętojańska, 17, Białystok, Powiat białostocki, Wojewodztwo podlaskie.

Спасылка: http://muzeum.bialystok.pl/muzeum-rzezby-alfonsa-karnego

Каардынаты: 53.1247657, 23.164325.

Музей гісторыі медыцыны і фармацэўтыкі (Muzeum Historii Medycyny i Farmacji)

Музей створаны пры Медыцынскім ўніверсітэце Беластока. У гістарычных інтэр’ерах былога палаца Браніцкіх можна спазнаць сакрэты медыцыны, працэс фарміравання лекавых традыцый на працягу стагоддзяў, адчуць пах і атмасферу аптэкі мяжы ХІХ-ХХ стагоддзяў. Кароткую відэаэкскурсію па-польску можна паглядзець па спасылцы.

Тэлефон: + 48 85 748 -54-67, + 48 85 748-54-05.

Адрас: Uniwersytet Medyczny w Białymstoku, ul. Jana Kilińskiego, 1, Białystok.

Спасылка: https://www.umb.edu.pl/en/muzeum_historii_medycyny_i_farmacji

Каардынаты: 53.1305664, 23.1629884.

Культавыя яўрэйскія будынкі і месцы сілы

Пяскоўская сінагога (synagoga Piaskower). Сінагога ў раёне Пяскі ўзведзена ў 1891-93 гадах на месцы старой драўлянай сінагогі 1820 года, якая была разабрана да 1890 года. Новая сінагога была пабудавана ў 1893. У будынку дзейнічала і рэлігійная школа “Талмуд Тора”.

Падчас Другой сусветнай вайны немцы спустошылі сінагогу. Пасля заканчэння вайны ў сінагозе размяшчаўся цэнтр яўрэйскай абшчыны, а потым з 1948 годзе – Грамадска-культурнае таварыства яўрэяў Польшчы. Будынак быў закінуты ў 1968 годзе. Пасля рэканструкцыі ў ім размясціліся аддзел аховы працы і грамадскі цэнтр.

Пасля пажару ў 1989 годзе кампанія Wersal Podlaski адрамантавала яго пад офісы. Зараз былая сінагога з’яўляецца сядзібай Беластоцкага таварыства эсперантыстаў і Цэнтрам імя Людвіка Заменгофа. Падрабязней па-польску чытайце тут, па-англійску тут.

Сінагога Бейт Шмуэль (synagoga Beit Szmuel). Вул. Браніцкага, 3 (ul. Branickiego, 3). Знаходзілася на вуліцы Браніцкага, 3 (ul. Branickiego, 3). Сінагога была пабудавана ў 1902 годзе з цэглы ў  маўрытанскім стылі. Названа ў гонар равіна з Беластока, вядомага сіянісцкага дзеяча Самуіла Лейбавіча Магілевера.

Падчас Другой сусветнай вайны нацысты спалілі сінагогу, але сам будынак захаваўся. Пасля вайны быў перабудаваны пад кінатэатр і спартыўную залу. Пазней у ім знаходзіўся навучальны цэнтр беластоцкай паліцыі. У цяперашні час у ім знаходзіцца штаб-кватэра спартыўнага клуба “Гетман”.

Пасля ўсіх рэканструкцый будынак страціў першапачатковы выгляд. З боку двара прыбралі шэсць арыгінальных паўкруглых вокнаў у апсідзе, дзе раней размяшчаўся Сінагогальны каўчэг. На адной са сцен размешчана мемарыяльная дошка на польскай і іўрыце, якая абвяшчае: “Тут была Іудзейская сінагога імя вялікага равіна Шмуэля Магілевера”. Больш інфармацыі па па-польску па спасылцы, па-англійску тут.

Былая старая пяскоўская сінагога (stara synagoga Piaskower). Старая пяскоўская сінагога знаходзілася на сённяшняй вуліцы Пекнай (przy dzisiejszej ulicy Pięknej). Сінагога была пабудавана ў 1820 годзе. У 1890 годзе была знесена, а ў 1893 годзе на яе месцы была ўзведзена новая мураваная сінагога.

Сінагога Цытронаў (synagoga Cytronów). Знаходзілася на вуліцы Варыньскага, 24А (ul. Waryńskiego, 24А). Пабудавана ў 1936-1939 гадах па ініцыятыве і на сродкі фабрыканта Шмуэля Цытрона (Szmuel Cytron). Цагляны будынак у стылі мадэрнізм меў багатае ўпрыгажэнне: кесонная столь з экзатычных гатункаў дрэва, мноства карцін на біблейскія тэмы, карціны з жывёламі і раслінамі. У малельнай зале быў арыгінальны кандэлябр на 150 свечак.

Сінагога была ўрачыста адкрыта ў прысутнасці гарадскіх улад і губернатара Беластоцкага ваяводства незадоўга да пачатку Другой сусветнай вайны. Падчас нацысцкай акупацыі сінагога апынулася на тэрыторыі гета і была часткова разбурана. Пасля вайны да 60-х гадоў была галоўнай сінагогай у Беластоку.

У 1979 годзе абрынулася драўляная столь былой галоўнай малельнай залы з рэшткамі паліхрома. У 90-я гады ХХ стагоддзя пад падлогай былі знойдзены мапы і фрагменты богаслужэбных кніг, якія былі перададзены ў гістарычны музей. З 1993 года ў будынку адкрыта мастацкая галерэя Слендзінскіх (Galeria im. Sleńdzińskich). Больш інфармацыі пра былую сінагогу па-польску – па спасылцы, па-англійску – тут.

Былая сінагога Нер Тамід Бэт Мідраш” (“Вечны агонь свечак”) (synagoga Nomer Tamid). Знаходзілася на вуліцы Сураскай (ul. Suraska). Першая сінагога была пабудавана ў Беластоку ў першай чвэрці XVII стагоддзя. Як сведчаць гістарычныя крыніцы, каля 1700 года беластоцкі пробашч аддаў у арэнду яўрэям участак зямлі будаўніцтва сінагогі. Дакладная дата пабудовы невядомая. Мяркуецца, што будынак быў узведзены ў 1711, 1715 або ў 1718 гадах. Да нашых дзён будынк не захаваўся. Фотаздымак сіногі і яе гісторыя на польскай мове – па спасылцы, па-англійску – тут.

Былая старая сінагога (synagoga stara). Знаходзілася на вуліцы Божніцкай, пазней – Сураскай (ul. Suraska, 1). Знесена ў пачатку ХХ стагоддзя. Сінагога была пабудавана ў 1764 годзе па ўзоры старой тыкоцінскай сінагогі. Сінагогу часткова фундавала жонка гетмана Браніцкага. З-за кепскага стану будынак быў разабраны ў 1906-1908 гадах. На яго месцы ў 1913 годзе была ўзведзена Вялікая сінагога.

Каардынаты: 53.130556, 23.157222.

https://pl.wikipedia.org/wiki/Synagoga_Stara_w_Bia%C5%82ymstoku

Былая Вялікая сінагога (Wielka synagoga). Вул. Сураская, 1 (ul. Suraska, 1). Пабудавана ў 1909-1913 гадах, па праекце Самуэля (Шлома) Якава Рабіновіча на месцы старой сінагогі. Сродкі на будаўніцтва былі сабраны ад продажу кашэрнага мяса, а таксама праз прыватныя ахвяраванні.

У перыяд паміж Першай і Другой сусветнай войнамі, у дні польскіх нацыянальных святаў, у службах бралі ўдзел і гарадскія ўлады: мэр і губернатар ваяводства. Апошні афіцыйны равін Беластока, Доктар Гедалі Розенман, загадаў у канцы службы, пасля выканання габрэйскага гімна Ха-Тыква (зараз афіцыйны гімн дзяржавы Ізраіль), спяваць нацыянальны польскі гімн “Яшчэ Польшча не загінула” (Jeszcze Polska nie zginela).

Была спалена ў гады Другой сусветнай вайны. Раніцай 27 чэрвеня 1941 года 309 батальён нямецкай паліцыі парадку, атачыўшы гарадскую плошчу ля Вялікай Сінагогі, прымусіў жыхароў выйсці са сваіх дамоў. Некаторых адразу расстралялі ля сцяны сінагогі. Каля 2000 чалавек замкнулі ў сінагозе і падпалілі яе. Пасля немцы закідалі гранатамі дамы ля сінагогі. Пажар захапіў увесь квартал. У той дзень загінула каля 3000 яўрэяў.

У жніўні 1995 годзе на месцы знішчанай сінагогі быў адкрыты помнік. Ён мае форму разбуранага купала з памятнай дошкай з надпісам: “Наша святая, цудоўная святыня стала ахвярай агню 27 чэрвеня 1941 года. Там нямецкія забойцы спалілі жывымі 2000 яўрэяў”. Па спасылцы здымкі сінагогі і яе гісторыя па-польску – тут , па-англійску – тут.

Каардынаты: 53.130556, 23.157222.

Былая Харальная сінагога, вядомая таксама як сінагога Заблудоўскіх  (synagoga Chorszul, zwana Zabłudowskich). Знаходзілася на вуліцы Бялоўны (ul. Białówny). Харальная сінагога (на ідышы “Хоршул”) ўзведзена ў 1834 годзе па ініцыятыве Марэка Заменгофа, бацькі стваральніка эсперанта Людвіка. Сям’я Заблудоўскіх была буйным спонсарам гэтага двухпавярховага мураванага будынка.

Назва “Хоршул” адносіцца да хору, уведзенага ў раскошна аздобленым інтэр’еры сінагогі ў канцы 1850-х гадоў. Знешне будынак быў сціплы, з характэрнымі паўцыркульнымі вокнамі малітоўных залаў. У міжваенны перыяд сінагога займала другое месца па памеры і значнасці сярод сінагог Беластока. Харальная сінагога была спалена ў 1943 годзе падчас ліквідацыі гета. Інфармацыя па-польску – тут, па-англійску – тут.

Каардынаты: 53.133467, 23.157519.

Былая палкавая сінагога (synagoga Pułkowa). Існавала на вуліцы Надрэчнай (ul. Nadrzeczna). Сінагога знаходзілася на вуліцы Надрэчнай фасадам да вуліцы Мікалаеўскай (цяпер вул. Сянкевіча). Трохпавярховы мураваны будынак з класічным фасадам быў узведзены ў 1861 годзе. Агульнаўжывальная назва “палкавая сінагога” адносіцца да выступлення палкавога аркестра на адкрыцці сінагогі. Выкарыстоўвалася і іншая агульнапрынятая назва – “Севастопальскае месца” (“Sewastopol Szpot”). Сінагогу затапіла рака Белая (Biała), якая працякала па вуліцы Надрэчнай, адсюль асацыяцыя з Севастопальскай крэпасцю.

Сінагога была трэцяй па значнасці габрэйскай славутасцю ў горадзе. У міжваенны перыяд гэта была любімая сінагога польскіх жаўнераў яўрэйскага паходжання. Немцы ўзарвалі будынак у 1941 годзе разам з савецкімі салдатамі, якія забарыкадаваліся ўнутры. Звесткі пра сінагогу па польску – па спасылцы, па-англійску – тут.

Яўрэйскія могілкі (cmentarz żydowski). Вул. Усходняя (ul. Wschodnia). Могілкі былі заснаваны прыкладна ў 1890 годзе, пасля закрыцця старых могілак на вуліцы Каліноўскага. Знаходзяцца на тэрыторыі былой вёскі Багноўка (цяпер вул. Усходняя), у паўночнай частцы горада, побач з каталіцкімі і праваслаўнымі могілкамі. Гэта адзіныя захаваўшыяся яўрэйскія могілкі ў Беластоку, і ў той жа час, адны з самых вялікіх яўрэйскіх могілак у Польшчы (каля 12,5 гектараў). Апошняе пахаванне тут адбылося ў 1969 годзе.

На цаглянай сцяне могілак захавалася каля 6 тысяч мацэў з надпісамі на іўрыце, польскай, ідыш, нямецкай і рускай мовах. У частцы могілак, размешчанай ля галоўнага ўваходу, размешчана мноства багата арнаментаваных мацэваў, крыху далей – магілы з больш сціплым афармленнем.

У цэнтральнай частцы яўрэйскіх могілак знаходзіцца охель беластоцкага равіна Хаіма Герца Гальперна (памёр у 1919 годзе), пабудаваны ў 1922 годзе. Тут захаваўся абеліск у памяць ахвяр чэрвеньскага пагрому 1906 годзе, пабудаваны перад Другой сусветнай вайной. Больш інфармацы па-польску, а таксама здымкі можна знайсці па спасылцы. Па-анлійску – па гэтай спасылцы.

Каардынаты: 53.15, 23.195917.

Былыя яўрэйскія могілкі (cmentarz żydowski). Вул. Жабя (ul. Żabia). Гэта адны з нямногіх яўрэйскіх могілак у Еўропе, заснаваных падчас Другой сусветнай вайны ў гета (іншыя прыклады: могілкі ў Аўгустове, Легіёнава і Кельцах). Могілкі былі заснаваныя ў жніўні 1941 года ў Беластоцкім гета. Да 1943 года тут адбываліся рэгулярныя пахаванні загінуўшых у гета. Большасць надмагільных помнікаў былі вельмі простыя: пакрытыя дзёрнам або каркасам з чатырох дошак пахаванні, спераду была дошка, якая імітавала мацэву.

Там жа ў агульных магілах былі пахаваныя ўдзельнікі паўстання ў Беластоцкім гета і каля 900 ахвяраў ліквідацыі гета. Апошняе вядомае пахаванне адбылося ў 1948 годзе. Пасля заканчэння вайны на могілках былі ўсталяваны чатырохметровы абеліск і маўзалей, а таксама надмагіллі.

У 1971 годзе, нягледзячы на шматлікія пратэсты, мясцовыя ўлады вырашылі закрыць некропаль. Астанкі загінуўшых эксгумавалі і перанеслі ў агульную магілу, на якой усталявалі сціплы абеліск. Былі разбураны мацэвы, помнік і маўзалей, разабрана агароджа. Зараз на месцы былых могілак знаходзіцца сквер. У 1993 годзе ў 50-ю гадавіну паўстання ў беластоцкім гета быў адноўлены памятны абеліск. Здымкі і гісторыя некропаля па-польску – тут, па-англійску – тут.

Каардынаты: 53.138000, 23.150000.

Былыя яўрэйскія могілкі (сmentarz żydowski w Białymstoku). Вул. Бема (ul. Bema). У 1830 годзе на мяжы горада, на цяперашняй вуліцы Бема, былі заснаваны “Халерныя” яўрэйскія могілкі, каб забяспечыць дастатковую колькасць месцаў для пахавання ахвяр эпідэміі халеры ў 1830-я гады. Загінуўшых (каля 1000 чалавек) пахавалі ў агульных магілах. Могілкі дзейнічалі і пасля эпідэміі, былі зачынены ў 1892 годзе. Частка мацэў з гэтых могілак была перанесена на яўрэйскія могілкі на вуліцы Усходняй.

У ХХ стагоддзі могілкі былі цалкам спустошаны і канчаткова знесены ў 1964 годзе. Зараз на тэрыторыі былых габрэйскіх могілак знаходзіцца рынак і будынак ZUS (аддзел сацыяльнага страхавання), пабудаваны ў 2007 годзе, а таксама паркоўка. Побач уладкаваны сквер з дарожкамі ў выглядзе зоркі Давіда і дошкай з архіўным фота. Здымкі і гісторыя па-польску – па-спасылцы,  па-англійску – тут.

Каардынаты: 53.126089, 23.146031.

Былыя яўрэйскія могілкі (stary cmentarz żydowski). Вул. Каліноўскага, (ul. Kalinowskiego). Некропаль на вуліцы Каліноўскага, быў заснаваны ў XVIII стагоддзі: верагодна, у 1761 ці 1764 годзе. Могілкі былі зачынены ў 1890 годзе, аднак у 1941 годзе на іх яшчэ хавалі людзей. Першапачаткова мелі алеі і падзяляліся на ўчасткі. Гэта было месца пахавання равінаў і іншых важных членаў беластоцкай яўрэйскай абшчыны. Сярод пахаваных тут – равін Кальман (памёр у 1789 годзе), хасідскі равін Мойжэш Вольф (памёр у 1830 годзе), багаты гандляр і мецэнат Ісаак Заблудоўскі (памёр у 1865 годзе).

Падчас Другой сусветнай вайны могілкі былі знішчаны. Пасля вайны іх тэрыторыю засыпалі зямлёй і разбілі Цэнтральны парк (Park Centralny). Нягледзячы на тое, што тэрыторыя займае 2 га, да нашых дзён захаваліся толькі два надмагільныя помнікі. Адзіная захаваўшаяся магіла была перанесена на могілкі па вуліцы Усходняй у верасні 2007 года. Здымкі і гісторыя па-польску – па спасылцы, па-англійску – тут.

Каардынаты: 53.130278, 23.152222.

Што пачытаць і паглядзець дадаткова пра яўрэйскую гісторыю Беластока?

З гісторыяй яўрэйскай абшчыны горада можна пазнаёміцца па-польску тут, а па-англійску тут. Гід-дапаможнік па яўрэйскім Беластоку па-польску знойдзеце па спасылцы, па-англійску тут. Даследаванне “Гісторыя, памяць, талерантнасць. Вывучэнне мультыкультуралізму і краязнаўства”, падрыхтаванае ў рамках праграмы “Маршрут яўрэйскай спадчыны ў Беластоку” на польскай мове дасяжнае па спасылцы. Фільм, які распавядае пра яўрэйскае жыццё ў Беластоку напярэдадні Другой сусветнай вайны (1939 год), глядзіце па спасылцы.

Архітэктурныя адзінкі і іншыя цікавыя месцы, якія можна паглядзець па дарозе

Палац Браніцкіх (pałac Branickich). Вул. Кілінскага, 1. (ul. Kilińskiego, 1). Рэзідэнцыя кароннага гетмана Клеменція Браніцкага ў Беластоку пабудавана ў стылі барока ў сярэдзіне XVIII стагоддзя як “падляшскі Версаль”. Па раскошы і вытанчанасці аздаблення не саступаў каралеўскаму палацу ў Вілянуве. Палац быў спалены падчас Другой сусветнай вайны. У 1946-1960 гадах палац быў перабудаваны і вернуты да яго архітэктуры ў XVIII стагоддзі. Цяпер тут знаходзіцца рэктарат Беластоцкага медыцынскага ўніверсітэта.

Каардынаты: 53.130558, 23.164983.

Кафедральны сабор Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі (Bazylika archikatedralna Wniebowzięcia Najświętszej Maryi Panny). Плошча Яна Паўла II, 1 (Plac Jana Pawła II, 1). Папярэднікам цяперашняга сабора быў рэнесансны касцёл, пабудаваны ў 1617-1626 гадах. У канцы ХІХ стагоддзя колькасць прыхаджан вырасла да 12000 чалавек, у той час як у старым храме змяшчалася толькі 1000 вернікаў. Каталікам у часы Расійскай імперыі не дазволілі будаваць новы касцёл. Аднак быў атрыманы дазвол на павелічэнне старога фарнага касцёла.

У 1900 годзе побач са старым касцёлам пачалі будаваць неагатычны касцёл па праекце Юзэфа Пія Дзеконьскага. 17 верасня 1905 годзе касцёл быў асвечаны віленскім біскупам. Ён з’яўляецца галоўным касцёлам Беластоцкай архідыяцэзіі і набыў статус базілікі ў 1985 годзе рашэннем папы Яна Паўла ІІ.

Каардынаты: 53.1325, 23.1627.

Ратуша (ratusz). Вул. Рынак Касцюшкі (ul. Rynek Kościuszki, 10). Ратуша пабудавана ў 1761 годзе ў стылі барока па фундацыі Яна Клеменса Браніцкага. У будынку ратушы ніколі не засядаў гарадскі магістрат, ён выконваў гандлёвыя функцыі. У 1868 годзе на вежы ратушы змясцілі гадзіннік, а ў 1898 годзе яе прыстасавалі ў якасці пажарнай каланчы.

Падчас савецкай акупацыі ратуша была разабрана. Пасля смерці Сталіна было вырашана адбудаваць ратушу. Працы па адбудове былі распачаты ў 1954 годзе. Сёння тут месціцца Галоўны корпус Падляскага музея.

Каардынаты: 53.1323369, 23.1563188.

Базыліка Святога Роха (Bazylika Świętego Rocha). Вул. Святога Роха, 1 (ul. Świętego Rocha, 1). Пабудаваны паміж 1927-1946 гадамі у стылі мадэрн па праекце вядомага польскага архітэктара, прафесара Оскара Сасноўскага. Афіцыйная назва – Касцёл-помнік аднаўлення незалежнасці (Kościoł-Pomnik Odzyskania Niepodległości). Касцёл стаіць на гары Святога Роха на месцы, дзе раней былі рымска-каталіцкія могілкі, заснаваныя ў 1839 годзе.

Каардынаты: 53.134583, 23.144583.

Касцёл Святога біскупа мучаніка Станіслава (kościół Świętego Stanisława Biskupa Męczennika). (ul. Wiadukt, 2B). Храм пабудаваны ў 1895 годзе як гарнізонная царква Святога Серафіма Сароўскага ў царскіх казармах 11-га Харкаўскага ўланскага палка. У 1919 годзе казармы занялі польскія войскі, а царкву ператварылі ў гарнізонны касцёл. У пасляваенны час разбураны храм быў адноўлены.

Каардынаты: 53.100028, 23.131928.

Касцёл Найсвяцейшай Панны Марыі і Свягога Станіслава біскупа мучаніка (kościół Imienia Najświętszej Maryi Panny i Świętego Stanisława Biskupa Męczennika). Вул. Школьная, 2А (ul. Szkolna, 2A). Першапачаткова будынак, у якім знаходзіцца храм, належаў чыгунцы і затым быў перададзены мясцовай праваслаўнай абшчыне. У 1901 годзе у ім была адкрыта невялікая царква Святых Кірыла і Мяфодзія. У 1919 годзе будынак перайшоў каталікам, а праваслаўнаму прыходу было дазволена аднавіць дзейнасць капліцы Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі на мясцовых могілках.

Каардынаты: 53.124531, 23.084658.

Касцёл Святога Войцеха біскупа мучаніка ў Беластоку, былы евангелічны касцёл Святога Яна Хрысціцеля (kościół Świętego Wojciecha Biskupa Męczennika w Białymstoku, dawniej kościół ewangelicko-augsburski Świętego Jana Chrzciciela).  Вул. Варшаўская, 46A (ul. Warszawska, 46A). Былая евангелічная царква Святога Яна Хрысціцеля, будынак якой быў пабудаваны ў 1909-1912 гадах у неараманскім стылі з чырвонай цэглы. У 1944 годзе перададзены каталіцкаму касцёлу.

Каардынаты: 53.130278, 23.17375.

Касцёл Найсвяцейшага Сэрца Езуса (kościół Najświętszego Serca Pana Jezusa). Вул. Траўгута, 25 (ul. Traugutta, 25). Будынак першапачаткова ўваходзіў у комплекс казарм 64-га Казанскага пяхотнага палка. Ён быў узведзены пасля 1888 года як гарнізонны праваслаўны храм у неавізантыйскім стылі. Пасля 1918 года казармы перайшлі да 42-га палка пяхоты Войска Польскага. У той час царква, сур’ёзна пашкоджаная падчас Першай сусветнай вайны, была ператворана ў вайсковы рымска-каталіцкі касцёл. Падчас Другой сусветнай вайны будынак зноў быў разбураны, а затым адноўлены.

Каардынаты: 53.140833, 23.185556.

Царква Усіх Святых (сerkiew Wszystkich Świętych w Białymstoku). Вул. Высоцкага, 1 (ul. Wysockiego, 1). У 1887 годзе на ўскрайку Беластока былі адкрыты новыя могілкі прыхода Святога Мікалая. На іх тэрыторыі была ўзведзена драўляная капліца. 31 мая 1892 года быў закладзены вуглавы камень новага мураванага храма, які быў асвечаны 19 мая 1894 года. 16 чэрвеня 1982 года пры могілкавай царкве створаны прыход Усіх Святых.

Каардынаты: 53.150417, 23.184083.

Помнік праваслаўным жыхарам Беластока, забітым і зніклым без вестак у 1939-1956 гады (pomnik prawosławnych mieszkańców Białostocczyzny zabitych i zaginionych w latach 1939-1956). Пры вул. Фабрычнай, 13 (przy ul. Fabryczny ,13). Помнік прысвечаны ўсім праваслаўным вернікам, якія ў 1939-1956 гады загінулі ў Беластоцкай вобласці падчас барацьбы ў шэрагах Чырвонай Арміі і польскага войска, у час савецкіх дэпартацый, у выніку тэрору нямецкай акупацыйнай улады і з боку жаўнераў Арміі Краёвай і Нацыянальнага ваеннага саюза. Помнік знаходзіцца на тэрыторыі праваслаўнай парафіі Святога Духа ў Беластоку.

Каардынаты: 53.147, 23.121861.

Транспарт

Паглядзець расклад цягнікоў з Варшавы ў Беласток і на адваротны шлях, а таксама набыць білеты на неабходныя дні можна тут і тут. Білеты на аўтобус па гэтай спасылцы.

Харчаванне (кавярні, крамы)

Выбраць кавярню ці рэстаран у Беластоку можна па спасылцы.

Адпачынак (хостэлы, гатэлі і гд)

У Беластоку шмат варыянтаў адпачынку. Выбраць і забраніраваць хостал, гатэль, ці апартаменты на неабходныя дні можна па спасылках тут і тут.